Старонка 61
◀ / 177 ▶
ЗАХАЛАДНЕЦЬ зак. Захалануць (пра кроў, ад моцнага пачуцця). І празьвінела ў яе голасе нешта такое, ад чаго ў мяне кроў захаладнела. Дуд., М, 34. ЗАХАПІЦЬ зак. Застаць, заспець. Мужчын — шафёраў, трактарыстаў — Таіса Міхайлаўна захапіла ў майстэрні. Шам., ВТБ, 253. Праўда, захапіў ён іх ужо старымі. Лупс., ВТ, 260. ЗАХАЎРУСАВАЦЬ зак. Зблізіцца. Недалюбліваў і Федзя, які ў апошні час нешта захаўрусаваў з яго Васілём. Дан., ЗА, 60. ЗАХЛЕЎЕ н. Месца за хлявом. А толькі прымеркнецца, агародамі, па захлеўю, нібы злодзей, зноў крадзецца ў каноплі. Сач., БРВ, 45. ЗАХЛЮНДРАНЫ прым. Запэцканы, захлюпаны. Брындае Шастапаліха ў дзіравых, захлюндраных спадніцах. Нав., СТ, 271. ЗАХОДЛІВЫ прым. Клапотны (пра дзень). Тэкля рашыла, што трэба нагнаць самагонкі цяпер, каб тады, перад самым тым заходлівым днём, мець хоць крыху вальнейшага часу. Саб., ЖЗ, 28. ЗАХРАПАЦЬ зак. Захрапці. Заежае он до тое хаткі, да конь его захрапаў. БКЭ, № 101; Юравічы Рэч. ЗАХРАСНУЦЬ зак. Засесці, завязнуць. Гэтыя яе словы так балюча ўразілі Алёшу, што ён анямеў ад крыўды, у горле захрас салёны камяк, а вочы напоўніліся слязамі. Шам., II, 62. ЗАХРЫБЕТНІК м. Дармаед. Эх, каліна-маліна, як вымелі тут захрыбетнікі. Мел., II, 207. ЗАЦАХЛІЦЬ зак. Загрукацець. А вось зацахліла, залескатала — далёка па чыгунцы поезд ідзе. Лупс., НБД, 38. Забрахаць (пра сабаку). Ганчак, што стомлена ляжаў пад дубам, смешна падскочыў, зацахліў і пачаў бегаць па крузе. Шам., V, 15. ЗАЦУРКАТАЦЬ зак. Зацурчаць. Абшыванку панесла да берага, зацуркатала вада, сплываючы з паднятых вёслаў. Лупс., ВТ, 220. ЗАЧАРАВАЦЕЦЬ зак. Тое, што заняцца II. Ды Каця хоча хадзіць да іх, а мама не пускае. Кажа, зачаравацееш, пуза нагуляеш. Сач., Д, 399. ЗАЧАЦЬ зак. Пачаць. Он зачаў разказываць ёй, што матка хвора, да прыраілі людзі, штоб із таго саду достаць яблычко, то можэ ана ачунее. БКЭ, № 31; Юравічы Рэч. Ана ж разпытавала, да зачэла его паіць, трактоваць — он напіўсе і заснуў. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч. Змей як зачаў есці, ажно іскры з рота пасыпаліся, а той небарака ўзяў адну бабіну да чуць быў зубы сабе не паламаў. ЧК, І, 230; Петр. ЗАЧУЦЬ зак. Пачуць. Штоб я не зачула, Як моя мамка плаче. Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз. ЗАЧЫМ (зачим) прысл. Чаму. Зачим у цябе, Никифорка, Кожуха нема? Шэйн, I, 77; Гарволя Рэч. ЗАЧЫНЯЛКА ж. Зашчапка (для запірання дзвярэй). Шыковіч разгледзеў усё гэта, пакуль, прасадзіўшы руку ў шчыліну, шукаў адмысловую «зачынялку», каб адчыніць весніцы. Шам., IV, 240. ЗАЧЭПКА ж. Прычына, падстава. У любы іншы час Іван, напэўна, падражніў бы Хведзьку, той сам даваў зачэпку. Шам., ВТБ, 285. ЗАШЛЮБІЦЬ зак. Абкруціць, жаніць на сабе. Одная любила, Друга зашлюбила. Одная любила — Сестра разлучыла. Рам., БС, VII, 31; Гом. ЗАШТОКАЦЬ зак. Шмат пытацца (ад пытальнага слова «што»). «Заштокаў! — хмыкнуў Салавейчык.— Даносіць я на цябе не стану». Лупс., ВТ, 105. ЗАШЧЫПАНЫ (защипанный) дзеепрым. Перан. Замучаны. За старым жить, норовистой быть, За малым жить, защипанной быть, За ровным жить красоту носить. Радч., ГНП, 46; Гом. ЗАШЫБНУЦЬ зак. Зашпурнуць, закінуць. Быццам сам госпад бог узлаваўся на гэты невялічкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 177 ▶