Старонка 142
◀ / 337 ▶
экспрэсіўныя суфіксы (-ско, -зно, -да, -де і інш.) ужо разглядаліся намі ў папярэднім выпуску дыялектнай лексікі2, адкуль часткова былі ўзяты прыклады пададзеныя вышэй. У прыкладах таксама выкарыстоўвалася падборка лексікі з суседняй вёскі Сіманавічы3. Ніжэй падаецца лексіка з вёсак Акропна і Сычы, запісаная ад маёй маці Алены Тарасаўны Лучыц-Федарэц (1909 г. н.). Фанетычна лексіка в. Сычы перадаецца таксама, як і акропленская (г. зн. не адзначана істотнае адрозненне вымаўлення шырокага а (Сычы)): мад, дань, царква, да 'дзе' замест мэд, дэнь, цэрква, дэ (Акропна). Закрытае о перадаецца як о або у, і пасля папярэдняга цвёрдага зычнага гука — як ы або як і. БАШЛАК м. Башлык, капюшон. Зымою бурка з башлаком у дорозэ заўшэ прыдасца. БЖЫЧЕТЭ незак. Бзыкаць. Спатэ ны можу, бо гэтэ мухэ бжычеть каля самого вуха. БЗЭКАТЭ незак. 1. Узбудзіцца ў час спёкі і аваднёў (аб карове). 2. Раптоўна раззлавацца. Наш Генік бзэкнэ, бухнэ, ек запалок, алэ ж і хутко одходыть. БІДКА ж. Кій з жалезным наканечнікам, якім паганялі валоў. Бідкію вола штэрхалэ, або і плуга очышчелэ, ек зымне налэпнэ. БОМБЭЛЫК м. Кутас на вупражы (аздоба). У хорошого господаре кіньска збруя була з бомбэлыкамэ на набэдрыках. БУБОНІТЭ незак. Моцна і доўга гаварыць. Ек станэ говорэтэ, то бубонэть і бубонэть, і ныхто йійі ны пыреб'е. БУРКА ж. Суконнае паліто з капюшонам. БУХТОВЫНА ж. Гразкае месца на сенажаці, балоце. У бухтовынэ одна муля чырвона з водою,— трудно будэ проіхатэ. БЫЧЕЛНО н. Пугаўё. Колэсь, ек воламэ горалэ, то плуга очышчелэ бідкію, а зарэ бычелном. ВОЛОКЕ мн. Зламаныя, але не зжатыя сцябліны жыта, пшаніцы. Вона так жнэ, шо за ею волокэ смэчуцца. 2 Народная лексіка. Мінск, 1977, с. 224. 3 Клімчук Ф. Д. Специфическая лексика Дрогичинского Полесья.— Лексика Полесья. М., 1968, с. 20—78; яго ж: З лексікі цэнтральнага Загароддзя.— З народнага слоўніка. Мінск, 1975, с. 135—153.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 337 ▶