под самое небясища, да ще трошачки й вышай. Рам., БС, III, 429; Беліца.
НЕВІДУ'ШЧЫ прым. у знач. наз. Перан. Адсталы, непісьменны. Хай то мы з табою невідушчыя асталіся, а ім трэба далёка бачыць. Саб., БАС, 23.
НЕВЫЛІВА'ЙКА ж. Чарніліца (спецыяльнай формы для зручнага карыстання дзецьмі). Вакуленка ў добрым настроі, расхрыстаўшы гімнасцёрку, сядзіць за сталом, штосьці піша, махаючы ручкай у школьную невылівайку. Нав., СТ, 119.
НЕГАДЗГВЫ прым. Нягодны. Ах, ты, змею негадзівы, такі да сякі, то ж ты маіх братоў павешау.
ЧК, II, 232; Петр.
НЕДАБГРАК м. Рэшткі, астаткі. Яўтушык паспеў на суседавым кані прывезці з альшэўніку вазок дроў, перакінуць з блізкага балота ў двор недабірак стажка рудой асакі. Нав., CT, 66.
НЕДАВЕ'РАК м. Чалавек малаверны. Але non напужаў их, што не дась прычасця да пажалитца станавому, каб ены як недаверки, пагнили ў вастрозе. Серж., СРБП, 121; Лучыцы Маз.
НЕДАВЯ'РАК м. Зневаж. Чалавек недаверлівы; які не верыць у што-н. ён сказаў такім тонам, быццам быў тут нехта такі, што не верыў, i ён выгаварваў гэтаму недавярку. Мел., II, 132. Паўзі пакуль за намі, а мы аднясём гэтага недавярка i прыйдзем na цябе. Саб., ЗПД, 115. Хай ты гары, накасаўся на маю галаву гад печаны. Бач, што ён хацеў з мяне зрабщь, недавярак. Саб., ЗПД, 46.
НЕДАПРА'ДКІ (недопрадки) мн. Астаткі пражы. И послала у сих девок збирать угарки, што с обоих концов паляны, и недопрадки, што з двух концов прадяны, и кинуты. Рам., БС, IV, 117; Доўск Раг.
НЕДАРЭКА аг. 1. Чалавек ня~ кемлівы, няўмелы. Вахлак! Недарэка! Паглядзі, як патрэскалася i ўзялася пузырамі. Шам., V, 18. Неаднойчы ўжо яна выстаўляла яго перад людзьмі недарэкам. Шам., VI, 73. 2. Няўклюда. Фу, якая недарэка! Дзе былі яго вочы? Як ён мог звязацца з такой? Шам., IV, 380.
НЕ'ЕДЗЬ ж. Недаяданне, голад. Ад неедзі не гаварыў, а ледзьледзь шаптаў. Рак., БВ, 61.
НЕЗАПО'МНЫ прым. Незапамятны, спрадвечны. Стары дуплянаты ясакар як бы самой прыродай яшчэ з незапомных часоў ynicaны ў каралінскі пейзаж. Саб., I, 194.
НЕЗАУВА'ЖНА прысл. Непрыкметна, неўзаметку. Незаўважна ён падліў у... шклянку каньяку. Саб., I, 158.
НЕЗВШЯЦЬ незак. Выбачаць. Радч., ГНП, 10.
НЕЗДАЛЯ'КА аг. Чалавек слабасільны, хваравіты. Упершыню тады Ласка адчула, якім балючым можа быць удар бізуна ў гэтага нездалякі Цераха. Дан., НД, 90. Адкуль i сіла ў нездалякі старога знайшлася, каб трохі, сагнуў бы Васіля. Мел., V, 364. «Ліха бо ведае гэтага нездаляку»,— падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык. Дан., ЗА, 65. Гэй вы, нездалякі! Цэлыя дні тут топчацеся, а работы не відаць. Мел., I, 321.
НЕЗДАЛЯ'ШЧЫ прым. Слабасільны, хваравіты. Так я чалавек нездаляшчы ўжо, то вельмі прашу наша праўленне паставіць мяне на лёгкую работу, хоць бы да пчол. Саб., ЖЗ, 36. Калі яны — стары i малы — падымаюцца ўгору, дзе ўецца вулачка паўз старую забытую царкву,— адразу відаць, які нездаляшчы дзед. Спатыкаешся, як нездаляшчы конь у баразне. Краўч., НХП, 59. «Куды яго, такого иездаляшчага!» — наўмысна запярэчыла Алена. Мел., I, 274.
НЕЗМАГА' + да незмага — не пад сілу. / хацеў узяць любую сабе штуку: там ці аленя, ці рысь, ці што, да незмага: не па
Дадатковыя словы
невылівайка, недаверак, недапрадкі, неедзь, незауважна, нездаляка, пагнйлй, пажалйтца
20 👁