Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
наеат трошачкі надсыр. Саб., I, 55 НАДУРНЯКА' прысл. Лёгка, без цяжкасці. Палезлі, думалі, надурняка Расію схопяць, a яно вылазіць бокам. Нав., BC, 150. НА'ДЫСЬ прысл. Надоечы, зусім нядаўна, днямі. Развялося напасці етай! Надысь ноччу ўстала, падпаліла лучынку, дак яны na падпрыпеку — шась, як войска якое! Мел., V, 83. «Арэшынкі нагледзеў надысь... На абручы акурат...» — ЯўхІм чуў, як маці ўранку прасіла старога набіць новыя абручы на бочку. Мел., V, 239. НАЕ'ДАК м. Ежа. Варка ведала: як вернуцца дадому, дык ці знойдуць які наедак. Дан., Ж, 23. НАЖ ЛУ'КЦЩ ЦА зак. Напіцца звыш меры. Вольга адчула гэта, разумела i ні ў якой шайцы-лейцы быць не жадала i ненавідзела п'яныя морды, пагарджала імі, б о лічыла іх бандзюгамі, якім абы гарэлкі нажлукціцца. Шам., V, 393. НАЗА'ДУ прысл. Ззаду. ён сыпнуў, i здзелалася назаду пясчанае мора. ЧК, I, 256; Мяркулавічы Раг. НАЗА'УТРАГА (назаўтраго) прысл. Назаўтра. ён npuuioe назаўтраго и кажа: тат, не жани мяне! Рам., БС, IV, 27; Перарост Гом. A назаўтраго йзнов иде, заводя свою песню. Рам., БС, III, 18; Перарост Гом. НАЗГАТО'УКУ гназгатоуку ўзяць — узяць напагатоў. А мы— хоць бы назгатоўку вінтоўку ўзяў каторы. Саб., БАС, 33. НАЗАРА'ЦЬ (назораць) незак. Назіраць, сачыць, наглядаць. Повелі его ў лес, i назорылі, штобы он перэд усімі позабіваў тые кліны. БКЭ, № 21; Камаровічы Маз. НАЙПА'ЧА прысл. Найболын, асабліва. А найпача яны любють с пъяными вожжатца. Рам., БС, IV, 9; Гом. НАКАВА'ЦЬ (наковаць):накаваць язык — зрабіцца вострым на язык. Ковалі, ковалі, накуйце мне язык, як у Іванковой маці. БКЭ, № 1; з-пад Турава Маз. Наковалі ей язык, i ана прыходзіць зноў. БКЭ, № 1; з-пад Турава Маз. НАКАРАСКАЦЦА зак. Трапіцца, выпадкова сустрэцца. Тады накараскаўся той заатэхнік-малдаванін, каб яму нялёгка было. Дан., Ж, 71. НАКВЭ'ЦВАЦЬ незак. Намазваць. Перш-наперш я наквэцваў дзёгцем боты, ды так, што, калі зайшоў у хату, Цыля схапілася за нос. Сач., БРВ, 207. НАКУПАВА'ЦЬ (накуповаць) зак. Накупляць. Накуповалі ўсего, едуць додому. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. НАЛАДАВА'ЦЬ зак. Напакаваць. На другі дзень надвячоркам Miкодым наладаваў добрую торбу сухароў, узяў ладны кавалак прасоленага сала i, развітаўшыся з Праксэдай i сынам, выйшаў з хаты. Саб., I, 262. Параўн. н ал а д к а в а ц ь, на п а т ы к а ц ь. НАЛАДКАВА'ЦЬ зак. Тое, што н а л а д а в а ц ь. Мама, мабыць жа, наладкавала поўны чамадан, бо ён вельмі ж цяжкі. Саб., I, 135. Параўн. н а п а т ы к а ц ь. НАЛАМА'ЦЬ зак. да на ломв а ц ь. У Лаўрэна былі тры сыны. ён таксами хацеў іх наламаць на краўцоўства, але яны ні блізка. Саб., I, 21. НАЛ Е'ЦЕЙКА (налетейко) н. ласк, на наступны год. Песенка моя хорошая, Сховаю тебе налетейко. Радч., ГНП, 34; Гом. НАЛО'МВАЦЬ незак. Схіляць, угаворваць займацца чым-н. / меншых сваіх сыноў Казіка i Андрэйку Лаўрэн пачаў наломваць на краўцоўства. Саб., I, 23. НАЛУЧЬГЦЬ зак. Сустрэць, трапіцца....Матка перад тым налучыла мясціну i набрала поўны кош такіх наглядных чырвонагаловых, што Анька вішчала ад захаплення, цалавала кожны грыбок... Шам., ВТБ, 86. HAME'TKA ж. 1. Кужэльнае па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hametka, ецейка, жанй, лукцщ, назараць, назаутрага, наквэцваць, накупаваць, наладаваць, наладкаваць, пяныя
8 👁
 ◀  / 177  ▶