ГОРЧЕ'К м. Гарчак. Горчек ростэ ў городэ, у ёго чырвонэ стэбло. ГРАБЛГ мн. Трава, якая застаецца паміж пракосамі. Видно, шо ны ўміе косэтэ: поробэў граблі на закосэ,— усё шо гак, то знак. ГРАЧ м. Ігрок. Добры с тыбэ грач, шо ўсі грошэ програў. ГРОМА'ДА ж. Куча. Скень гульле каля колыдке ў громаду. ГРЫЗО'ТА ж., ГРЫ ЗОТЫ Е н. Грызня, працяглыя сваркі. Ек міні тое грызотьте надоіло, аж додому ны хочыца йтэ. ГРЫМА'К м. Удар па спіне. А шэ лізтымыш, то накладу тобі грымакіў у плэчэ i одпраўлю з хатэ. ГРЭ'ВА ж. Е Грыва (каня). 2. Трава, якая застаецца ў пачатку пракоса. Косэц з тыбэ: у гэтый грэвэ остаецца половэна сіна. ГРЭЗЬ м. Костачка, якая вырастав на руцэ або назе ад цяжкай працы, хадзьбы ці ад рэўматызму. Кажуть, ек вэлызэ грэзь, то его трэба чавэтэ, або датэ, хай погрызэ пэрша дытэна, або почавэтэ об наруб,— то він пропадэ. ГУЛЕ'ТЭ незак. Танцаваць. Колэсь мэ гулелэ неку мытэлыцу, лэсого, польку на два бокэ, а зарэ — то попрытулююца одэн до одного i місять глэну на місьці, бы тоўкачі. ГУ'ТАТЭ незак. Гайдаць (дзіц.). Ходэ, я тыбэ погутатаю на нозі. ГУШЧЭ'ВЫНА ж. Гушчар. I ек это корова зайшла ў такую гушчэвыну? ГЫБА7 ж. Мера даўжыні палатна = 7 аршынам (4,977 м). ГЭ'НЧІ займ. Іншы. Гэнчі буракіў чы ботвэньня зроду ны йісьть. А воно ж такое смашнэ! ДОЛОТЭ'ТЭ незак., экспр. Доўга i настойліва павучаць. Кілько тобі ны долотэ, а тэ ўсёромно робыш посвоёму. ДОЛЭ'НКА ж. Сонечнае спляценне. У Старосільлі долэнку под грудьмэ называють дэхало. ДО'МА ж. Хата, дом. Пойду хучі, бо там дома одчэняна, то шэ свэнэ ўхватяца i шкодэ нароблять. ДОУГА'СТЫ прым. Прадаўгаваты. Мусыть-таке доўгастэ гурке смашнішэ за куртатэ
Дадатковыя словы
громада, грызота, грэва, гулетэ, гутатэ, гушчэвына, долотэтэ, долэнка, доугасты, погў
7 👁