ся — прозабыв солдат набручника. Рам., БС, III, 427.
НА'БРЫДЗЬ ж. Лагард. Зброд. Я выступлю ў нашай газеце, папярэджу «Беларускі очаг», усіх знаёмых i незнаемых беларусаў, каб асцерагаліся рознай набрыдзі. Губ., ДП, 315.
НАБРЬГДЛЫ прым. Надакучлівы, апрыкры. Нават калі, змогшыся, заснуў, нейкі недарэчны набрыдлы сон не дау спакою. Саб., I, 99.
НАБЫЧЫЦЦА зак. Насупіцца i глядзець з-пад ілба. Ледзь калёсы рушылі па вуліцы, ён, набычыўшыся, маўкліва падаўся ўслед. Мел., V, И.
НАВАЛАЧ ж. Бяда, няшчасце. I што мы такого зрабілі з Піліпам, што нас насцігла такая навалач. Лупе., ВТ, 89.
НА'ВАЛАЧЧА н. Шмат непрыемнага, што абрушваецца на чалавека. За часам, за навалаччу турбот радзей i радзей успамінаў ужо Ганну. Мел., VI, 286.
НАВАЛО'КА м. Груб. 1. Не тутэйшы. Гаспадара ўжо даўно няма на свеце, а хату яго i цяпер завуць Пятровай, хоць колішняя Пятрова жонка прыняла сабе за прымака нейкага навалоку Міканора. Саб., II, 129. 2. Лагард. Варожыя людзі. Можа, i праўда ў чалавека прачнулася пачуццё любві да радзімы, бо чаму ж ён не хоча выслужыцца перад гэтымі навалокамі-чужынцамі? Саб., I, 241.
НАВАЛЬНГЧЫЦЬ незак. Цешыцца сваёй сілай, заліваючы берагавую пойму. Бачу, як навальнічыць вышаў з берагоў крутарогіх Сож. Дуд., ЗС, 16.
НАВАРАЧА'ЦЬ (наворочать) незак. Паварочваць (даць іншы напрамак чаму-н.; прызвычайваць, прывучаць жыць па-іншаму). Свекорка татка не отбороняе, Ще нагаечку подкидав: Бій мой сыночек, бій научай, Под свой обычай наворочай. Радч., ГНП, 16.
НАВЕРХ прысл. Звыш, у прыдачу. Узялі браты каня, тысячу рублей наверх i паехалі дамоў.
ЧК, II, 35; Гадкае Чач.
НАВЕ'СЦІф навесці на пуць — навучыць чаму-н., дапамагчы ўладкавацца ў жыцці. Ну, я тябе навяду на путь! Рам., БС, III, 76; Перарост Гом.
НАВГЛЬШК м. Дзяржанне. / Карней Пятровіч рабіў то на пасецы, то перад касавіцай майстраваў граблі i доўгія навільнікі, то вяршыў стагі. Дан., MH, 59.
НАВЫ'ШНІ прым. Усявышні. Muколай, угодничак Божжія, заступит ты наш навышній, ослобони! Рам., БС, IV, 15; Гом.
НАВЯРНУ'ЦЦА (навернуться) зак. Накрыцца. Да тая мышка взяла од ей ключэ, од дзеўкі, а ее ўсказала корыто большое ў хатцэ, i сказала, штобы ане под корыто подлезла i навернуласе корытом.
БКЭ, № 13; Камаровічы Маз. Ана І легла i навернуласе.
БКЭ, № 13; Камаровічы Маз.
НАВЯЧЭ'РАЦЦА зак. Павячэраць многа, уволю. Ну, я навячэраўся. Палт., КС, 28.
НАГАРО'ДА (нагорода) ж. Узнагарода. Вынесьце мене, будзе вам нагорода веліка од майго бацькі.
БКЭ, № 7; Камаровічы Маз.
HATIHKAM прысл. Сагнуўшыся. Ля сваіх варот прыпыніў каня, узваліў на плечы пень i нагінкам нанёс яго ў двор. Кап., СЖЛ, 15.
НАТЛЕ прысл. Вельмі, надта. А брат у яго быў нагле багатый.
БКЭ, № 24; Камаровічы Маз.
НАДЗЕЖА ж. Надзея. Ты едь, мая надёжа, не загуливайся. Рам., БС, I—II, 42; Беліца.
НАДКРА'ШАЙ прысл. Прыгажэй. Няма надкрашай, як наша Зоська.
ЗП, 254; Другая Слабодка Петр.
НАДРЫХНУЦЦА зак. Зневаж. Адаспацца. 1 не спаць. Днём можна надрыхнуцца! Мел., I, 141.
НА'ДСЫР прым. Сыраваты, Елі
Дадатковыя словы
навалачча, наварачаць, навесціф, навярнуцца, навячэрацца, надсы, угоднйчак
19 👁