Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
ЗНА'ДАБІЦЦА зак. Спатрэбіцца. Не бі мяне, a вазьмі мяне дамоў, дак я знадаблюся табе калі-небудзь. ЧК, I, 246; Мяркулавічы Раг. ЗНА'ЙКА аг. Чалавек, які імкнецца паказаць, што много ведае. Што ты знала? Знайка. Мак., ВКЛ, 132. ЗНАЙСЦГСЯ зак. Перан. Hapaдзіцца. У мяне, калі Нінка знайшлася, такі масціт надарыўся, што ўсё малако згарэла за два дні. Шам., I, 207. ЗНАКАМГСТЫ (знакомистый) прым. Знакаміты. Наши коники воронистые, знакомистые. Ради., ГНП, 41; Гом. ЗНЕЛЮ ДЗЕ'ЦЬ (знелюдзінець) зак. Здзічэць, стаць нелюдзімым. Так ты зусім знелюдзееш. Лупе., ВТ, 229. Так i знелюдзінець можна. Лупе., ВТ, 167. Параўн. знял ю д з е ц ь. ЗНІШТАЖА'ЦЬ незак. Знішчаць. Але быў... адзін сведка, калі сям'ю нашу зніштажалі. Шам., ВТБ, 225. ЗШШТО'ЖЫЦЬ зак. да з н гшт аж аць. Калодзежны, канечне, чуў, чые семЧ ўвосень зніштожылі ў нас. Шам., ВТБ, 225. ЗН ІЯК АВАЦЬ зак. Перан. Засароміцца, адчуць няёмкасць. Тося... адразу сцялася, зніякавела, быццам зрабіла ці сказала нешта непрыстойнае. Шам., ВТБ, 354. ЗНІЯКАВЁЛЫ прым. Збянтэжаны ад пачуцця сораму, ніякаватасці. Зніякавёлая Клаўка спынілася каля тратуара, з выклікам зірнула на Чалага. Дан., Ж, 181. ЗНО'БКА прысл. Холадна (з азнобам, дрыжыкамі). Плацце адразу ж намокла, зрабілася знобка — волкі халадок браў за плечы. Сач., Д, 218. ЗНУШЧА'ЦЦА незак. Здзекавацца. Праўда, знушчаўся ён вельмІ з мяне, кісель варыў. Сач., A, 88. ЗНЯЛЮ 'ДЗЕЦЬ зак. Toe, што з н e л ю д з e ц ь. Бо тут, у лесе, знялюдзееце. Сач., Д, 79. Знялюдзеў адзін у лесе, ад дому адбіўся. Сач., ЧН, 8. ЗНЯПРА'УДЗЩ Ь зак. Схлусіць. «Заўтра заняты буду. Да экзамена трэба рыхтавацца. Сесія ў нас»,— зняпраўдзіў. Кап., СЖЛ, 71. зняць зак. Атрымаць, узяць. Аткуль аны, што аны будуць рабіць, калі рашчоту не ўмелі зняць. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. Павёў он іх на рашчот, што ў лесе е, штобы рашчот знялі. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. ЗО'БАЛАКА н. Воблака. Тэйі падняўся ўгору пад зобалакі. ЧК, I, 247; Мяркулавічы Раг. ЗО'БЕНЬКА ж. Памянш. Каробачка для мёду. Эр., ОБП, 118; Брапн. ЗРАДЛГВЫ прым. Ураджайны. Песня сьпета проциу лета, Проциу лета зродливага, Да й проциу году счасьливага. Д-3, ПП, 143; Красная Воля Маз. ЗРА'ННЯ прысл. Зранку. У мяне сягонні зрання нос свярбіць. Шам., ВТБ, 15. ЗРО'ДНІК м. Родзіч, сваяк. Мати Марея кинулася ик своим зродникам, похвалилася етымы поступкамы. Рам., БС, IV, 4; Вылеў Гом. З У Б Е ЛЬ м. Кавалак дымчатай сасны. Эр., ОБП, 118; Брагін. ЗУ'БЛЕНКА ж. Памянш. да з уб е л ь. Спалохалиса дзецюки й давай у их кидаць галавешками да махаць зубленками. Серж., СРБП, 40; Лучыцы Маз. ЗЫНА'ЧАНЫ дзеепрым. Перайначаны, пераменены. Стоячы пору ч, яны дзівіліся хараству навакольнага свету, зыначанага ў дымчатым блакітным святле. Мел., I, 288. ЗЫ НАЧЫ ЦЬ зак. Перайначыць, перамяніць. А рабочыя, еяляне ўсё зьшачылі дазвання. Дуб., I, 344. ЗЫ РКАЦЬ незак. Глядзець, паглядваць, шукаючы вачамі. А з-за плятня ўжо зыркалі цікаўныя вочы суседкі. Шам., IV, 241. ЗЬГРЫЦЬф зырыць вока — глядзець (кідаць позірк вялікіх ва3 Зеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

знадабіцца, знакомйстый, знушчацца, зняпраудзщ, зніштажаць, зобалака, зобенька, зроднік, зшштожыць, зыначаны, процйў, сямю, цйў
3 👁
 ◀  / 177  ▶