Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
што пагаварыць, i пагаварыць ёй хочацца хутчэй, а так прыйшлося б чакаць, пакуль завадзягі гэтыя разыдуцца. Шам., ВТБ, 257. ЗАВАЛОКА ж. Заслона. Седзячы ў бульбоўніку, ён цераз завалоку слёз зверавата пазіраў, як яна ішла да воза, як села i наехала, грозна глянуўшы на яго. Мел., V, 12. ЗАВАРУ'ШКА ж. Заваруха, сумятня, хваляванне. Прыгналі нас, як пачалася заварушка, з фронту ў Петраград. Саб., БАС, 31. ЗАВЕ'ДАЦЬ (заведать, заведатать) незак. Наглядаць, быць адказным за што-н. Юрій, на сивым конику,— заведал над звярами, над скотом. Рам., БС, IV, 6; Гом. Яны заведатали над чимнибудь одным. Рам., БС, IV, 6; Гом. ЗА'ВЕРТНЯ ж. Заверацень, заверцень. Калі закручваў аглоблі, завертні так трашчалі, што здавалася — вось-вось лопну ць. Мел., V, 130. ЗАВЕ'СІЦЬ (завесити) зак. Павесіць (пакараць смерцю цераз павешанне). Ставляять стовпы euсокие, вешаять сильля пеньковыя — Хочать молойца завесит. Рам., БС, I—II, 37; Перарост Гом. ЗАВІВА'ННЕ (завиванье) н. Бялізна. Чего мати у клеть пошла? На днище, у кублище, по шовковое чепище, По белое завиванье, по вечное покрыванье. Радч., ГНП, 92; Гом. ЗАВІВА'ЦЬ (завиваци) незак. Убіраць (заплятаць касу). Да дай нам огню Свечек зажигаци, Молодую завиваци. Шэйн, III, 415; Дзякавічы Маз. ЗАВ1ДК1 ♦ завідкі бяруць — апаноўвае зайздрасць. Яшчэ тады... бацьку завідкі бралі на тыя дзве валокі зямлі. Саб., ЖЗ, 89. ЗАВ1НУ ЦЦА I зак. Захутацда. На лаптах дрэў, за карчамі Грамадка малойцаў ляжыць... Хто ў зоры ўперся вачамі, А хто завінуўся i спіць. Грам., В, 114. ЗАВШ У'ЦЦА II зак. Спешна i старанна пачаць рабіць што-н. Завінуліся тут са сталамі i забыліся. Губ., ДП, 263. ЗАВГЦА (зовіца) ж. Залоўка. У нядзелю пад панядзелак звала нявехна зовіцу нанач. Б, II, 62; Перарост Гом. ЗАВГЧКА (зовичка) ж. Памянш. да з а в i д а. Звала нявехна завіцу нанач: «Хадзі, завічка, хадзі, сястрычка». Б, II, 62; Перарост Гом. ЗАВУРКАТА'ЦЬ зак. Загрымець глуха. Яшчэ доўга да вечара захмарыла ўсё, пацямнела навокал, завиркатаи наводдаль гром. Мел., VI, 27. ЗАВУШ Э'ННЕ (завушеніе) н. Павешанне. И отдав яго на завушенія, завязавши вочи. Рам., БС, IV, 4; Вылеў Гом. ЗАВЯДЗЕНКА ж. Звычай, традыцыя. Даўняя Астаповічава завядзёнка: калі канчаліся работы ў полі, знаходзіў людзям іншы занятак. Шам., ВТБ, 332. Завядзёнка вайсковая: пароль — адказ. Нав., ВС, 79. Спрадвечная завядзёнка адзначаць новую ўдачу за сталом не абмінула i сяброў-прадпрыемцаў. Рак., БВ, 146. На завоёзе ў яго i завядзёнкі тае не было, каб каго зваць на «вы». Саб., ЗПД, 135. ЗАГАРО'ДДЗЕ н. Зборн. Месда за агародамі. ён адзін будзе icці па загароддзі, паўз сасняк фермы i праз алешнік ля раўчака. Шам., ВТБ, 369. ЗАГА'РЫВАЦЦА (загарывацьса) незак. Загарадда. Ужэ стала крыша загарывацьса, а аны не стараюцса, штоб потушыць, а шчэ подворочываюць. БКЭ, № 35; Юравічы Рэч. ЗАГАРЭ'ЦЬ зак. Згарэць. Да ўсё гумно загарэло. БКЭ, № 35; Юравічы Рэч. ЗАГЛУ'Ш ж. толькі адз. Глуш (густа зарослы ўчастак лесу). Каб схавацца ад людскіх вачэй, даводзілася выбіраць самыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заведаць, завертня, завесйтй, завесіць, завуркатаць, завіванне, завіваць, загароддзе, загарывацца, загарэць, заглуш, сйльля, сокйе, энне
5 👁
 ◀  / 177  ▶