Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
нясе, не пацягне. ЧК, I, 245; Мяркулавічы Раг. НЕЛЬГА' прысл. Нельга. Радч., ГНП, 9; Гом. НЕМАГАТА' ж. Пара гарачая, няўпраўка. Добрых касцоў неставала, а тут такая немагата — кожны чалавек патрэбны. Мел., I, 321. H ЕМУДРА'Ш ЧЫ прым. Немудрагелісты, самы звычайны, просты. Яны тады здорава адсталі ад падводы, на якой ляжаў немудрашчы скарб тых, каго праводзілі на вайну. Дан., Ж, 125. НЕНАГЛЯ'ДАЧКА ж. ласк, ненаглядная. То не ветачка, Вінаградачка, Яго Анечка Ненаглядачка. ЗП, 322; Шкураты Браг. Н ЕН А Ж ЭР А аг. Пражэрлівы, заўсёды галодны. Да таго нахабніца абнаглела, што хапала ўсё з-пад саменькага носа ў курэй — цягнула йласным ненажэрам. Дан., Ж, 65. НЕПАТРЭ'БШ ЧЫНА ж. Рэч непатрэбная, хлам. Маці жахнулася б, каб даведалася, што яна столькі плаціць за такую непатрэбшчыну. Шам., IV, 279. НЕПУТНЫ' прым. Шалапутны, лайдак. Ожанився, утопився, узяв жонку непутную. Рам., БС, I—II, 16; Перарост Гом. НЕРАЗУМЕ'КА аг. Чалавек няспрытны, някемлівы. «Чорт яго пабяры, i шанцуе ж мне,— думаў ён.— Той раз неразумеку далі». Лупе., МД, 65. НЕСПАДЗЯВА'НКА ж. Неспадзя ванасць, нечаканае здарэнне, выпад ак. Няхай будзе дома неспадзяванка. Нав., ТСЗ, 157. «Скажи ты, усё ж не прапаў, выжыў»,— доўга яшчэ не мог прыйсці ў сябе, супакоіцца бацька пасля неспадзяванкі на базары. Сач., ЧН, 209. Кірылу здзівіла такая не спад з яванка. Шам., IV, 132. Вялікай неспадзяванкі ў гэтым не было. Шам., V, 249. НЕСПЯШ Л ГВАСЦЬ ж. Паволь насць. Па іхняй самавітай неспяшлівасці, па тым, з якой гаспадарскай увагай падсоўвалі тыя коням кайстры з аўсом, можна было здагадацца: салдаты не так даўно апранулі шынялі. Дан., Ж, 4. НЕУДАЛ Ю Т А аг. Няўдаліца. За што ето мне Бог дав,— неўдалюгу жонку ўзяв. Рам., БС, I—II; Гом. Але лёс яе быў цяжкі: муж — неўдалюга, сухарукі з маленства, алкаголікам зрабіўся i, п'яны, трапіў пад машыну... Шам., ВТБ, 114. НЕУДАЦЯ'М прысл. Няўцям. Адкуль набраўся такога спрыту — неўдацям нам. Лупе., НБД, 159 НЕУПРЫКМЕ'Т прысл. Непрыкметна (няўлоўна). Яна падышла да незнаёмага, зазірнула ў твар, i Ігналю здалося, што яна неўпрыкмет схамянулася i пабляднела. Лупе., ВТ, 95. Спагадаю, замілаванасцю свяціліся яго вочы, калі яна пачырванела, неўпрыкмет ад другіх сцірала з pyкі сажу i ўдзячна пазірала на яго. Лупе., ВТ, 7. Я адчуў, як неўпрыкмет затрапяталі пальцы яе рук, а ў зеленаватых жывых вачах успыхнулі прыязныя агеньчыкі. Лупе., П, 99. НЕЦЖ А'ВЫ прым. Непрыгожы. Дзяўчына яна была нецікавая — худзенькая, мізэрненькая, да таго ж рудая... Шам., ВТБ, 67. Н1ТАДК1 (негадки) прысл. Нядрэнна, даволі добра. Теперь я сабе и негадки — мне хорошо. Радч., ГНП, 11. Нагледелись красны девки — на ўвесь год нигадки. Рам., БС, I—II, 202; Раг. НІЯКАВАТА прысл. Няёмка, не зусщ па сабе, сарамліва. Вопытны журналіст, ён, можа, упершыню адчуў сябе ніякавата, знаёмячыся з чалавекам. Шам., IV, 241. Але еярод розных адценняў гэтага рогату Іван Васільевіч злавіў збянтэжанасць: усё-такі ніякавата хлопцу кожны раз прыходзіць на цесцеву чарку. Шам., V, 36. НЯБОТА аг. Той, хто выклікае спагаду, жаль. На спіне ў аднаго на белай ад снегу гімнасцёпиы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

авы, гімнасцёпйы, неразумека, неудацям, неупрыкмет, пяны
4 👁
 ◀  / 177  ▶