Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
тай бацькавай крыві. Саб., I, 169. ЗАПЕ'ТАВАЦЬ (запетовать) зак. Закалаціць, затрэсці. Я в тебе, мой татка, залетовала, Чтоб тебе хиньтя запетовала. Радч., ГНП, 86; Гом. ЗАПГСВАЦЦА незак. Афармляць дакументы аб уступленні ў шлюб. Іван Батрак i Taica Miхайлаўна... пайшлі ў сельсавет запісвацца. Шам., ВТБ, 20. ЗАПЕТЫ дзеепрым. Заручаны. Пойдзем ў дорогу побитую По Гапочку запитую. Шэйн, III, 401; Дзякавічы Мдз. ЗАПЕЦЦА зак. Піць працяглы час. Ци на меду запилиса, Што меня забулиса? Шэйн, III, 404; Дзякавічы Маз. ЗАПЕЦЬ зак. Заручыць. «Зачем в у сюда идзеце?» — «К вам, братцы: мы тут дзевку запили». Шэйн, III, 407; Дзякавічы Маз. ЗАПРАСЦГЦЬ (запрастить) ♦ запрасціць дарогу — перашкодзіць каму-н. А етой книгой ён да запрастив яму дорогу. Рам., БС, III, 74; Перарост Гом. ЗАПРЫ СЯГНУ'ЦЦА (запрысягнуцсе) зак. Пакляўшыся, запэўніць у чым-н. Хацелі его селом наказываць; да он запрысягсе, што ўжэ не будзе так рабіць. БКЭ, № 11; Камаровічы Маз. ЗАПРЫ УНЬЕЦЦА зак. Зажурыцца, засумаваць. У си пташачки аны запріўньілися. Рам. БС, I— II, 81; Гом. ЗАП ЯВАЛЬНЩ А ж. Запявала, спявачка (у харавых песнях). Хораша спяваюць дзяўчаты, i найбольш вылучаецца задумліва-журботны голас запявальніцы. Лупе., ВТ, 230. ЗА'ПЯЧАК м. Запечак. Вот, каа, чаловек добрый, ты утомив сь идзи, каа, у запячак, там отдыхай. Рам., БС, III, 162; Навасёлкі Раг. От сычась той гость пошов лёг на лавцы, а хозяин на запячку, знаять — на ляжанцы. Рам., БС, IV, 83; Карма Гом. ЗАРАГАЦЕ'ЦЬ (зарогоцець) зак. Заіржаць. Свекрову кони як зарогоцели. Из двора полецели. Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз. ЗАРУЖЭ'ЙКА (заружьейко) н. ласк, заручыны. Спутало ножки заружьейко, А выбило вочки замужьейко, Что не верное подружьейко. Радч., ГНП, 205; Гом. ЗАРУЧО'НЫ прым. Заручаны. Учора з вичора з Марьичкой гуляў, А сегодня рано Марьички нема. Ужо заручона, замуж идзець. Сно, ВБП, 21; Гом. ЗАРЫУНЬЕ (зарывный) прым. Ахвочы. И один быв зарывный на песни, а другій — на сказки. Рам., БС, IV, 107; Васільеўка Гом. ЗАСІГА'ЦЬ зак. Пайсці хутка. Іван раптам як сарваўся з месца, засігаў па сцежцы... шырокімі крокамі. Шам., ВТБ, 258. ЗАСЕЛІЦБ зак. Павесіць. Цару i ўсім яго паслугачам гэтак насаліў, што яны жыўцом мяне з'елі б або на горкай асіне засілілі б. Саб., I, 30. ЗАСІ'НАЧКА (засиночка) ж. ласк, наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час. А на Раздтво рожа разцвілася, Нема часу, на засиночки, Пріехав брат с Краиночки. Рам., БС, III, 114; Гом. ЗАСЛА'ТЫ дзеепрым. Засланы. Цесовыя столики заслатыя, Што Гапочкою наткатыя. Шэйн, III, 401; Дзякавічы Маз. ЗАСМАЛЕЦЬ (засмолить) зак. Падгарэць, падсмаліць. Ой дайце ж мне меч, меч! Порублю я печ; Недобре вчинили Коровай засмолили. Шэйн, III, 430; Дзякавічы Маз. ЗАСМУТНЕ'ЦЬ зак. Засмуціцца. Гад засмутнев и матюка загнув. Рам., БС, IV, 5; Вылеў Гом. ЗАСПЕУВАЦЬ незак. Запяваць, пачынаць песню. Яна заўсёды заспеўвае, а Мірончыкава Зося бярэ на падгалосак. Саб., II, 50. ЗАСТАВЩ Ь зак. Аддаць у парабкі. От коли б хто мне поставив гарнець горелки, я б яму заставив свайго сына Иваньку. Рам., БС, III, 73; Перарост Гом. ЗАСТУГАНЕ'ЦЬ зак. Загрукадець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запетаваць, запріўньілйся, зарагацець, заружэйка, заручоны, засмутнець, застуганець, засігаць, засіначка, зелі, сягнуцца
5 👁
 ◀  / 177  ▶