ЗАМГЖ прыназ. Замест. Дак набяри три возы товару и едь на ярмалок, да тольки штоб товар продав и гроши узяв, и штоб замиж трох, шесть возов товару домов привёз! Рам., БС, IV, 143; Беліца. ЗАМРЫЯ'НЫ прым. Мутны. Неба на ўсходзе з няпэунага, замрыянага, туманна-белага стала барвова-чырвонае, яснае. Сач., ЗМП, 101. ЗАМ СЦІ'ЦЦА (замсцитца) зак. Адпомсціць (адплаціць злом на зло). Дагадаўса Семко, як поп накпіў над его жонкаю й давай ён думаць, як-бы замсцитца папу. Серж., СРБП, 77; Белае Балота Маз. ЗАМУ'ЖАЙКА (замужьейко) н. ласк, замужжа. Спутало ножки заружьейко, А выбило вочки замужьейко. Что не верное подружьейко. Радч., ГНП, 205; Гом. ЗАМУ'СТВА н. Замужжа. А як жа пра замуства тое гаварыць, калі ў сяле немцы. Сач., НН, 212. ЗА'МЧЫСТЫ прым. Вялікі, раскошны. А дом быў вельмі замчысты, мурованы. БКЭ, № 7; Камаровічы Маз. ЗАНАПРА'СНА (занапрасно) прысл. Дарэмна. Як був Мартын богатый, а тяперака ня будя! Няхай свое доли ня бъе занапрасно! Рам., БС, IV, 48; Гом. ЗАНАЧЛЕ'Ж Ы ЦЦА (заночлежитда) зак. Заначаваць. И шла яна дзень и нуч, на другую нуч усхудиць так; пудыйшла то ж само пуд бярузку, заночлежилась. Рам., БС, III, 329; Азяраны Раг. ЗАНЕМАГЧЫ' зак. Занядужыць. Яшчэ перад вайной сяды-тады пракідалася слабасць, а цяпер саўсім занямог. Нав., СТ, 22. ЗА'НІЗЬ ж. Перан. Пацеркі. Б яроза была дужая, з чорным, у моцных жылах камлём, занізі клейкіх, з дробненькімі зубчыкамі лісточкаў ледзь-ледзь трапяталі на тонкіх галінках. Мел., II, 260. ЗАНІМА'ЦЬ незак. Займацца (на зару). Вечер вечерее, моя душа веселее, На зарю занимав, моя душа заунывае. Радч., ГНП, 56; Гом. ЗАНУ'ДЗГСТЫ прым. Занудлівы. / занудзісты трохі. Шам., V, 250. ЗАНЯСЦГ зак. Распачаць. И одумались: што нам зра дратца? Хай нас волость разбярути! От, яны занясли суд. Рам., БС, IV, 107; Васільеўка Гом. ЗАНЯ'ЦЦА I зак. Пачацца. Начали зъежжатца к цару госци с прочих зямель. Ен их принимая, частить,— гульбища занялося. Рам., БС, III, 351; Шарахоўскія Буды Раг. ЗАНЯ'ЦЦА II зак. Зацяжараць. / даў Господ, заняласе ана i родзіла сына. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз. Параўн. з а ч а р а в а цець. ЗАНЯ'ЦЦА III зак. Загарэцца. Так аны бачуць, што погано — началi тушыць І крычаць — ажно i хлеў заняўсе. БКЭ, № 35; Юравічы Рэч. ЗА'ПАГАДЗЬ прысл. Загадзя, задоўга да непагадзі. Не сена, а чай кітайскі, запагадзь да апошняй травінкІ прыбралі. Краўч., НХП, 51. ЗА'ПАНЬ ж. Завадзь, заліў (рачны). Ен сышоў з кручы да самай вады i так па беразе пайшоў да запані, дзе ўдалечыні чарнеў буксір. Краўч., НХП, 538. ЗАПАРВА'ЦЬ зак. 1. Уварваць, украсці. Ведамо, цыган валочытца na свеце, свайго хаджайства не мае, а тое ўжывае, што гдзе запарве або выдурыць. Серж., СРБП, 97; Лучыцы Маз. 2. Злавіць. Аб маёй бабе — не твой клопат! Ты от постарайся другі раз у лесе не пападацца, бо як запарви на шкодзе, упяки штрапу! Мел., V, 312. ЗАПА'СЦІф ноч запала — сцямнела. Ехаў он раз з пісьмом, аж тут ужэ позно зрабілосе, ноч запала. БКЭ, № 36; Юравічы Рэч. ЗАПЕ'КЛЫ прым. Запечаны (пра кроў). Яна поўнымі слёз вачыма дакорліва глядзела на дзядзьку, бачыла акурат на самай мяжы лужынку запеклащ ужо чарнава
Дадатковыя словы
замрыяны, замужайка, занапрасна, заначлеж, занудзгсты, заняцца, занізь, занімаць, запань, запарваць, запасціф, запеклы, сціцца
11 👁