Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
поўную чарёпку ватрушак i заліла іх таплёным маслам. Пішчыкі. ЧАРСУБКА ж. Гліняная пасудзіна, у якой труць мак; макацёр. Пішчыкі. ЧО'ТКА ж. Участак. Чотку далі далёка, пайду рана касіць. Перавалочня. ШВЭ'ПЛА ж. Неахайны чалавек. У цябе вельмі непристойны від, ходзіш, як швэпла. Валейкавічы. Ш КІЛЁНДРА ж. Вараная страва з крывяной каўбасы i грэцкіх, рысавых, ячных круп ці цёртай бульбы. Шкілёндра з цёртай бульбай смачнейшая, чым з крупамі. Агароднікі. Ш ПЭ'УДАЦЦА незак. Швэндацца. Нечага без справы шпэўдацца, вазьмі зэдлік i садзіся бульбу чысціць. Пліса. ШЫ'БЕР м. Адтуліна ў дымаходзе, якая закрываецца юшкай. Замошша. Ш Ы РЯ ў м. Паўпаліто з даматканага сукна. Глядзі, у яго новый шыряк. Пішчыкі. ЯНЧЭНЯ' ж. Глухое, небяспечнае месца на балоде. Трэбо на янчэня пад'ехаць, там, кажуць, ягад ціпер много. Гаркаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падехаць, пэудацца, чотка, шыбер
3 👁
 ◀  / 337  ▶