КУЛАЧУТА м. Пагард. Кулак (багаты ўласнік, эксплуататар). 3 выгляду свой, вылезе на трыбуну, Марксам i сацыялізмам хрысціцца, a ў душы — кулачуга. Нав., СД, 157. КУЛІ'ДАЧКА ж. памянш. баханка. Куды горш было з харчамі. Кулідачка хлеба, брусочак маргарыну, некалькі лыжак павідла. Сач., П, 47. КУМАУЁ (кумовъё) н. Зборн. Кум i кума. И нихто к яму у кумовъё не хоча йти, никога ён не запрося. Рам., БС, III, 148; Гарадзец Раг. КУМГЛЬГАМ (кумільгом) прысл. Кулём, стрымгалоў. Крыкнуў я Трахіму, каб ён хлапчука затрымаў, а сам — кумыъгам у кусты. Краўч., НХП, 565. У хаце хлопец хуценька пераапрануўся ў сухое i кумільгом на печ. Саб., БАС, 73. КУ'МКАЦЬ незак. Тое, што к р у м к а ц ь. Толькі недзе ледзь чутна булькоча вада на млыне ды кумкаюць, стараюцца перакрычаць адна адну жабы. Сач., Д, 10. Востра, п'яна пахне чарнагалоў, ляніва кумкаюць жабы, як бы прабуючы моц голасу. Нав., СТ, 149. К УМ У СЮ ХН А ж. ласк. кума. А маёй куме ўсё тулаўца. Кумусюхна люба Да галубачка й сіза. РП, 393. КУ'НЯ ж. Куніца (выкуп за инвесту). Да вжеж я крывса: Куны мои позмокали, А соболи позвисали, А свашечки поосипали. Шэйн, III, 433; Дзякавічы Маз. Крыйса, зяцю, крыйса! И кунями и бобрами И чорными соболями. Шэйн, III, 433; Дзякавічы Маз. КУПАВА'НЫ (купованый) дзеепрым. Куплены. Не би мойго горшка, бо ён жа у мяне не простый, а сребный с золотыми бережками, да й не тут купованый. Шэйн, III, 386; Ельск. КУПАВА'ЦЬ (куповаць) незак. Купляць. Купи ж ты мне черевички у Kieeu на Ивана. У Kieeu куповав, В Чарнигове подковав. Дэмб., ООМГ, I, 526; Рагінь Раг. Да нема попа дома, Да поехав в объезд, Да поехав да льяна — Ключи куповаци. Шэйн, III, 399; Дзякавічы Маз. Да поехав Никипорко купцоваць — Да путавса бацюхно, што куповаць. Шэйн, III, 413; Дзякавічы Маз. КУПГННЕ н. Зборн. Куп'ё. Трэда пашукаць сухога купіння, падабрацца да глыбіні. Мел., V, 385. КУПЦАВА'ЦЬ (купцоваць) незак. Гандляваць. Да поехав Никипорко купцоваць, Да путавса бацюхно, што куповаць. Шэйн, III, 413. КУПЧАК м. Купец малады. Подо мною тры купчаки ночовали. Рам., БС, VII, 23; Гом. К УПЧАСЦ ЕЦ Ь незак. Купчасціцца. У тое гаротнае, валацужнае лета я палюбіў яшчэ i сядзець між камлёў карыстых беластвольных бяроз, што купчасцелі ў глыбіні Шапчынскага бору. Сач., Д, 346. КУ РКА-САКАТУ РКА ж. Кураводка, квактуха. Мая курка-сакатурка Па двару ходзіць Куранятак выводзіць. ЖП, 60; Азершчына Рэч. Параўн. к у р к а с а к а ц е р ы к а. КУ РКА-САКАЦЕ'РЫКА (сокотерика) ж. Тое, што к у р к а - с а ка т у р к а. Курки-сокот ерики, вам усю ноч сокотаць, а рабу божаму усю ноч спать. Рам., БС, V, 32; Гом. КУ'РЩ К м. Пінжак кароткі, цесны. На рослым не было ужо доугага, з чорнымі абшлагамі на рукавах шыняля, а быу на ім нямецкага крою, з вялікімі кішэнямі на грудзях i з бакоў нейкі руды, тытунёвага колеру курцік. Сач., ЧН, 142. КУРЧА' (курчо) н. Кураня. Тут усе згалелі — нічога ні ў кога не асталося. Hi хаты, ні каровы, ні свінні, ні нават курчаці. Сач., II, 19. Гэта ж не тое, што з вёскі: хіба навозішся таго гною за свет, а тут ці свінчо, ці курчо якое выйдзе ўвосень на загон, дык яно не толькі травінку сашчыкне
Дадатковыя словы
кумкаць, купаваны, купаваць, купцаваць, купё, курщ, пяна, сакацерыка
4 👁