МЕДАЕ'Д м. Мядзведь. Эр., ОБП, 117.
МЕ'ЗЛЕВА н. Аброк натурай. Як i некалькі стагоддзяў назад, плацілі войту ці дзесяцкаму дзякла, мезлева, грашовую дань i ўсё. Сач, Д, 143.
МЕ'ЛІНА ж. Мель. I плытнік стары, як належыць, Наваліцца прысам на пуп, Слаўцом па-над рэчкай урэжа,— I сунецца з меліны дуб. Грам., B, 96.
MEH м. Мена, абмен. Ідзе, значыць, на мен. Лупе., П, 51. Параўн. м i н я н н e.
ME'HTAM прысл. Вокамгненна, у м ом ант. Ідзі ў зямлянку, пасядзі, я хуценька, ментам. Сач., АП, 376.
ME'CKI прым. Здобны, пышны. Не магу я стаяти, колоса держати; Да мой колосок, як мескій пирожок, Да мое зернятко, як проскурнятко. Радч., ГНП, 32; Гом.
МЕ'СЯКА (месяко) м. Месяц. Ой что ж это за месяко, В ночи светить, а в день не! Радч., ГНП, 127; Гом.
МЕ'ТКА ж. Пруток. Эр., ОБП, 130; Брагін.
МЕЦЯЛЮ 'ЖНЫ прым. Завейны, завірушны. Лютая мецялюжная зіма. Сач., АП, 10.
МЕЧ ж. Меч. Дык вам, мая слуга наперад прынясе, за вас скарэй, то мая меч, вам галаву з плеч.
ЧК, I, 73; Рудня Чач.
МІГУ'НЬ м. Імгла. Мигунь у щук. Радч., ГНП, И; Гом. Параўн. м р о е в а.
МІ'ЖДА прыназ. Між, паміж. Узяў ахотнік бічоўку, зачапіў арла за шыю i б'е друком міжда плеч.
ЧК, I, 247; Мяркулавічы Раг.
МІЛО'К м. ласк, любы, дарагі. «Хвілінку, Сярожка. Перадыхнуць трэба, мілок, мне»,— аж стогне дзед. Дан., ЗА, 231.
МІЛЮСЕНЬКІ прым. ласк, чалавек, блізкі сэрцу, любімы, дарагі. Простояла з милюсеньким часочак. Рам., БС, I—II, 29; Гом.
МІЛЯНЕК (миленёк) прым. у знач. вык. Па сэрцу, любы. Да не мушу, бацюхно, не мушу, Полюбила Иванька, як душу; Положила на рученцы — легенек, Пригорнула до сердзенька — миленёк. Шэйн, III, 443; Дзякавічы Маз.
МГНІМА ж. Норма, не больш чым патрэбна. Я сваю мініму выпрацавала. Губ., НКЛ, 191.
МШЯ'ННЕ н. Тое, што мен. Мне потрэбны: Перлов веньчик До виньчаньня, Сребный кусок на витаньня, Злотый персьтинь На миняньня! Рам., БС, VII, 24; Гом.
МІРГЛІ'ВЫ прым. Які часта міргае (пра вочы). Паненка — бледная, з мірглівымі вялікімі вачыма, у якіх былі слёзы, стаяла поплеч з ім. Лупе., П, 53.
МІРО'НЧЫК м. заал. памянш. мірон, вусач (рыба сямейства карпавых). Хваліў рыбакоў за іх велікадушнасць, а сам аднаго мірончыка зграбастаў-такі! Рак., В, 133.
МЛІНЕ'Ц м. Блінец, блін. Квас добрый з грибами, а то и з рыбою, млинцы з маком и з медом, горох з сытою, да ўзвар добрый. Шэйн, I, 46; Кошычы Маз. Параўн. м л ы н е ц.
МЛЫНАВАЦЬ незак. Малоць (зерне). Прыходзіў яго час млынаваць — моўчкі забіраў у Платона ключы i гэтак жа моўчкі яму аддаваў, калі канчаўся яго тыдзень. Рак., БВ, 146.
МЛЫНАРЫШЧА н. Месца, дзе стаяў млын. I ўсёй нянавісцю яна ненавідзела гэтае месца — старое млынарышча. Рак., БВ, 166. Агледзеў млынарышча — дарма, што пясочак ды забалаць, затое пры дарозе, пры канаве i ў людзей на вачах. Рак., СЛС, 14. Жыве Мітрафан адразу за мастом, на старым млынарышчы. Рак., СЛС, 13.
МЛЫНЕ'Ц м. Тое, што млі не ц. А ўранні я навару бульбы, млынцоў напяку. Сач., БРВ, 293.
МЛЯ'УКАСЦЬ ж. Млявасць. Галава мая трошачкі кружыцца, трошачкі шуміць, у нагах кволая мляўкасць. Саб., II, 141.
МЛЯ'УКІ прым. Вельмі млявы
Дадатковыя словы
ecki, mehtam, едаед, меліна, месяка, метка, млынец, мляукасць, мляукі, млінец, мігунь, янне
20 👁