Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
ЗАХАЛАДНЕ'ЦЬ зак. Захалануць (пра кроў, ад моцнага пачуцця). I празьвінела ў яе голасе нешта такое, ад чаго ў мяне кроў захаладнела. Дуд., M, 34. ЗАХАПІ'ЦЬ зак. Застаць, заспець. Мужчын — шафёраў, трактарыстаў — Taica Міхайлаўна захапіла ў майстэрні. Шам., ВТБ, 253. Праўда, захапіў ён іх ужо старымі. Лупе., ВТ, 260. ЗАХАУРУ'САВАЦЬ зак. Зблізіцца. Недалюбліваў i Федзя, які ў апошні час нешта захаўрусаваў з яго Васілём. Дан., ЗА, 60. ЗАХЛЕ'УЕ н. Месца за хлявом. A толькі прымеркнецца, агародамі, na захлеўю, нібы злодзей, зноў крадзецца ў каноплі. Сач., БРВ, 45. ЗАХЛЮ'Н ДРАНЫ прым. Запэцканы, захлюпаны. Брындае Шастапаліха ў дзіравых, захлюндраных спадніцах. Нав., CT, 271. ЗАХО'ДЛІВЫ прым. Клапотны (пра дзень). Тэкля рашыла, што трэба нагнаць самагонкі цяпер, каб тады, перад самым тым заходлівым днём, мець хоць крыху вальнейшага часу. Саб., ЖЗ, 28. ЗАХРА'ПАЦЬ зак. Захрапці. Заежае он до тое хаткі, да конь его захрапаў. БКЭ, № 101; Юравічы Рэч. ЗАХРА'СНУЦЬ зак. Засесці, завязнуць. Гэтыя яе словы так балюча ўразілі Алёшу, што ён анямеў ад крыўды, у горле захрас салёны камяк, a вочы напоўніліся слязамі. Шам., II, 62. ЗАХРЫ БЕ'ТНІК м. Дармаед. Эх, каліна-маліна, як вымелі тут захрыбетнікі. Мел., II, 207. ЗАЦА'ХЛІЦЬ зак. 1. Загрукацець. A вось зацахліла, залескатала — далёка па чыгунцы поезд ідзе. Лупе., НБД, 38. 2. Забрахаць (пра сабаку). Ганчак, што стомлена ляжаў пад дубам, смешна падскочыў, зацахліў i пачаў бегаць па крузе. Шам., V, 15. ЗАЦУРКАТА'ЦЬ зак. Зацурчаць. Абшыванку нанесла да берага, зацуркатала вада, сплываючы з паднятых еёслаў. Лупе., ВТ, 220. ЗАЧАРАВА'ЦЁЦЬ зак. Toe, што з а н я ц ц а II. Ды Каця хоча хадзіць да іх, а мама не пускае. Кажа, зачаравацееш, пуза нагуляеш. Сач., Д, 399. ЗАЧА'ЦЬ зак. Пачаць. Он зачаў разказываць ёй, што матка хвора, да прыраілі людзі, штоб із таго саду достаць яблычко, то можэ ана ачунее. БКЭ, № 31; Юравічы Рэч. Ана ж разпытавала, да зачэла его паіць, трактоваць — он напіўсе i заснуў. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч. Змей як зачаў есці, ажно іскры з рота naсыпаліся, а той небарака ўзяў адну бабіну да чуць быў зубы сабе не паламаў. ЧК, I, 230; Петр. ЗАЧУ'ЦЬ зак, Пачуць. Штоб я не зачула, Як моя мамка плаче. Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз. ЗАЧЫ'М (зачим) прысл. Чаму. Зачим у цябе, Никифорка, Кожуха нема? Шэйн, I, 77; Гарволя Рэч. ЗАЧЫНЯ'ЛКА ж. Зашчапка (для запірання дзвярэй). Шыковіч разгледзеў усё гэта, пакуль, прасадзіўшы руку ў шчыліну, шукаў адмысловую «зачынялку», каб адчынщь веснщы. Шам., IV, 240. ЗАЧЭ'ПКА ж. Прычына, падстава. У любы іншы час Іван, напэўна, падражніў бы Хведзьку, той сам даваў зачэпку. Шам., ВТБ, 285. ЗАШ ЛЮ 'БЩ Ь зак. Абкруціць, жаніць на сабе. Одная любила, Друга зашлюбила. Одная любила — Сестра разлучыла. Рам., БС, VII, 31; Том. ЗАШТО'КАЦЬ зак. Шмат пытацца (ад пытальнага слова «што»). «Заштокаў! — хмыкнуў Салавейчык.— Даносщь я на цябе не стану». Лупе., ВТ, 105. ЗАШЧЫ'ПАНЫ (защипанный) дзеепрым. Перан. Замучаны. За старым жить, норовистой быть, За малым жить, защипанной быть, За ровным жить красоту носить. Радч., ГНП, 46; Том. ЗАШЫБНУ'ЦЬ зак. Зашпурнуць, закінуць. Быццам сам госпсед бог узлаваўся на гэты невялічкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

захаладнець, захапіць, захаурусаваць, захлеуе, захрапаць, захраснуць, зацахліць, зацуркатаць, зачаравацёць, зачаць, зачуць, зачым, зачынялка, зачэпка, заштокаць, зашчыпаны, зашыбнуць
7 👁
 ◀  / 177  ▶