Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ГЛАДУ'Н м. Сыты, поўны чалавек. Калісьці такі худы быў, а цяпер любо паглядзець, гладун стаў. ГЛУША'К м. Пра чалавека, які слаба чуе. Ты добрэ яму крычы, гэты глушак мало што чуе. ГУЖО'ЛКА ж. Гурт. Яны ўсе ўрэм'е гужолкаю ходзяць. ДАЛЕ'ЗНО прысл. Вельмі далёка. Ня пайду я к цёццы, яна жыве далезно. ДАРАГЕ'НЬКО ж. Дарагая, мілая (у звароце да жанчын). Мая ты дарагенько, за гэтаю работаю свету белаго ня бачу. ДАУЗЕФ АЗНЫ прым. Вельмі доўгі. Даўзеразна была праводка, a бацько атарваў i цяпер ня дастае да хлява. ДЗЯНЯ'Ш НІ прым. Дзённы (пра малако, надоеыае пасярод дня). Дзяняшне малако мы ў атстойнік ня ставім, a самі п'ём. ДО'ЧА ж. Дачка. Мая доча приехала, пабягу д ад ому. Д Ы ТАЦ Ь незак. Перастаўляць ногі, клыпаць. Карова чуць дыгае na двары, як ня сваімі нагамі. ДЭ'НКАЦЬ незак. Скора i шмат гаварыць. Як пачне Ганна дэнкаць, ня можно астанавіць. ЖЫВЕ'НЬЕ н. Утрыманне. Вы ўсе былі на маём жывеньі. ЖЫ'ТНІЦА ж. Жытняя салома. Жытніцы два возы палучыў, а мыши за зіму ўсю папорцілі. ЗАГЛЫ 'ХНУЦЬ зак. Апусцець. Заглыхла мая хата, як хлопцы пайшлі ў армію. ЗАКЛА'СЦІ зак. Уставіць. Трэба вокна закласці, ато зіма застане. ЗАЦЕ'КАЦЦА незак. Заходзіцца ад смеху. Дзяўкі сабяруцца ў Параскі i цэлы вечар зацекаюцца ад смеху. ЗАЯ'ДА м. i ж. Чалавек, які многа працуе. Hy i заяda, цэлы дзень на норме галавы ня падніме. ЗБУ'ЙВАЦЬ незак. Буяць, вырастаць празмерна. Збуйваюць картоплі на агародзе, няма рады. ЗДАРАУЧА'НЫ прым. Здаровы (чалавек). Чалавек здараўчаны, за сваю жизнь ні разу ў бальніцы ня быў. КАЗАЛДЬ незак. Адз.: 1 ас — ку, 2 зс.—ка, 3 ac.— ка; мн.: 1 ac.— ка, 2 ac.— ка, 3 ас.— ка. Я ёй ку, штоб вечарам з хаты ні шагу, а яна мне ка, што ўсе дзяўкі бегаюць у клуб І яна пойдзе. Што мы толькі дзецям ня ка, ня слухаюцца ані
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывенье, жытніца, зацекацца, заяда, збуйваць, здараучаны, пём, ўрэме
2 👁
 ◀  / 337  ▶