Старонка 63
◀ / 177 ▶
ла знов на сястру. Рам., БС, III, 288; Гом. ЗВЯСЦІЦЬ зак. Паведаміць, расказаць, сказаць. Звясцілі яму, што там усякага страення і дабра, што ў змея і трэцяй часці такога няма. ЧК, I, 250; Мяркулавічы Раг. ЗГАДЗІЦЬ зак. Пачакаць. Сожди мальчикъ годиночку, згоди мальчикъ другую. Рам., БС, I—II, 140; Беліца. ЗГАЛАСІЦЦА (зголосицсе) зак. Згадзіцца. Но ана его прасіла дай прасіла, так он і зголосіўсе. БКЭ, № 10; Камаровічы Маз. ЗГАРОДКА (згородка) ж. Плог. А я ж табе, веробью, Колом ноги перабъю. Под згородку подкину, Черапочком накрыю. Рам., БС, VII, 39; Гом. ЗГІН м. Згіб. Шабета заступіў яму дарогу, згінам пальцаў цвёрда пастукаў па аконнай раме. Мел., V, 63. ЗГАЛОВЕЙЦА (зголовейцо) н. Падушка. Питерская вумница, Постели постелюшку, Постели пуховую, Московская вумница, Положи зголовейцо. Радч., ГНП, 52; Гом. ЗГЛОШЫЦЦА (зглошыцса) зак. Пагадзіцца, дамовіцца. Тые браты зглошылісе самі з сабой: што мы з нім зрабім? БКЭ, № 12; Камаровічы Маз. ЗГЛЯДЗЕЦЬ зак. Згледзець. Будыка зглядзеў яго здалёк, здзівіўся, спытаў быццам бы і не надта прыхільна. Шам., V, 10. ЗГОМЦІЦЬ зак. Сагнаць, згрудзіць абы-як. Згомцілі людзей у кучу, запраглі лодыра з гаспадаром у адзін воз. Нав., СТ, 156. ЗГРАДНЫ прым. Прыстойны. Ѣязуть мене на чужую сторону ды не ў зградную семъю. Рам., БС, I—II, 18; Гом. ЗГРАЙ м. Шумны крык птушак. І пасля птушыны зграй і згэлк ужо не аціхаў ні на хвіліну цалюсенькі дзень. Сач., Д, 325. ЗГУКАВАЦЬ незак. Склікаць, ззываць. Красная дявица Василиса, згукавай своихъ слугъ. Рам., БС, V, 122; Насовічы Гом. ЗГУРАВАЦЬ зак. Загараваць. Як падрос Ничыпар, дак скоро бацька згураваў. Серж., СРБП, 54; Лучыцы Маз. ЗГЭЛК м. толькі адз. Гвалт. У хвіліну змяшалася ўсё: канваіры, жанчыны, мы, палонныя. Мітусня, згэлк. Сач., П, 37. ЗДАЛЕКА прысл. Здалёк, здалёку. От ен ще здалека махая хустой. Рам., БС, III, 76; Перарост Гом. Параўн. здаля. ЗДАЛЯ прысл. Тое, што здалека. Да Ганны яго голас дайшоў як бы здаля. Мел., VI, 27. Яна хуценька пайшла зусім у другі бок, далей ад бяды, і ўжо здаля назіркам не спускала вока з дзядзькі. Саб., I, 249. ЗДАРАВЕЦ м. Здаравяк, здаравіла. «Такі здаравец, не мог дзіцяці ўтрымаць»,— гнеўна наступала на мяне Вара. Саб., II, 43. Параўн. здаравяк. ЗДАРАВЯК м. Тое, што здаравец. Я добра такі іграў прыдуркаватага здаравяка, які мог выпіць дзве шклянкі чыстага спірту і з'есці пяць шпітальных абедаў. Шам., IV, 66. ЗДАРОЎЕЧКА н. Ласк. Здаровейка. Як здароўечка дарагога пана, як ваша здароўечка? Лупс., ВТ, 243. ЗДАЦЦА зак. Прыкінуцца, прытварыцца. Дакъ ты здайся, нибытцам заснула, и, проснувшися, исказуй им сон. Рам., БС, III, 150; Гарадзец Раг. ЗДЗЕЯЦЦА зак. Адбыцца, здарыцца. Толькі калі вярнуўся ў кабінет, стаў сярод пакоя, ужо не тоячыся, у важкім роздуме: што там здзеялася? Мел., VI, 232. ЗДРАСАВАНЫ (здратаваны) дзеепрым. Патаптаны, вытаптаны. Ай-ай, колькі жыта здрасавана? Колькі дабра на глум пушчана! Мел., II, 126. Глянуў навокал — поле ўсё здратавана, жыта павалена. Краўч., НХП, 103. ЗЕЛЯНІВА н. Зяленіва (зялёны колер чаго-н.). За акном пачы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 177 ▶