Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
насць. Тады становіцца асабліва зразумелым адзінства і непарыўная злітнасць зямной прыроды. Гам., ША, 269. ЗЛІЧНЕНЬКІ (зличненький) прым. Памянш. Прыгожанькі (вельмі). У сени вошла серенькой уточкой, у хату вошла сизенькой павочкой, За стол села зличненькой панночкой. Радч., ГНП, 88; Гом. ЗЛОТА н. Золата. Не бери, братко, при злоце, Да бери, братко, при цноце. Шэйн, ІІІ, 405; Дзякавічы Маз. ЗЛУЧАЙ м. Выпадак. Потом був такій злучай, що яны увыйшли, етыя молодыя, удвоих у хату. Рам., БС, IV, 108; Васільеўка Гом. ЗЛЫБЯДА аг. Ліхадзей. Тут табе не пярыны. Маўчы, злыбяда. Дан., Ж, 21. ЗЛЮБІЦЬ зак. Палюбіць, пакахаць. Девчоночка гусара злюбила. Рам., БС, І-ІІ; Алешня Раг. ЗЛЯКАНЫ (зляканный) прым. Спужаны (раптоўна і моңна). Треба тогды узять жменю кужалю и часать яго, аткрывши комин, а почасавши, разостлать на столе и поставить посярод зляканнаго дятёнка и запалить. Рам., БС, IV, 36; Папоўка Гом. ЗЛЯКАЦЦА (злекацца) зак. пужацца (раптоўна і моцна). Мой милый злекався 11 в жупань вобрався. Радч., ГНП, 133; Гом. Я не адразу сцяміў, адкуль, нашто такі агонь, і зноў злякаўся. Шам., ВТБ, 144. ЗМАРШЧЫНКА ож. Памянш. Маршчынка. Раптам твар яе становіцца строгім, на лбе рэзка выступаюць змаршчынкі. Краўч., ΗΧΠ, 607. ЗМАРЫГУЛІЦЬ зак. Арганізаваць. Бывала, падояць дзяўчаты кароў, і проста на траве, пад дубам, змарыгуляць танцы. Сач., БРВ, 48. ЗМАЎЛЯЦЬ (змовлять) незак. Схіляць. Батюшка тябе будя змовлять, будя змущать. Рам., БС, ІІІ, 150; Гарадзец Раг. ЗМЕРАК м. Змярканне, змрок. У цагляных акопах ад золку да змерку байцы здабываюць паверх за паверхам. Дуд., С, 6. ЗМІКІЦІЦЬ зак. Зразумець, здагадацца. Але дзед адразу змікіціў, што па пераносе можа мець выгаду. Шам., ВТБ, 346. ЗМОРШЧЫК м. Маршчына. За колькі дзён у яе з'явіліся сівыя валасы на скронях, а на твары, пад ласкавымі карымі вачамі - змаршчакі. Шам., ІІ, 120. Юрка Маргун, калі чытаў нарыс перад здачай у набор, праўда, нечага збіраў у гармонік на лбе зморшчкі, але правіць не правіў. Саб., 11, 169. Твар яе быў спаласаваны зморшчкамі... Саб., І, 40. ЗМРУЖЫЦЬ зак. Самкнуць, заплюшчыць (вочы). А яна не спала, яна ніяк не магла змружыць вачэй. Саб., БАС, 20. ЗМУРКІ толькі мн. Абрад. Змыванне, абліванне дзіцяці (пасля хрышчэння). Коли робиць змурки, бо завтра кума-паненка не придзе к нам, ей конча трэба промыць вочи. Шэйн, ІІІ, 387; Ельск Маз. ЗМУСАВАЦЬ зак. Набіць, адлупцаваць і такім чынам прымусіць рабіць што-н. Грыша прымушаў слабейшага пасвіць свайго рабога кабана. А калі той адмовіцца, дагоніць і змусуе. Кап., СЖЛ, 45. ЗМУШЧАЦЬ (змушчать) незак. Вымушаць, прымушаць. Батюшка тябе будя змовлять, будя змушчать. Рам., БС, ІІІ, 150; Гарадзец Раг. ЗМЯЙЁ ж. Лаянк. Шкоднікі. Зляцяцца ўночы пад гэтага дуба рознае змяйё. ЧК, 11, 441; Азяраны Раг. ЗМЯНЦЕШЫЦЬ зак. Перан. Нагаварыць многа і без толку, бязглуздзіцы. Ну, а я змянцешыў гэтаму балабону - Парасцы вось яна і разнесла, як сарока. Лупс., ВТ, 16. ЗМЯРКАНАК M. Змярканне. І кожны дзень на змярканку, паднядзеляны, спяшаўся ў клуб. Сач., БРВ, 252.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 177  ▶