КАНАПЛЯ'НАЧКА ж. памяти. каноплі. А стаяла, буяла ў агародзе канапляначка. АБВ, 288; Рудня Светл. КАНАПЛЯ'НІК м. Заал. Варабей. Дзетвара ў пошуках лепшых пазіцый заняла нават усе падаконнікі — неугамонныя жэўжыкі, круціліся там, быццам канаплянікі на плоце. Краўч., НХП. КАНАПЛЯ'НКА ж. Тое, што х у с т к а-к а н а п л я н к а. Ен аж паморшчыўся ад болю i са злосцю кінуў дзядзькаву канаплянку. Саб., ЖЗ, 105. КАНАРЫК м. Зневаж. Паліцэйскі, паліцай, паліцыянт. Няхай бы самі канарыкі лезлі. Саб., ЖЗ, 95. КАНАРЭ'ЗНЫ (конорезный) прым. Груб. Бязлітасны, жорсткі. Ня йграй, конорэзная душа, ня йграй; Мое раны не ўразь. Рам., III, 263; Гом. КАНГШАНЬКА (конишанька) м. памянш. конь. Ночуй, ночуй мой міленькій, у темном леей при долина, Привязавши конишаньку къ чарвонай калини. Рам., ВС, I—II, 144; Папоўка Гом. Параўн. к а н ю с е н ь к а. КАНО'ЗЩЦА незак. Капрызіць, наравіцца. Хлопчык, якога Маня гушкае на руках, мабыць захварэў. Два дні не падаваў голасу, а цяпер канозіцца. Нав., СТ, 317. КАНЦЫЛЯРШЧЫК м. Работнік канцылярыі. Можа, памылка якая ў канцыляршчыкаў выйшла. Мел., I, 238. КАНЧА'К м. 1. Верх. Відаць былі толькі канчакі каміноў ды самыя высокія вільчыкі стрэх. Сач., Д, 214. 2. Кавалак. A калі надыходзіў змрок — крамзоліў канчаком алоўка ў кніжачку, што насіў за пазухай. Сач., ЧН, 238. КАНКУСЕНЬКА (конюсенько) м. Toe, што к а н і ш а н ь к а. Казак коника седлая, с конюсеньком размовляя. Рам., БС, I—II, 99; Беліца. КАПАНГЧЫЦЬ незак. Матычыць. Заняўся сабе мыш з вераб'ём ляда капанічыць. ЧК, I, 245; Мяркулавічы Раг. КА'ПАСЦЬ (капосьць) ж. толькі адз. Паскудства. Дзевчата повинны прибраць свое кудзели, штоб каледа не зробила им капосьци у кудзели. Шэйн, I, 45; Кочышчы Маз. КАПЕ'ЙЧЫНА ж. Зборн. Грашовыя сродкі. Таксама нейкую капейчыну прывязе. Губ., ДП, 268. Ды i я якую капейчыну табе на яго перакіну. Дан., ЗА, 75. КАПНІ'К м. Капа (сена). Увечары я ляжаў на капніку сена ў Яўменавым двары i глядзеў на неба. Сач., Д, 424. КАПТУ'Р м. Перан. Покрыва. Чарнеюць прыземістыя хаткі, акрытыя каптурамі снежных дахаў. Нав., СТ, 53.:з каптуром — з верхам. Сабастыян паклаў поўную, нават з каптуром, глыбокую талерку грыбоў. Саб., ЖЗ, 177. КАПТУ'РЫК м. памянш. капялюш (грыба). 3 чорна-жоўтым каптурыкам, на тоўстай ножцы сядзщь баравічок. Нав., В, 85. Нават адсюль, з дарогі, можна ўбачыць слізкія каптурыкі маслюкоў. Нав., ВС, 264. Рана паказваюцца падбярозавікі, або як завуць іх у нас, абабкі — добрыя, калі брацъ іх маладзенькімі, з цвёрдьімі каптурыкамі. Нав., В, 90. КАПУ'ЦІК (копуцик) м. памянш. капыт. Да пошоў наш козёл Да на руожечках, Да на нуожечках, Да на копуциках. Шэйн, I, 96; Мялішковічы Маз. КАПЦГЛЬНЯ ж. Вяндлярня. Не двор, а харомы — дом з васьмі ці дзесяці пакояў, капцільня, лазня, мноства ўсялякіх гаспадарчых прыбудоў. Нав., BC, 122. КАПЬГЛЛЕ (копыльле)ф i з капылля вон — паваліцца. Ето такая хвароба, што вяликому кости тре, ломая, а малому — кричите дужо, и с копыльля вон. Рам., БС, V, 20; Кашалёва Раг. КАРАБЕ'Ц (коробец) м. Кораб (пасудзіна). Была у их куркарабушка; нанясла яец повян ко
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабём, канаплянка, канарэзны, канозщ, капасць, капейчына, капуцік, карабец
23 👁