Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Тэматычныя падборкі слоў /. I. Лучыц-Федарэц ХАРАКТЭРНАЕ СУФІКСАЛЬНАЕ СЛОВАЎТВАРЭННЕ АДНОЙ ДРАГІЧЫНСКАЙ ГАВОРКІ Фарміраванне іменнага словаўтварэння ў гаворцы вёскі Акропна, як i кожнай іншай славянскай гаворкі, праходзіла ў двух напрамках — адміранні старых агульнаславянскіх спосабаў словатвору i развіцці новых тэндэнцый, узнікненні новых мадэлей. У гэтым можна пераканацца, калі параўнаць колькасць словаўтваральных тыпаў праславянскай мовы i гаворкі. За аснову параўнання мы ўзялі набор іменных суфіксальных фармантаў праславянскай мовы, складзены Ф. Слаўскім для «Праславянскага слоўніка»\ якіх налічваедца амаль 200. У гаворцы в. Акропна маецца 134 адпаведнікі, а 45 суфіксаў з гэтага ліку — найбольш прадуктыўныя (утвараюць па 4 i больш слоў). Малапрадуктыўныя тыпы прадстаўлены 1—3 лексемамі. Некаторыя з вызначаных Ф. Слаўскім суфіксаў, прадуктыўныя ў праславянскай мове, у гаворцы в. Акропна зусім не ўжываюцца, а значэнне іх перадаецца іншымі словаўтваральнымі мадэлямі. У першую чаргу гэта датычыцца мадэлей з абстрактнымі значэннямі. Характэрным для абстрактных назваў з'яўляецца пераход у канкрэтныя формы, таму што канкрэтнасць — гэта першая ступень, першая форма праяўлення абстрактнага. Так, калі носьбіты гаворкі ўжываюць абстрактныя словы, напр. псота капрызны', поночота 'цемра, цемната', жэзня жыццё', чудёсія дзівацтва', дык за кожным з іх відаць канкрэтныя з'явы, праяўленні, канкрэтны адрэзак часу. Таму многія абстрактныя назвы невядомы ў гавор1 S ł a w s k i F. Zarys słowotworstwa prasłowiańskiego.—Slownik prasłowiański, t. 1, 2. Wrodaw—Warszawa—Krakow—Gdańsk
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўляецца, поночбта, псбта
0 👁
 ◀  / 337  ▶