ЗА'СМАРГА ж. 1. Спосаб завязвання вузла. Завязавай на засмаргу, ато вяроўка намокніць, ні разьвяжыш. 2. Пятля. Так часам ён мне дапячэць, што хоць ты засмаргай засмаргніся. ЗА'СЯДАК м. 1. Наседжанае яйка. Крушыньку яяк знашла ў чарнобылі i ўсе свежыя, ні аднага засядка. 2. Дзяўчына, якая доўга не выходзіць замуж. Ажаніўся ўжо наш сусед, папаўся i яму нейкі засядак. ЗАТО'Н м. Нораў, звычка. Карова i тая свае затоны маіць: нашай ні дай травы, дык малака ні аддась. ЗБАНІТАВА'ЦЬ зак. Зганіць,. абняславіць. Збанітавалі хлапца, а што ён вінаваты, ён бацькоў ні nipaстроіць. ЗБЬГТКІ толькі мн. Раскоша, лішнія траты. Нашто тскія збыткі — па два грыбы ў капусту (прымаўка). ЗГРАТАЦЬ зак. Стаптаць у гразь, змясіць зямлю. Коні выган так зграгалі, што ўжо i трава там ні pacцець. Каровы ў бацьвіньня ўпалі, што зьелі, а што так зьмясілі, зграгалі. ЗНО'ДАЦЬ зак. Сапсаваць, знішчыць. Усе журавіны знодалі, ня столькі пазьбіралі, колькі патапталі. КГТКА ж. Снапок бабовых, звязаны з дзвюх частак, прызначаны для сушэння надзетым на жэрдку. Сачыўку ў кіткі навязала ды на шасток пад застрэшшам пачапала. КЛЫША'ВЫ прым. Касалапы. ён быў трохі клышавы, хадзіў неяк няпекна, алі з яга ніхто ні сакпіў. КЛЯ'ТЫ толькі мн. Праклёны. «Каб твае кляты ды табе ў пяты» — праклён супраць праклёну. КРУТЛ ІЦА ж. Гаспадарчая пабудова квадратнай формы. Зрубіў кругліцу на варыўню, аж цяпер за хату служыць яму. КРЬІПА'ЦЬ незак. 1. Блытаць валаеы, ніткі, валакно, збожжа. Ня можна, дзеткі, ніткі крыпаць, гэта вам ні цацка. 2. Плесці абы-як. Наш дзед ні сядзіць рукі злажыўшы, то хворает сячэць, то кошык крыпаіць. КУБЕ'ЛЬНІК м. Вясельны чын, той сват, што вязе кубел (куфар, шафу) маладой у дом маладога. КубельНІК усягды ехаў памалу, каб дабро ні растрасці, вот i сіалі казацъ на тых, што памалу ехалі: «едуць, як кубе льнікі». КУ'КА ж. 1. Доўоня, якой разбівалі груды на полі, утрамбоўвалі гліняную падлогу, збівалі печ. Аспадарлі
Дадатковыя словы
доўбня, збанітаваць, знодаць, крьіпаць, кука
7 👁