Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
пойдзе, што ў яе ёсць свой дом. Шам., ВТБ, 329. ЗАКАТУ'РХАЦЦА зак. Заварушыцца (прыходзячы ў сябе). Хлопчык закатурхаўся i падаў голас. Саб., БАС, 125. ЗАКЛЕКАТА'ЦЬ зак. Тое, што з а д ы р к а ц ь. Можа, заклякочуць вось зараз гэтыя аўтаматы, i мы, як падкошаныя, ляжам у чужую зямлю. Саб., I, 59. Параўн. з а с т у г н я ц е ц ь. ЗАКЛЯ'КЛЫ прым. Адубелы, скарчанелы. Закляклыя ад начной хады... мае ногі, рукі, плечи. Сач., АП, 37. ЗАКЛЯ'МЧАЦЦА зак. Парадніцца, пасябраваць. Дак тая под им стала камяням и ён став камяням, а ета, которая у яго ў руках була, тая бярозкай стала,— на камяни бярозка выросла. Ну с тым яны и заклямчались! Рам., БС, IV, 114; Васільеўка Том. ЗАКМЕ'ЦЬ зак. Заўважыць, убачыць. Як закмеў тэе чорт, дак и кинууса к бабе з кулаками. Серж., СРБП, 70; Лучыцы Маз. Седзиць там, дрыжыць,— баитца, каб непрыяцель не закмеў его ў печоры. Серж., СРБП, 79; Лучыцы Маз. ЗАКО'Т м. 1. Плаціна, запруда. Мялела рака, i Міканор Іванавіч шчыра жалкаваў аб гэтым, раіў, дзе будаваць закоты, куды пасылаць землечарпалкі. Дан., Мн, 132. 2. Прылада рыбалоўная. Эр., ОБП, 126; Брагін. ЗАКРЫ'СЦЯ н. Пакой, падобны да рэквізітнага. Закрысця — неилта накшталт рэквізітнага пакою, у якім знаходзіцца аблачэнне ксяндза i касцёльных служак. Пал., КЗС, 34. ЗАКУ'РЫЦЦА (закуриться) зак. Замарасіць. Закуривсь силен дробен дождик По чистому полю. Радч., ГНП, 66; Том. ЗА'КУС (закусь) м. Закуска. Калі б мая баба расчадрылася ды зрабіла сапраўдны закус. Лупе., П, 50. Закусь Галі здавалася такой смачнай, што нельга было адарвацца. Саб., БАС, 52. А яна падавала ім закусь, бо зусІм не ведала, чаму ён раптам стаў такі задумлівы. Лупе., ВТ, 183. ЗАКХЕ'КАЦЬ зак. Абазвацца, кашляючы. «гВедает ты яго»,— закхекаў ён, хітра паглядаючы на Віктара. Дан., МН, 51. ЗАЛАТАВУ'Х Гл. м я д з ь в е д з ь з а л а т а в у х. ЗАЛЁТЫ толькі мн. Заляцанне. Тым часам жаніхі ўсё ездзяць у залёты к гэтай паненцы, але нічога не парадзяць. Серж., КАБСП, 34; Лучыцы Маз. ЗАЛО'ЗУХА ж. Залоза (пухліна). Поможитя мне выговорить уси скулы и уси болячки... тридевять залозух. Рам., БС, V, 79; Баршчоўка Том. ЗАЛЫ ТАЦЬ зак. 1. Прыдбаць, забраць сабе. Калі трэба — i сабе якога пареючка залыгай. Пал., КЗС, 48. 2. Перан. Схапіць, пазбавіць свабоды. А цяпер, каб не пераехаў разам з Вочапам у мястэчка, залыгалі б абавязкова. Нав., ВС, 217. ЗАМ АГАЦЬ незак. Выбівацца з сіл. Біліся, біліся, чуствуе ІванДараган, што замагае, зноў ён крычыць. ЧК, I, 69; Рудня Чач. ЗАМАЗУ'ЧАНЫ прым. Запэцканы ў мазут. Валянцін зірнуў на сваю зашмальцаваную ватоўку, на замазучаныя рукі, i яму захацелася схаваць ix куды-небудзь. Саб., ЖЗ, 52. ЗАМАНУ'ЦЦА зак. Захацецца, прыйсці ў галаву. Як ездзілі з брыгадай на экскурсію ў Кіеў, заманулася ёй купіць тую арэлю. Дан., Ж, 64. ЗАМАСКАВА'НЫ прым. Замаскіраваны. Можа, то ў ix не трактары, а замаскаваныя танкі. Саб., I, 187. ЗАМАСКАВА'ЦЬ зак. Замаскіраваць. Шнур тым часам замаскаваць нялёгка. Нав;, СТ, 277. ЗАМГНУ'ЦЬ зак. Сплюшчыць, заплюшчыць (засынаючы, вочы, павекі). Цяпер праз гэтулькі год, вочы, бывав, замгнеш — блюзніцца тое, што перажылося. Сач., П
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закатурхацца, заклекатаць, заклямчацца, закмець, закурыцца, закхекаць, залатавух, залозуха, замануцца, замгнуць
4 👁
 ◀  / 177  ▶