Старонка 141
◀ / 337 ▶
цы, а замест іх ужываюцца словазлучэнні накшталт сэвэ косэ (замест sědina), ліцо нёке жоўтэ (замест žļ'tizna lica) і інш. або суфіксы abstracta collectiva замяняюцца формамі множнага ліку: babьje (рус. баб'ё) — бабэ. Старыя лексемы «абнаўляюцца» «хадавымі» суфіксамі: gornъ — горно, kostъ — космак, mlinъ — млынэц, vepr'ь — выпрук, věnъ — вынок, čemerъ — чымырэца, pečura — пычурка, kusъ — кусок, sitъ — сэтняк, lata—латка, nitь — нэтка; знікаюць некаторыя значэнні суфіксаў, у выніку чаго могуць узнікаць апісальныя формы: govędiňa — воловэ мнёсо, telętina — тылёчэ мнёсо або слова атрымлівае новы суфікс, характэрны для дадзенай мадэлі: koltьn'a — колотнэча, piloviny — пыловэньне, nozdr'a (адз. л.) — ныздра (мн. л.), ныздрына (адз. л.), sk'elь — шчылюбына, tŕežь — тырпіньне, soldina — солод, kǫdelь — кудэля, nosidlo — насэлыцэ, носэлкэ, bylь — бувальшчына, dьlnota — довжа, gladyšь — гладэшка, běga — бэгля 'бягучы, бягун', dętsna — ёсла, ožegъ (<o-geg-) — гожуў 'вожаг'. Замест некаторых абстрактных слоў у гаворцы ўжываецца асабовая дзеяслоўная форма: dělitьba — ...(і сталэ) дылэтыся.../діляцца і да т. п. Значную групу складаюць назоўнікі з «нулявым» суфіксам з абстрактным значэннем: нэз, нуд, знуд, шых, жмух, прызіл, мыч, клыі (мн. л. ад клей), одур, дорож, добір, скон, свірб. Да іх прымыкаюць назоўнікі жаночага роду з суф. -а(-ja): дома, задава, згара, рошча, нуджа, наджа, рыза і інш. Найбольш характэрнымі абстрактнымі суфіксамі назоўнікаў у гаворцы можна лічыць наступныя: -от: грукот, лопот, брыскот; -ота: врыдота, гыдота, поночота, псота, порожнота, поснота, воркота; -шчі: ныдбайлошчі 'нядбайства', хэтрошчі, дурошчі, модрошчі, любошчі; -не (-ня): віднынё, мутнё, гарачынё, ходнё; -ля: кёсля, купля, піскля, гарля, доміўля, годыўля; -нэна: біганэна, штурханэна, стрылянэна; -эча: голотэча, нытэча, мокротэча, колотнэча, холоднэча, помырэча; -цыя, -сія: стыдоцыя, выстрахоцыя, страмоцыя, чудасія/чудёсія; -тьте: горатьтё, полотьтё, выстрахітьте, мызыротьте, колотьтё; -ньне: косіньне, годованьне, спаньнё і інш. Абстрактнае значэнне ўласціва ў нейкай меры і экспрэсіўным назоўнікам. Найбольш пашыраныя ў гаворцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 337 ▶