Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
шурпатым. Выгнаў у ноны, у глыб окую восень, перад самым зазімкам, калі на вуліцы гарбацела храпа i падаў крупяністы, вельмі халодны, стылы снег. Сач., АП, 412. ГАРБЯЧО'К м. памянш. узгорак. Гарбячок жа, пад якім хавалася туша дзіка, быў зусім як на валом. Сач., Д, 101. ГАРГА'РА ж. Перан. Тахта (старая). Яна не рыпіць, як наша старая гаргара,— нібы паскардзілася на сваю тахту Куля. Саб, I, 134 ГАРДАВА'ННЕ н. Гордасць, фанабэрыстасць, пагарда. Вудзе тваё гардаванне Усё перада мною. ПНСА, 70; Сяўкі Лоеўск. ГАРДАВА'ЦЬ (гордовать) незак. Пагарджаць, грэбаваць. Як зачув, почув мой свекорка: гордая моя невехночка гордуе мною и моим сыном. Радч, ГНП, 32. Гардуеш ты мною. ПНСА, 70; Сяўкі Лоеўск. Намі тут гардуюць, Нас тут не частуюць. ЛБВ, 521; Хільчыцы Жытк. ГАРЛАДЗЕР м. Груб. Гарлапан, крыкун. Што такое дзіцятка можа зрабіць з нашымі насмешнікамі i гарладзёрамі. Шам, II, 38. ГАРЛЯ'К м. 1. Гарлач. Няхай бы яны пасінелі, але ж i гарляк не вытрымаў бы, ён хруснуў бы пад імі. Саб, I, 270. 2. Горла. А ён паласне ужо яго нажом па гарляку. Дан, Ж, 155. ГАРЛЯЧО'К (горлечек) м. заал. ласк, голуб (дзікі). Ик по мору, мору синему, широкому, там плавали два горлечки. Рам, I—II, 30; Перарост Гом. ГАРНАДЗЕ'РЫ К (гарнадерик) м. Грэнадзёр. Гарнадерика-то я любила, золото ему дарила. Рам, БС, I—II, 203; Гом. ГАРНО' н. Горан (кавальская печ). Дык бяры, хлопча, гарно распалъвай. Саб, 54. ГА'РНЫ (гарный) прым. Добры, прыгожы. Казачинька гарный, не ходи до Ганны. Рам, БС, I—И, 247; Перарост Гом. Ты прыгледзься — хлопец гарны. Нав, ВС, 191. ГАРО'ДЧЫК м. Агародчык, кветнік. Мы жылі без радзімы, без свае зямлі i мовы, i я ведаю, якая гэта шчымлівая, пякучая i беспрасветная туга па родным гародчыку, па красках на поплаве. Сач, ЗМП, 191. Чаромха расцвіла ў гародчыках i садках, стаяла ў паліраваных гладышках ледзь не на кожным акне. Нав, Б, 20. ГАРО'ЖАНЫ (горожаный) дзеепрым. Тое, што г а р а д ж о н ы. У пана Степана дом горожаный. Рам, БС, I—II, 447; Перарост Гом. ГА'РУСКА. Гл. х у с т к а-г а р у ск а. ГАРУСО'УКА ж. Хустка гарусавая. Люба ўсхліпнула, прыкрыўшы рот гарусоўкай. Дан, ЗА, 81. Параўн. х у с т к а - г а р у с к а. ГАРУ'ШЧЫ прым. Спрытны (да ўсякай працы), працавіты. Вось гарушчы чалавекI Рак, В, 212. Маці твая была гарушчая, ды не даў бог ёй пажыць, пакрасавацца. Саб, БАС, 24. ГАРЧЭ'Й прысл. Пар. ст. Горай, горш. А мне, малодзе, гарчэй цябе, Гарчэй цябе. ВП, 352; Пятровічы Карм. Параўн. г а р э й. ГАРЭ'Й прысл. Пар. ст. Тое, што г а р ч э й. Самаю гарэйшаю прыкміетаю бывае, калі ўпадзе з рук веньчальная жуковіна, бо тагды не хібіць хто-небудзь памерці. Серж, ПЗБП, 180; Лучыцы М'аз. ГАРЭ'НЩ Ь незак. Медь гаркаваты прысмак. Хлеб нічога, трошачкі хіба гарэніў, ды гэта не бяда. Ш ам, ВТБ, 84. ГАРЭ'ТНЫ (горетный) прым. Гаротны. Была наша мамка Горетная, Ина нас маленьких Годовала, Ина нашу долю Проклинала. Рам, БС, VII, 23; Гом. ГАСГЦЬ незак. 3 размаху біць, удараць. Я гасіў i гасіў з-за пляча цяжкім молатам i нават не глядзеў, па чым гасіў. Саб, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гардаваць, гарлячок, гарнадзеры, гарожаны, гаруска, гарусоука, гарэнщ, гарэтны, маз
2 👁
 ◀  / 177  ▶