та, якая жыве ў лазе. До ХраІценьня ён сядить у воде; а як пойдя стрел па Ирдани, воду посветить, ён лезя на ло&ы — Лозовиком зовуть. Рам., БС, IV, 6; Гом. ЛАЗНЯ'ЧЧА н. Зборн. Галлё лазовых кустоў. «Зірніце во сюды»,— мужчына распрастау лазнянча. Саб., БАС, 13. ЛАЗО'РЛІВЫ (лазорливый) прым. Лазурковы. Каменица-малиница, лазорливый цвет. Рам., БС, I—II, 115; Беліца. ЛАЙДА'К м. Неадабр. Чалавек бяздзейны, варты пагарды, гультай. У Качанка пахаладзела ўсяродку: разаб'е, лайдак. Шам., ВТБ, 6. Абавязкова перадай. I на в у ха... i на в у ха шапні яму, лайдаку... Астаповіч, маўляў, хоча памяняцца з табой пасадамі. Шам., ВТБ, 349. ЛАМЯЙКО' н. Трэскі. Урэшце Анісім раззлаваўся, паламаў карабок, ад яго запаліў бяросту, ламяйко, а ўжо ад ix i кучу ламачча. Сач., ЗМП, 37. Ад вугалькоў я запаліў сухую, жухлую траву, што нарваў там жа, на паляне, бяросту, ламяйко, а ўжо ад ix загарэўся i сам дуб. Сач., АП, 333. ЛАН м. Поле вялікае, памешчыцкае; вялікі кусок поля. Пошов батька из сохою, А сын из косою, Пошла мати на лан жати, А дочка до гною. Рам., БС, VII, 31; Гом. За каналам заставаўся яшчэ добры лан, гектары на тры, а Іван ганяў камбайн так, быццам трэба было зжаць апошні лапік перад дажджом... Шам., ВТБ, 65. Л А Н Д А Р м. Ляндар. Пасылае ландар Янка ў суседнее село к ландару ж з картаю. Серж., СРБП, 55; Лучыцы Маз. ЛАНО' н. Прыпол. ён устаў, абтрос з лана хлебныя крошкі, абцягнуў на каленях штаны. Сач., ЧН, 209; Я б твае пастолікі ў вадзе паласкала, Я б тваю галовачку на лане ласкала, Мой ты касец. Нав., ВС, 98. ЛАПАТА'ЦЬ незак. Невыразна, паспешліва гаварыць. Малы бясконца лапоча над вухам — просіць тлумачыць, што там адбываецца, на экране. Шам., V, 229. ЛАПОТКІ мн. памянш. лапці. У водным мести знайшли лапотки и розочки три. Рам., БС, IV, 94; Балсуны Раг. Параўн. л а пц i ш к i. Л АП Ц ІШ КІ мн. памянш. лапці. Стопчуць, хлопчыкі цябе, стопчуць лутовымі лапцішкамі. ВП, 333; Азяраны Раг. Л АСКАВІЧОК м. памянш. клінок, трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру. Прынесла дзесятак яек завязаных у хусцінку, кавалачак — толькі з ласкавічка — сыру. Дан., Ж, 14. ЛАСТАВЕ'ЙКА (ластовейка) ж. ласк, ластаўка. Четвертая отказала: я ж да не ластовейка по небу качати: Горе горевати у чужіе мати! Радч., ГНП, 19; Гом. ЛА'ТАР-КАМЕНЬ м. Камень-велікан. На синям мори, акіяни ляжить латар-камень. Рам., БС, V, 120; Целяшы Гом. ЛАТАШ Ы ЦЦА незак. Мітусіцца. Селіверстаў успомніў, як учора, калі ён сказаў фізруку, што некаму другому прыйдзецца латашыцца ля нов ага школьнага будынка, Павел неяк адчуджана на яго паглядзеў. Дан., НД, 48. ЛАТАШ Ы ЦЬ незак. Ірваць без разбору. А яны са Сцяпанам пачалі латашыць арэхі. Дан., Ж, 36. ЛАТА'ЦЦА незак. Бадзяцца. Год назад, калі партызаны грамілі воласць, у чым стаіць драпануў Вайс з Лужынца, у мястэчку латаўся каля «заготжывёлы». Нав., СТ, 349. ЛАТВЕ'Й прысл. Лепш, зручней. 3 таварышам заўсёды весялей i латвей. Саб., I, 113. Параўн. л а ц в е й. ЛАТРУТА аг. Лаянк. Гультай, абібок. Дык чаго ж ты час марку еш з гэтымі латругамі?! Губ., НКП, 212. ЛАТУ'Н м. 1. Адзежына латаная
Дадатковыя словы
акіянй, лазнячча, лазорлівы, лапатаць, ластавейка, латацца, латун, разабе
6 👁