На дварэ трашчыць маразяка, i у сенцах вельмі ж холадна. Саб., I, 356. «Моцны маразяка»,— адказаў я ў тон цётчынаму запытаншо. Саб., И, 182. Дзед Дарахвей, які паліў у печах i вартаваў школу, ужо ведаў Галіны дробненькія тупатлівьія крокі i, як толькі чуў іх пад дзвярыма, асабліва зімою, у маразяку, кідаўся адшчэпліваць зашчапку. Саб., БАС, 24. МА'РАЦ м. Сакавік. Позніцца сёлета вясна... Марац канчаецца4 а снег яшчэ з поля не сагнала. Мак., К, 4. МАРГЕ'ЛКА ж. Лямцоўка. Дэмб., ООМГ, I, 476; Гом. МАРТАПЛЯСЫ толькі мн. Выкрунтасы. Іншы раз на сябра нападала празмерная ўзбуджанасць, i ён тады насіўся na клаce, як віхор, вырабляў розныя мартаплясы. Нав., B, 52. МАСЛАКАВА'ТЫ прым. Касцісты. У яго былі худыя маслакаватыя ногі, якія, здавалася, чапляліся адна за другую. Мел., II, 124. МАСТАВГК м. Гл. цві к - ма с т а в i к. МАТАНУ'ЦЬ (мотануть) зак. 1. Махнуць. Злез хлопчык, мотанув хусткой — став мосточак. Рам., БС, III, 64; Балотня Par. 2. Перан. Выбегчы. Хлопчык стрымгалоў матануў з хаты. Саб., I, 56. МАТЛЯНУ'ЦЦА зак. Матнуцца (памкнуцца да каго-н. з пачуццямі, паспяшацца куды-н.). Baкуленка ca спрытам матлянуўся да гаспадыні, абняў за плечы, прыхінуў да сябе. Нав., CT, 43. Ён папрасіў цыбулі i часнаку, жанчына з неўласцівай для яе раздабрэлай фігуры ўвішнасцю матлянулася ў агарод, нарвала поўны прыпол. Нав., СД, 94. Малання стол заслала настольнікам, дастала з паліцы акрайчык хлеба, матлянулася ў сенечкі, принесла міску кіслай капусты. Нав., CT, 55. МАТНЯ' ж. Месца ў штанах, дзе сыходзяцца калашыны. Калі ішоў, матня шэрых картовых штаноў як не цягнулася na зямлі, а шапка ляжала на адтапыраных вушах — не ўдаўся ростам Даніла. Кап., СЖЛ, 3. МАТО'НЬКА ж. ласк. маці. Зеленая руценька, Алентый цвет! Чему мои матоньки Ко мне нет? Шэйн, III, 424; Дзякавічы Маз. МАТРАСНЯ' ж. Зборн. Матросы. А там людзей-людзей — матрасня, салдаты. Саб., БАС, 33. МАТУЛЬКА ж. ласк, матуля. Хадзем, бабулька, бяседы вадзіці, ты не бабулька — мая матулька. Б, II, 63; Перарост Гом. М АУЧАНКА ж. Маўчанне. Маўчанку нарушила Ганна. Дуд., М, 31. МА'ХА ж. Крыло ветрака. Алеся, ты кажаш, маха гакнула. Рак., БВ, 168. Алеся забіла-а! Махай забыа-а! Рак., БВ, 135. Вецер, бывала, ледзь павее, амаль зусім яго няма, а махі ўсё роўна варушацца: ходзяць ці стаяць — i не разбярэш адразу. Рак., БВ, 142. Ён выйшаў з млына паглядзець, але прытуманеная хмелем галава не адразу зварыла, што махі ходзяць перад самымi дзвярыма! Рак., БВ, 146. Яна подбегам уцякала далей ад млына, а ззаду неадступна з трэскам шугалі махі, ляскаталі люлькі каўшоў, грукаталі камяні. Рак., БВ, 155. МАЦА'К м. Здаровы, моцны чалавек. Вы, паляўнічыя, мацакі. Шам., V, 216. МАЦЮ'К м. Лаянк. Мат, брыдкая лаянка. Ад сярэдзіны сяла наляталі злыя воклічы, крыкі болю, мацюкі, якія часам счапляліся ў дзікі, люты рэў. Мел., V, 197. I пачне гнуць, як дугі, мацюкі. Сач., БРВ, 47. МАЦЮКА'ЦЬ незак. Лаяць матам....Стары мацюкаў паліцаяў i немцаў на чым свет стаіць... Шам., ВТБ, 73. МАЧ м. Рыб. Восці. Даніла з мачом на плячы ішоў ззаду мужчин, соўгаў na лёдзе валёнкамі. Кап., СЖЛ
Дадатковыя словы
маргелка, матануць, матлянуцца, матонька, мацюкаць
2 👁