Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ціскнога а да о крыху зменшылася. Але ўсё ж безумоўна, што некаторымі гукавымі якасцямі, якія характэрны для галоснага o, мясцовы ненаціскны галосны a адрозніваецца ад падобнага а, напрыклад у моцнаакаючых гаворках Беларусі або ў літаратурнай мове. Маюць цікавасць таксама i некаторыя асаблівасці екання. У цэлым еканне — выразная з'ява. Але назіраецца яно не толькі пасля мяккіх зычных. Адзначаецца гук e не пад націскам у адпаведнасці з e( i a) пад натдіскам i пасля шыпячых зычных, а таксама p i ц (грэда, ржа, чэчэ, пёрэд, жэрлд, перэстича, цэна). У гаворцы вёскі Яскавічы асаблівай, у прыватнасці, як бы аслабленай з'яўляецца лабіяльнасць зычнага в (магчыма, i іншых губных зычных). Асабліва заўважаецца гэта, калі в знаходзіцца ў канцы слова або ў сярэдзіне перад зычным. У падобных умовах чуецца гук ў, але ён утвараецца пры звужанай губной артыкуляцыі. Ускосна сведчыць аб такой якасці в у гаворцы, можна меркаваць, вымаўленне ф у запазычаных словах (шафа, футра, фанерка i інш.). Нарэшце, гаворцы ўласціва аглушэнне звонкіх зычных у канцы слоў. Але заўважаюцца i выпадкі захавання звонкасці зычных у падобным становішчы. Аднак гэта не вынік няўстойлівасці, нестабільнасці мясцовага вымаўлення, a яго спецыфічнасць. У мясцовай гаворцы, як можна было назіраць, некалькі своеасабліва «заглушаюцца» звонкія зычныя ў канцы слова. У іх як бы захоўваецца голас (звонкасць) у прыступе, у сувязі з чым i ствараецца іншы раз уражанне адсутнасці аглушэння. Пацвярджаецца гэта, дарэчы, прыкладамі тыпу дожч (а не дошч), гвозт (a не гвост) i інш. Цікавымі з'яўляюцца i некаторыя заўважаныя дробныя асаблівасці гаворкі. У прыстаўках раз-, з-, без- (i прыназоўніку без) финальны свісцячы зубны зычны з'яўляецца ў мясцовай гаворцы глухой фанемай с (а не з). Так выступае ён, у прыватнасці, у пазіцыйных варыянтах гэтых моўных элементаў з канцавым галосным пасля зычнага: расаўёцца, лаза (па аналоги i ў інфінітыве расавщца — разрасціся), расальёцца вада, расыйскалі кардвы, расойдуцца грошы, саўёў пчолы (ад звёсці — страціць), сашыць чдбаты, сасох сат (інфінітыў сасхнуць — ссохнуць), бесо врём'я парвалі i г. д. Гэта гібрыдная з'ява. У гаворках
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

врёмя, грбшы, зява, зяўляецца, зяўляюцца, перэстйча, пчблы, сасхнўць, фўтра
2 👁
 ◀  / 337  ▶