КАРПН'ЛЬ м. Марудны чалавек. Такі ўжэ карпель, над аднаею работаю дзень сядзіць. КАРПУ'ХА ж. Марудная жанчына. I што толькі за карпуха ўрадзіласа, людзі за дзень палавіну рушніка вышываюць, а яна ўсе корпаяцца над адным цветам. КАРЭ'МЗА н. Плаксівае дзідя. Ня дась абед згатовіць гэта карэмза, цэлы дзень крычыць. КАСЦЯ'НКА ж. Дзічка (груша). Насушила касцянак цэлы мяшок, на ўсю зіму хопіць. КАШЧА'ВЫ прим. Худы. Які кашчавы стаў твой сынок, вот як жыць у горадзе бяс помачы. КЕ'УКАЦЬ незак. Ледзьве існаваць, дыхаць. Чуць кеукае мая баба, можа i ня дажыць да вясны. КРДАЦЦА незак. Гадавацца (пра свіней). Свіней ня буду прадаваць, хай лепш цэлу зіму кідаюцца. КЩ А'ТЫ прим. Кароткі. Буракі цяпер кіцатыя inaлосы ў сярэдзіне, іх ня можно ў капусту кідаць. КОСЦЬ: У КОСЦІ УПІЦЦА. Дацца ў знак. Так хвароба ў косці ўпіласа, што жыць больш ня магу. КРО'СНЫ ТКАЦЬ. Хадзіць з хаты ў хату. Вечарам толькі i знае, што кросны ччэ. КУДЗЯЛЯХНКА ж. Посцілка, тканая з лёну. Тыя годы аднымі кудзялянкамі накрываліса. КУШМЕ'РЫЦЬ незак. Горача напальваць печ. Дакуль ты будзеш печку кушмерыць, ужэ ня можно ў хаце сядзець. ЛАБЗАВА'ЦЬ незак. Есці (слівы, яблыкі). Слівы лабзуе, аж лёскат ідзе. ЛА'СІЦЦА незак. Ласавацца. Сам ня прынясе канхвет, a прыходзіць к нам ласіцца. ЛЯ'ПА ж. Нараст. Такая ляпа на назе вырасла, што ня можно абуць нічого. МЫКАЦЬ-ПЫ'КАЦЬ незак. Гаварыць няясна. Вызаве настаўніца, a ён мыкае-пыкае i садзіцца на место. НАБАХТЭФЫЦЬ зак. Наліць вельмі поўна. Набахтэрыла вады цэлэ вядро, што нясці ня можно. Н А Б У ў К А Ц Ц А зак. Наесціся з апетытам. Зімою набушкаюцца дзеці капусты з мясам i палезлі на печ. НАВЬІВЕ'НДЖВАЦЬ зак. Навыпякаць. Навывенджвае пернікаў усякіх баба. НАЛАСТАВА'ЦЬ зак. Накласці. Наластаваць табе трэба цэлу міску скварак. НАЛО'ПАЦЦА зак. Наесціся (пра чалавека, непера
Дадатковыя словы
карпнль, касцянка, кеукаць, лабзаваць, навьівенджваць, налопацца, пыкаць
3 👁