гарадок і гэтак яго зашыбнуў ад вялікіх гарадоў, чыгунак і бітых дарог. Саб., ЗПД, 138.
ЗАШЫЕК м. Прамежак паміж комінам і сцяной. Той, што ў цывільным, строіўся загадваць Рыгору збірацца ў дарогу, але паліцыянт, які калаціў Ліпаччыну пасцель, стаўшы на дыбачкі, палез рукамі ў зашыек печы. Саб., І, 204. геагр. Перашыек. Іншага выйсця камандзір не бачыў, як па вузкаму зашыйку перабрацца на адносна вялікі Сымонаў груд сярод балота. Саб., І, 260.
ЗАШЭРХЛЫ прым. Заледзянелы, зацвярдзелы. Лёнька, уткнуўшы нос у зашэрхлую шыбіну, прыпаў да яго вокам. Кап., СЖЛ, 20.
ЗАЯДАЦЦА незак. Перан. Спрачацца, счапляцца ў сварцы. Не трэба табе заядацца з людзьмі, Ваня. Шам., ВТБ, 237.
ЗБЛАЖЭЦЬ зак. Схуднець, змарнець. Ты што зблажэў? І вочы патухлі. Нездаровіцца. Шам., ВТБ, 297. Зблажэў за апошнія дні чалавек. Дан., Ж, 7.
ЗБОЧ прысл. Збоку. Трымаючыся за яловую галіну-лапку і выглядваючы збоч яе, як з-за аховы, дзяўчына пасмялела. Мел., БД, 6.
ЗБРОЯЦІ зак. Збрыць. Да хочуць мэнэ ўзяци, ў солдаты оддаци. Ой, да хочуць зброяци жоўтыя кудрушки. Д-З, ПП, 146; Красная Воля Маз.
ЗБЫТ м. толькі адз. Спакой. Ды гэтак узяўся, што збыту нікому не даваў. Дан., Ж, 6.
ЗБЫЧЫЦЦА зак. Насупіцца. Сенька, як убачыў, што не ўдасца ўцячы, спыніўся, збычыўся. Крауч., НХП, 565.
ЗБЭРСАНЫ дзеепрым. Стаптаны, вытаптаны, вытаўчаны. Ад мноства ног, якія прайшлі па дарозе... трава збэрсана ўшчэнт, парудзела, высахла. Нав., СТ, 314. Жыта ўсюды пры дарозе было змятае, збэрсанае. Мел., ІІ, 407. Васіль убачыў нечыя ногі, абутыя ў лапці з прасохлай гразёю, убачыў край світы, умятую, збэрсаную салому. Мел., V, 105.
ЗБЭРСАЦЬ зак. Стаптаць, вытаптаць, вытаўчы. Калі проста пабяжыш за Коўбай, не дагоніш век, яна толькі ўсю траву збэрсае. Нав., В, 72.
ЗБЭСЦІЦЬ зак. Аблаяць. А неразумнаму Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Шам., IV, 299.
ЗВАБЛІВА прысл. Прывабна, спакусліва. Ён зваблíва міргаў, выкідваў у чорную цемру жмені залацістых іскраў. Сач., АП, 19.
ЗВАБЛІВЫ прым. Прывабны, спакуслівы. Крыклівыя, галасістыя, уступалі мы пад зваблівыя шаты. Нав., В, 109.
ЗВАДЫЯШ м. Гарэзнік, падбухторшчык. Мікітка Змітракоў — быў у нас звадыяш — чагосьці падлез пад парты і знячэўку паказытаў мяне за падэшву босай нагі. Саб., ІІ, 27.
ЗВЕРЫЦЬ (зверить) зак. Зваліць (віну). Хозяин яго зверив усе на собаку свойго. Рам., БС, IV, 109; Васільеўка Гом.
ЗВЕСЦЬ ж. Вестка. Сакатушкі-свашкі песні пяюць. А мне, маладой, звесць падаюць. ЛБВ, 189; Волча Рэч.
ЗВІЎ м. Звіванне, спляценне. Пыл садзіцца на лісце яблынь, на густы вішаннік, на лапушыстыя звівы гарбузніку, што чапляюцца за платы і парканы. Нав, ВС, 7. Над ручаём пахіліліся лозы, вольхі, на звівах выступаюць скручаныя аголеныя карані. Нав., СТ, 263.
ЗВЯЗДЗІЦА (звездица) ж. Зорка. Выдавав мене ясный месяц, Суражала мене темная ночка, Проводжали мене ясныя звездицы. Радч., ГНП, 24; Гом.
ЗВЯРНУЦЬ зак. Перан. Пералажыць, зваліць віну, адказнасць на каго-н. Поехав ен знов, жонка зарезала уже сокола, и звярну-
76 👁