Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
Яна прытуліла дзіцянё да груў дзей, i ёй так стала добра, усярэдзіне нібы разлілася мляўкая цеплыня, i сэрца мацней забілася, затрапятала ад радасці. Саб., I, 281. Даніла ўжо немаладзён, i яму патрабуецца тая адмысловая пяшчота, якая быццам улівае ў цела мляўкую дужасць. Саб., I, 98. М О К У ЦЬ ж. Месца забалочанае. А так от — «мокуць» i «мокуць», мокрае, гіблае месца. Мел., V, 19. М О Р Ю Ш К А н. ласк. мора. Мое гнездюшко серод моръюшка, ceрод моръюшка, да на вострове. Рам., БС, I—II, 105; Гом. МО'СНЫ прым. Моцны, здаровы. У нас жа ё жарабок жирный, мосный, дак дужо шибко бегаа — быстрей яго никого ў свети нема. Рам., БС, I, 391; Нісімкавічы Par. МРО'ЕВА н. Тое, што м i г у н ь. Смела i крута ён набраў вышыню, разразаючы лёгкае мроева туману. Краўч., НХП, 20. МРО'ЙНА прысл. Летуденна. Калі там наступав цішыня, я кожны раз чую, як Наташа задуменна i мройна напявае. Рак., В, 55. М Р У Ж Ы Ц Ц А незак. Жмурыцца (пра вочы). Марынчыны вочы мружыліся. Саб., БАС, 10. Рабы, пляскаты твар моршчыўся, вочы мружыліся — пэўна ж не ад газнічнага святла. Мел., VI, 122. м р у ж ы ць незак. Жмурыць (пра вочы). Артыст гэты вельмі мне падабаўся. Асабліва калі ён мружыў вока i загадкава ўсміхаўся. Сач., ЧН, 211. МРУ'КАЦЬ незак. Мармытаць. «гЯ но то так»,— мрукае зноў ён сабе пад нос. Сач., ЧН, 181. МУЖЬГЦКАСЦЬ ж. Зборн. Мужычча, мужыкі (сяляне). Значыць, не на жарт паны ўзяліся выпустошваць мужыцкасць. Саб., I, 182. МУЛЯВА'ННЕ (муляваньня) н. Амуніцыя. Паехаў бацька ў noля-палявання, Да забыўся ўзяци свайго мулявиньня. Д-3, ПП, 145; Красная Воля. Параўн. мун i ц а. МУНГЦА ж. Тое, што м у л я в а нн е. На одным повесив шинелю, на другим мундер, на третьтям раняц, даляй шапку, муницу. Рам., БС, III, 426; Гом. МУРА'Ш ШК м. Дзік. Неяк пашанцавала яму забіць ладнага мурашніка. Лупе., П, 31. М УРАШ м. Мурашка. Цягавітыя мурашы, варушачы вусікамі, узбіраліся па ствалу,— відаць, i ім хацелася пакаштаваць бярозавіку. Дан., Н, 46. МУ'РЫН м. Негр. А прыдзе да гасподы — чорны, як мурын; хочэ жонку пацалаваць. Серж., СРБП, 109; Лучыцы Маз. МУС м. Выган. У прамежку — зарослы муравой выган, які называецца мусам. Нав., ВС, 5. МУ'ТАРНА (муторно) прысл. Моташна. Розум дапытлівы шукаў нечага новага, але душа пакуль яго не знаходзіла, i мне было мутарна. Саб., ЗПД, 98. Муторно приходитца гостям тым, да ня ўмеять унять. Рам., БС, III, 280; Гом. МУШЧЫ'ЗНА м. Мужчына. Так тые бутэлькІ достаць i з чырвоной помазаць мушчызну, а з белой жэншчыну, то аны повстаюць. БКЭ, № 36; Юравічы Рэч. М Ы Л ІЦ Ц А незак. Адчуваючы сумненне, нерашучасць, цягнуць з рашэннем якой-н. справы. Цар мыливсь, мыливсь, да й отдав [детей]. Рам., БС, III; Балатня Раг. МЫСЛЯВА'ЦЬ незак. Разважаць. Падышоу ён пад драбины, прыцис к нябу палец и стаиць, мыслюе. Серж., СРБП, 78; Лучыцы Маз. МЫ ЧКА I ж. Жменя льну (абчасаная i скручаная). От дедова дочка попрала уси мычки да й кажа: «Кать, ходем домов!» Рам., БС, III, 368; Гом. МЫ'ЧКА II ж. Бат. Сівец (трава). Трава тут была, як валасы на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мрукаць, муляванне, мулявйньня, мушчызна, мысляваць, мычка, ўзяцй
4 👁
 ◀  / 177  ▶