T. M. Tрухан 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЗАМОШША ЛЮБАНСКАГА РАЁНА АБВАРО'ЧВАЦЦА незак. Абарочвацца (пра воз). Вязлі з сынам сено, воз абвярнуўса i сын разбіў голаў.
АПА'ЛІНЫ мн. Адходы пры паланні зерня. Хоць апаліны свае падмяці, ато прайці ня можно.
АПІВО'ША м. і ж. П'яніца.
АСКІРЗА'ЦЦА незак. Агрызацца. Маці мяне б'е, а я аскірзаюса.
АСТАДО'ЛІЦЦА зак. Нармалізавацца (пра тэмпературу). Цямпяратура трохі астадоліласа, можа лепш будзе.
АТПІЛЯ'ХНУЦЬ зак. Адрэзаць вялікі кавалак (хлеба, сала i інш). Кавалак хлеба такі атпіляхнула, што да вечара ня з'ем.
АШАЛАМАНЕ'ЦЬ зак. Адурнець (ад работы). Ад цяжкай работы я за дзенъ ашаламанела.
АШ АЛАМАНГЦЬ зак. Адурманіць. Гэтыя дзеці за дзень мяне ашаламоняць.
ВЫ 'ЛЮ ДНЕЦЬ зак. Стаць больш сталым, разважлівым. Усе дома сядзела, а цяпер вылюднела i ня пазнаць дзеўкі.
ГАРКА/ВЩЬ незак. Картавіць. Хлопцу ўжэ васімнаццаць гадоў, а ён усе гаркавіць.
ГАРО'ТЛІВЫ прым. Гаротны. Такі ўжэ гаротлівы чалавек i памагчы яму няма каму.
ГАРУ'НКІ мн. Карункі. Прышыюць гарункі на плацье i хорашэ.
ГАРЭ'ЙШ Ы прым. Горшы. Гарэйшы чалавек, вот к яму i прыстаюць.
ГАРЭЛНЫ прым. Гаротны. Гарэтны мой сын, што ад мяне так далезно паехаў.
ГЛАДКДВАЛЫ прым. Не вельмі гладкі. Свінья была гладкавата i мы яе тут жа забілі. 8. Зак
Дадатковыя словы
абварочвацца, апівоша, аскірзацца, астадоліцца, атпіляхнуць, ашаламанець, гаркаівщь, зем, пяніца
19 👁