дзядзъку. Каб сказаў, што ён жміндзіла, стара, дык не. Сач., БРВ, 26.
ЖНІУЕ н. Іржышча. Ад камбайна, выкіроўваючы на дарогу, проста па жніўю ехала параконная бястарка, даверху насыпаная збожжам. Краўч., НХП, 359.
ЖОТАМ (жогом) прысл. Упоперак. Змей лопату узяв: ну, Иванька, садися! От ён што сядя, дак ня так — то боком, то жогом. Рам., БС, 265; Перарост Гом.
ЖО'ДНЫ (жуодный) займ. Ніводны, ні адзіны. Жаніх не павінен паднімаць жуоднай рэчы, якую часамі ўпусціць невіеста пры венчаньні. Серж., ПЗБП, 180; Лучыцы Маз.
ЖРА'ННЕ (жраньня) :на жранне — на з'ядзенне. Аж присылая нячистая сила з мора, той самый змей, што хотев яго сратить, каб везти царевну большую яму на жраньня. Рам., БС, III, Гарадзец Раг.
ЖРЭ'БЧЫК м. памянш.-ласк. жарабя. А ў тое кобылы есь жрэбчык, то той можэ цебе возіць.
БКЭ, № 31; Юравічы Рэч.
ЖУДА' ж. Муз. Гудок (смычковы музычны інструмент). Як зайграем жа мы. Мой муж — ў дуду, Я молода — ў жуду, Детки — ў жулейки. Дэмб., ООМГ, I, 536; Гом.
ЖУКО'ВІНА ж. Пярсцёнак. Самаю гарэйшаю прыеміетаю бывав, калі ўпадзе з рук веньчальная жуковіна, бо тагды не хібіць хто-небудзь памерці. Серж., ПЗБП, 180; Лучыцы Маз.
ЖУЛЕ'ЙКА м. Муз. Жалейка. Як зайграем жа мы: Мой муж — ў дуду, Я молода — ў жуду, Детки— ў жулейки. Дэмб., ООМГ, I, 536; Гом.
ЖУПАНГНА ж. Жупан. Постель мне постеле жовта бурковина. А под головочку — синя жупанина. Радч., ГНП, 150; Гом.
ЖУРА'ВАЧКА (журавочка) ж. памянш.-ласк. маладзенькая самка жураўля. А журавочка кряче, полудновать хоче, А маленькій журавок полудновать приволок. Радч., ГНП, 58; Гом.
ЖУРАВО'К м. памянш.-ласк. маладзенькі журавель. А журавочка кряче, полудновать хоче, А маленькій журавок полудновать приволок. Радч., ГНП, 58; Гом.
ЖУРБО'ВЫ (журбовый) прым. Журботны. Поможитя мне выговорить уси скулы и ўси болячки, тридевять журбовых. Рам., БС, V, 79; Баршчоўка Гом.
ЖУ'РЫК м. Кісель журавінны. Радч., ГНП, 13; Гом.
ЖЫГАНУ'ЦЬ (жигануть) незак. Пальнуць (стрэліць). Мы крычали, мы свистали; нам з дорожки зворочай! Нам з дорожки не звернули, с пистолетов жиганули. Радч, ГНП, 169; Гом.
ЖЫДКА ж. Жыццё. Просто жыдки нема Кузьме: жонка слова не дась пыгаварыць. Серж., СРБП, 19; Лучыцы Маз. Так пражыли ены ўсю жыдку й дажыли да старасци. Серж., СРБП, 67; Лучыцы Маз. Параўн. ж ы з н я, жызь, жыс ц ь, жы т к а.
ЖЫ'ЖА ж. Дзіц. Агонь. Радч., ГНП, 12; Гом. жьгзня ж. Тое, што ж ы д к а. У кожнага свая жызня, свае болькі. Шам., V, 244. Параўн. жызь, жыс ц ь, жы т к а.
ЖЫЗЬ ж. Тое, што ж ы д к а. Кожны чалавек жызь па-свойму панімае. Палт., КС, 39. Параўн. жыз ня, жыс ць, ж ыт к а.
ЖЫ 'ЛЩЦА незак. Натужвацца, пнуцца з усіх сіл. Не дарэмно стары Лясун жыліўся так: було чаго шкадаваць! Мел., VI, 357. Навошта ж яму тады жыліцца так на зборцы? Шам., IV, 224.
ЖЬІРЬГ прым. Сыты, тлусты. Радзі, божа, жыта, пшаніцу, А нам, дзядзя, паляніцу. Хоць сырую, то жырую, Абы, дзядзя, не малую.
ЗП, 188; Глушкавічы Лельч. жысць ж. Тое, што ж ы д к а. Кончана наша жысць, не пападзём i дамоў! ЧК, I, 248; Мярку
Дадатковыя словы
гануць, жраньня):на, журык, жыжа, зядзенне, улейка, уравачка, ўсй
19 👁