яго на суд. Рам., БС, IV, 4; Вылеў Гом. КЕ'ЛЕ прыназ. Каля. Нашему дружку молодому Пасцы качки келе дому. Шэйн, III, 417; Дзякавічы Маз. К ЕЛ ЕН Ь К А (келянка) ж. памянш. пакой. Монах того испужався, во келеньку заховався,— расу надевав. Рам., БС, I—II, 186; Гом. У нас чанцов спражда богато було у келянках жили по Дунай-раце. Рам., БС, IV, 138; Целяшы Гом. КЕП м. Дурань. Калі ты такій кеп, што грошы згубіў, так цепер маеш толькі два рублі. БКЭ, № 14; Рэч. КЕФКАЦЬ незак. Крактаць. Ад злосці керкае. Дуб., I, 403. К ЕУ Л Я ЦЬ незак. Дыхаць (дажываць век). Пляцецца, як бы ледзьве кеўляе. Мел., V, 88. КГДАЦЦА незак. Перавярнуцца ў каго-н. А ён такій быў змышлёный, што кідаўсе ў воўколака. БКЭ, № 11; Камаровічы Маз. КІДЗЕ'ЛЬ (кидель) выкл. Бух, шлёп, плясь. Собаки побегли, а яна кота кидель! Рам., БС, III, 329; Нісімкавічы Раг. КГЛЬКА займ. Некалькі. Так i кілька домов i хлевов спалілосе. БКЭ, № 35; Юравічы Рэч. КІНАУШЧЫ'К м. Кінамеханік. Што за кінаўшчык такі! Адно нервы псуе. Рак., СЛС, 78. Параўн. к i и ш ч ы к. КІНДЗЮ 'Х (киндюх) м. Капыт. Прошу я вас, птицы-янгали, повымятатъ, повышкрабаць вяху з рыжаго вола, з буйныя головы, с киндюхов. Рам., БС, V, 134; Гом. КГНШЧЫК М. Тое, што к i н а ўшчык. Тут нейкія кіншчыкі прыязджалі, два дні таўкліся. Саб., II, 183. КІРЗАЧ м. Бот кірзавы. А ён націскаў кірзачамі на педалі i адчуваў: за апошнія дні ўсё цясней робіцца ў грудзях, нешта nadnipae пад дыхавіцу. Дан., ЗЛ, 56. КГРКНУЦЬ зак. Згінуць. Я к дзвінуў яшчэ раз, дак той змей i саўсем кіркнуў. ЧК, I, 232; Петр. КІРПЕ'ЛІК м. Ножык з кароткім, абламаным лязом. У салдацкіх штанах, ён сядзеў на прасохлай раллі i выразаў кірпелікам на жалезнай скрынцы нейкую з кардону пракладку. Рак., СЛС, 8. КІТАІНЬКА ж. тэкст. ласк, кітайка (тканіна). Спородила два сына, У китаиньку сповила. Рам., БС, VII, 32; Гом. КІ ЧКА I ж. Галаўны жаночы ўбор з высокім перадком. Бабка на печи, злезь покрасуйся, у лапоткі обуйся го-го-го! Надевай кичку, бери паленичку го-го-го! Рам., БС, I—II, 188; Перарост Гом. КГЧКА II ж. Пень, корч (на дровы). Пашоў, добру кічку выкопаў, дубоваю. БКЭ, № 39; Ужынец Рэч. КІЯ'ШНІК м. Зборн. Сцёблы кукурузы з лісцем. У высахлых бадылінах кіяшніку шастае зімовы халодны вецер. Нав., ВС, 313. КІЯ'ШНЫ прым. Кукурузны. I я тры дні зімою, у маразы, хаваўся ў непрыбраных кіяшных палях. Краўч., НХП, 227. КЛА'ЦАЦЬ незак. Шчоўкаць, ляскаць, кляцаць. Лубан, азірнуўшыся на вокны, адну за другой хапае вінтоўкі, клацаючы затворамi, выкідвае пахапкам з магазінаў патроны. Нав., СТ, 25. КЛА'ЦНУЦЬ зак. Шчоўкнуць, ляскнуць, кляцнуць. 3-пад сцяны хаты вынырнула цёмная постаць, клацнула затворам, маладым ломкім голасам спытала пароль. Нав., ВС, 47. КЛЕ'КАЦЬ незак. Клекатаць (ствараць клёкат). А той бусел ей ждаў, ждаў — прылетае i он, да i он седзіць коле дзяцей, да клекае. БКЭ, № 28; Камаровічы Маз. Бусел взлецеў на хату, дай клекае. БКЭ, № 28; Камаровічы Маз. КЛЕ'ПАЦЬ незак. Лыпаць, маргаць. Яна не дагаворвала, голас яе зпывайся, яна часта-часта
Дадатковыя словы
клацаць, клацнуць, клекаць, клепаць, кідзель, кінаушчык
10 👁