на адчуваецца суседства з усходнепалескш дыялектным рэгіёнам i яго ўплыў i ў гаворцы вёскі Яскавічы. У вёсцы Яскавічы давялося пабываць двойчы ў 1970 г. Спачатку для збірання матэрыялаў аб гаворцы вёскі па апытальніку Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа, а потым у сувязі з правядзеннем запісаў мясцовай гаворкі для фанатэкі. Маё знаёмства з мясцовай гаворкай, у тым ліку i з асаблівасцямі яе слоўнікаДгэта вынік гутарак у першую чаргу з Дзмітрыем Цімафеевічам Круковічам (1899 г. н.) i Дар'яй Рыгораўнай (1909 г. н.), яго жонкай, a таксама з іх суседам Іванам Трафімавічам Бойкам (1911 г. н.). 3 Дзмітрыем Цімафеевічам мы правялі ў гутарках шмат дзён i вечароў. 3 незвычайным старанием i ўвагай адносіўся ён да нашых заняткаў. Ён выдатна ведаў мясцовую гаворку i валодаў ёй, заўсёды з ахвотай даваў тлумачэнні, дэманстраваў пры патрэбе формы слоў, вымаўленне гукаў i г. д. 3 захапленнем апавядаў ён пра багатую прыроду наваколля, пра сваю вельмі прыгожую некалі, спакойную i рыбную рэчку Морач (зараз меліярацыйная канава). 3 нецярпеннем чакаў цёплых дзён, марачы папацягаць яшчэ ў старым рэчышчы акунёў i плотак i нават абхітрыць пару-другую асцярожных «язюкоў». Фанетычная будова слоў у гаворцы вёскі Яскавічы звычайная для слуцкай падгрупы гаворак паўднёва-заходняга дыялекту. Гэта гаворка з няпоўным аканнем, еканнем, закрытымі о i e, а таксама з такой выразнай асаблівасцю, як п'яць, мясо, аўёс i г. д. Але адначасова тут назіраюцца i гукавыя рысы гаворак усходнепалескай падгрупы. Самая яркая з іх — гэта моцна лабіялізаванае вымаўленне пасля губных зычных як пад націскам, так i не пад націскам гука ы, які ў гэтай пазіцыі выступае практычна як галосны у (пул,, мучка, ставу i г. д.). Але больш цікавымі з'яўляюцца малапрыкметныя палескія гукавыя асаблівасці гаворкі. Звяртае на сябе ўвагу, асабліва ў пачатку назіранняў над гаворкай, перш за ўсё мясцовае аканне. Тыпалагічны статус яго не выклікае ніякіх сумненняў. Але вымаўленне ненаціскнога а, якасны бок гэтага галоснага, з'яўляецца досыць своеасаблівым. Пры ўслухоўванні ў вымаўленне гэтага а спачатку было ўражанне, што ён мае губны характар — нешта такое, што моцна золіжае яго з гукам о, Праўда, потым уражанне аб набліжэнні нена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даряй, збліжае, зяўляецца, зяўляюцца, пяць
16 👁