Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
А. А. Крывіцкі ГАВОРКА ВЁСКІ ЯСКАВІЧЫ САЛІГОРСКАГА РАЁНА (Слоўнічак i некаторыя асаблівасці будовы слоў) Вёска Яскавічы (мясц. Яськавічы) — адна з крайніх вёсак у акаючым масіве беларускіх гаворак на яго стыку з усходнепалескімі гаворкамі, у якіх галосныя a i о адрозніваюцца звычайна не пад націскам. Яна знаходзіцца на поўдні Салігорскага раёна Мінскай вобласці на мяжы з Лунінецкім раёнам Брэсцкай вобласці. Лясныя абшары паміж надпрыпяцкім Палессем i даўно абжытай «палявой» Случчынай з'яўляюцца тэрыторыяй адносна позняга гаспадарчага асваення. Пра гэта сведчаць, спасылаючыся на ўспаміны сваіх бацькоў i дзядоў, i карэнныя жыхары Яскавіч. Большасць яськавічан — продкі хутаран-перасяленцаў з блізкіх i далёкіх вёсак з-пад Старобіна, якіх прывабіла сюды ў свой час вольная зямля. Асваенне i засяленне гэтых лясных нетраў адбывалася, відаць, не толькі пры ўдзеле мясцовага насельніцтва ca Случчыны, але i з Палесся. Цесная ўзаемасувязь паміж насельніцтвам адзначаных рэгіёнаў была спрадвечнай. Але тут, на лясным сумежжы, як толькі пачалося яго інтэнсіўнае асваенне, самай звычайнай з'явай сталі, безумоўна, рознага роду непасрэдныя кантакты былых «палевікоў» i палешукоў. Вельмі спрыяльныя ўмовы для падобных кантактаў складваліся зімою i ўвесну — у час заняткаў мясцовага насельніцтва па найму на лесараспрацоўках i сплаве лесу. На гэты адходніцкі заробак ішлі не толькі ўсе працаздольныя мужчыны, але i жанчыны. Прэстыжных адносін паміж «палевікамі» i палешукамі тут, зразумела, не магло быць. У тым ліку i ў адносінах мовы. Натуральным было ў такіх умовах інтзнсіўнае ўзаемадзеянне іх гаворак i ўзаемаўплыў. Моц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявай, зяўляюцца
4 👁
 ◀  / 337  ▶