Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
Жаніх-удавец. Жоніх ня ішіэтны, адна ганьба, што дружак. ДУ'ДКА ж. 1. Пладаножка. Шчыпалі вішні з дудкаыі, а дома перабіралі. 2. Полая сцябліна. Пракалола нагу, ступіла босая на пянёк нейкай скошанай дудкі. ДУТІЬКА ж. Пыл, які ўтвараецца пры апрацоўцы лёну. Тры тыдні кроены тчом, хата ўжо дулькаю зарасла. ДУМА7 ж. Клапатлівая думка, трывога, бяда. Нявестка худая i хоўлі ні бярэць, у её яе нейкая дума есь. ДУМАУЁ н. Дамавіна. Даўней у думаўё разам зь нябошчыкам клалі люльку, крэсіва, жменьку табакі, а то i пляшку гарэлкі, каб на тым сьвеця меў тое, што ŭ на гэтым. ДЫ 'ЛЬГАЦЦА незак. Ісці няцвёрдым крокам, прытанцоўваючы. Дыльгаўся, дыльгаўся ён на дарозе, пакуль сын у хату ні завёў. ДЭФ БІНА ж., зневаж. Вялікая худая жывёліна. Запрагай сваю дэрбіну i грымі ў сваты. ДЭ'САНЬ м. Узор (тканы, вышываны, зроблены кручком i інш.). / мне мама выткала зялёны дыван, толькі ня гэткім дэсанем, як у вас. Е7ШЧЫ прым. Непераборлівы ў ядзе. Парсючок удаўся такі ешчы, што ні дай, усё чысценька зьесь. ЖМА'КА ж. Вільготнае месца на лузе. Думала, na cyxy пірайду, аж на жмаку трапіла, тапкі намачыла. Ж ЫРГА'ЦЬ незак. Пераступаць праз нешта. Нанясуць у хату галля на венікі, то надаесь жыргаць, ходзячы. ЗАГАБЭ'НЩ Ь зак. Нахабна штосьці захапіць. Хто дужэйшы ды сьмялейшы, той i большы кус сабе загабэніць. ЗАДЗЕЖА ж. Перашкода, турбота, клопах. Hi ў грыбы, ні ў ягады ня сходзіш сёлята праз гэну задзеку. Сена тут на дзьве вязкі, а ўсё ж задзека, ня хочыцца, каб дож намачыў. ЗАЙМА'ЦЬ незак. Перашкаджаць. Крэслы папрымай, каб ні займалі падлогу мыць. ЗАКАТТА м. i ж. Помслівы чалавек. Ён такі закала, што раз ні па яго вышла, дык век помніць будзіць. ЗАКАЛАЦІ'ЦЬ зак. Падмяшаць мукі ў страву. «Матыль, матыль, дай мукі закалаціць буракі» (дзяціная песенька, як першы раз вясной убачаць матыля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дэсань, жмака, загабэнщ, займаць
7 👁
 ◀  / 337  ▶