Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
Кружныя дарогі, а на дзет залазіць у заглуш ці стагі сена. Сач., БРВ, 299. Вылезе дзе-небудзь на дубняк, наесца жалудоу ці парахні i шыецца ў непралазную заглуш. Сач., Д, 77. ЗАГНЕ'Т м. Пук лучын, які запальваюць у печы, калі пасадзяць хлеб, каб ён лепш падрумяніўся. Сосонка моя и к бору, Рубайте ее до долу. И везите ее до дому, Да й колите на загнет: Загнетуйте коровай. Радч., ГНП, 103; Гом. ЗАГНЕ'ТАВАЦЬ (загнетувать) незак. Падрумяніць. Сосонка моя и к бору, Рубайте ее до долу, И везите ее до дому, Да й колите на загнет: Загнетуйте коровай. Радч., ГНП, 103; Гом. ЗАГО'НКА ж. Загон (паласа, участак ворнай зямлі, поля). У мінулым годзе Юрка ўпершынюў самастойна сеў за штурвал камбайна, прагнау першую загонку i адчуў усю сілу цудоўнай жняі. Краўч., НХП, 374. ЗАГРАБА'СТАЦЬ зак. Неадабр. Загрэбці (сілай захапіць i адправіць куды-н.). Немцы хацелі мяне ў Германію заграбастаць, таму я пайшоў на чыгунку. Шам., IV, 506. ЗАГУБЕЦЕЛЬ м. Згубіцель. Яе той жа загубитель под вокошком стоить. Рам., БС, I—II, 156; Журавічы Раг. ЗАГУМЕ'ЧА н. Загуменне. Дагледзела Матруна гаспадарку, села кале акна, пазирае на загумечэ, як там дзеўки з хлопцами жартуюць, смеютца. Серж., СРБП, 76; Белае Балота Маз. Тольки на загумечи трохи ачухаўса чорт. Серж., СРБП, 68; Лучыцы Маз. ЗАДЗІВЕ'ННЕ н. Здзіўленне. 3 задзівеньнем глядзелі продкі з залатых рам. Дуд., M, 59. ЗАДЗІЛГНЬКАЦЬ зак. Задзынкаць, зазваніць. Узнялася гамана, i тады тоненька-тоненька, як бы баючыся парушыць спакой, задзілінькаў званок у руках дзеда Сопата. Саб., БАС, 35. ЗАДРЫМУ'ЧАНЬІ дзеепрым. Зарослы вельмі. Задрымучаны крушнікам i арэшнікам Грыцаў расцяроб. Сач., П, 6. ЗАДУБЕ'ННЕ н. Калянасць, цвёрдасць. Твар яго быў абветраны да задубення скуры, як у рыбака. Шам., IV, 392. ЗАДУ'МНЫ прым. Задуменны, задумлівы. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая. Саб., БАС, 95. ЗАДЫ РКАЦЬ зак. Затрашчаць. У наступны міг блізка i злосна задыркаў нямецкі кулямёт. Мел., II, 230. Параўн. з а к л е к а таць, з а с т у г н я ц е ц ь. ЗАЖО'Н м. Зажынкі (пачатак жніва). Девушки идуть туда в зажон — ідуць у заработкі. Радч., ГНП, 9; Гом. ЗАЖЫ'ТАК м. Набытак. Зажытак на стале небагаты. Нав., CT, 122. ЗАІРЧА'ЦЬ зак. Пачаць ярка свяціць. Раптам успыхнула i заірчала на ўсходзе жывая залатая кропка, першы праменьчык сонца на самым небасхіле. Лупе., ВТ, 192. ЗАЙЗЯ'ЦЬ зак. Заззяць. Шапку зняў, да хата вся i зайзяла. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз. ЗАЙЦЕ гзайці замуж — выйсці замуж. Ня жаль жа мне, што замуж зашла, Али жаль мне, што за суседа. И што за суседа у моем вокне. Сно, ВБП, 21; Гом. ЗАКАБА'ЙЧЫК м. Участак невялікі, мясціна. Сям-там разбегліся па ім закабайчыкі хвойніку, стаяць на прасторы адзінокія дзічкі, а сама гара зелянее лубінам. Рак., СЛС, 5. ЗАКАЛО'ДЗЩ Ь зак. Застопарыць. Каго ж там сёлета прышле Баброў у Азёры І каль прышле, што там у іх закалодзіла? Краўч., НХП, 440. ЗАКАНУ'РАК м. Цеснае памяшканне, цёмны куток. Эльвіра з нечакана злоснай рашучасцю заявіла, што ў сабачы заканурак, які ен знайшоў, яна больш не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзеўкй, загнетаваць, загонка, загумеча, задзівенне, задрымучаньі, задубенне, задумны, зайзяць, закалодзщ, заірчаць, толькй
4 👁
 ◀  / 177  ▶