ВОРКОТА ж. Жаль, нуда. Ек нічого найдэ воркота з досадэ, то седу і поплачу крохэ собі.
ВСПОМОГАНЬНЕ н. Дапамога. Прошу, батынько, на вспомоганьне, на дарованьне,— на дар вылікі, на тэсячу злоты. (З вясельнай песні.)
ВЫБЫВАТЭ ГОЧЭ. Назойліва перашкаджаць. Мух поўна хата; гочэ выбывають, оно стый і махай рукамэ, бы кобэла хвостом.
ВЫРДОЎНЭК м. Мальва, Malva crispa L. Бало на Сплине ўрано, рвалэ вырдоўнэк у квітку; він цвытэ розовым з сіренёвым.
ВЭДЖЫНДЖУРЭТЫСЯ зак. Прыгожа ўбрацца. Маланя вэджынджурэлася, бы на музыку.
ГАБЛІ мн. Вілы для бульбы. У гноёвэх вилках конці гострэ, а ў габліў на концех булаўчыкэ, коб картоплю ны дзёўбстэ.
ГАЛАБУРДА ж. Вельмі шырокае адзенне. Зложэў галабурду, а вона ныгдэ й ны прытулюіца до ёго.
ГАЛАСОВАТЭ незак. Крычаць, лемантаваць. У йіх заўшэ гэтак: ідэш гулыцыю і чуіш, ек галасують, бы звезанэ.
ГАРА ж. Скрыня ў возе замест драбін (для перавозкі сыпучых цел).
ГАРАВЫЦА ж. Тое, што і БУХТОВЫНА. Ек угрезнуў у гаравыцэ за бырызыною, то думаў, шо заночую там с хурыю.
ГЛУХМАН м., экспр. Глухі чалавек.
ГЛУШЭВЫНА ж. Гушчар, глухмень. Тут такая глушэвына, шо і птушка ны ўлізэ, ныто корова.
ГНЁЛКА ж. Гнілая груша. Дэчке так надто кеслэ, а ек полыжеть у сіновэ дэнь-другі, то з йіх зробляца солодке гнёлке.
ГОДЫЎЛЯ ж. Гадаванне. Якая ў батька була годыўля? — Я за роботыю світа ны бачыла.
ГОЖУЎ м. Абсмалены кій, вожаг. Гожувом я мышею жер.
ГОПАТЭ незак. Цяжка ступаць. Дід наш тэхо ходэў, а ўжэ батько ек ідэ, то гопае, бы ступу тоўчэ.
ГОРІТЭ незак. Сохнуць. Гурке прытьмом гореть на сонцэ; дошч трэба, а то ўжэ й лэст місцемэ посох.
ГОРОЗА ж. Від асакі. З горозэ вэйдэ добрі пэндзыль.
88 👁