БЕЛАГУ'БАЧКА ж. памяти, кубак. Налі, Іванька, белагубачку Аньцы i сабе трошачкі, а што застанецца — пастаў на паліцу, на вячэру ёй. Шам., ВТБ, 83. БЕ'ЛЛЕ н. Белізна. Убіраецца ў белле кветак чаромха. Саб., I, 64. Параўн. б е ль у 2 знач. БЕЛЬ ж. 1. Бялізна. Божа ж мой! Загадала мне работку робить, Божа ж мой! Божа ж мой! Работку робить, бы й бель бялить,— божа ж мой. Рам., БС, VII; Г ом. На рэчце на быстренькой, на калодце на зыбкенькой, там Палажка бель белила и с своим личеньком говорила. Радч., ГНП, 2; Том. 2. Тое, што белле. Кусты арэшніку i брызгліны ахоплівалі бель з абодвух бакоў. Сач., ЗМП, 106. БЕРАЖЫ'НА ж. Бераг круты. Ішоў Колечка беражынаю. ПНСА; Хойнікі. БЕ'РВА ж. Кладка, мосдік. Комар муху ведзе, гибку берву кладзе. Шэйн, III, 422; Дзякавічы Маз. БЕ'РДЗЕЧКА (бердечко) н. naмянш.-ласк. бёрда (новае). Тобе, мамко, нить и бердечко, А мне, мамко, полотенечко. Шэйн, III, 437; Дзякавічы Маз. БЕСПРЫ ТУЛЬШ ЧЫ НА ж. Пагард. Беспрытульнасць (адмоўная з'ява). Бацькі загінулі ад рук класавага ворага, а ты красці? Беспрытульшчына адрыгнулася, так, Гвозд? Нав., СТ, 28. БЕ'ССАНЬ ж. Бяссонніца. У галаве шумела ад нядаўняй страляніны i бессанІ. Шам., ВТБ, 484. Каштан... падняў пачырванелыя ад бессані вочы на Варку. Дан., Ж, 30. БІЗУ'Н м. Бамбіза, пераростак. У нас у сёмым класе — тады гэга была школа першай ступені — сядзелі бізуны старой за мяне. Нав., ВС, 23. БІЧО'УКА ж. Сіло. Узяў ахотнік бічоўку, зачапіў арла за шыю i б'е друком міжда плеч. ЧК, I, 247; Мяркулавічы Раг. БЛАЗЕ'НСТВА н. Блазнаванне, крыўлянне. Нсшта тут не так, думаю, быць не можа, каб Сенька такім блазенствам займаўся. Краўч, НХП, 561. БЛЕУКАЦЬ незак. Плюхаць (падаць з шумам у ваду). Бачыла, як з даху аўтобуснай будкі падалі буйныя кроплі, блёўкалі ў лужыну. Кап., СЖЛ, 85. БЛІСКАВІ ЧЫЦЬ незак. Бліскацець. Глянь жа, глянь, як пад белым мурам за слупам бліскавічыць слуп. Дуд., СС, 39. БО'ДНЯ ж. Бочачка. Тобе, мамко, вся худобонька, а мне бодня и коровонька. Шэйн, III, 437; Дзякавічы Маз. Радч., ГНП, 14. БО'ЖКАЦЦА незак. Запэўніваць клятвенна, часта ўпамінаючы «яй жа богу». Потым пачаў клясціся i божкацца. Лупе., П, 91. БО'ЖКАЦЬ незак. Стагнаць, плакаць, часта ўпамінаючы «божа». Раней маці бедавала — божкала, што няма лішніх рук, няма каму прыгледзіць, а цяпер для яе, відаць, было ўсё роўна. Дан., Ж, 67; Гучна божкае глухая. Нав., ТСЗ, 11. БО'ЙНЕНЬКІ прым. пар. ст. бойкі, пратаптаны (пра сцежку). Травка-муравка зелененько! До клеці сцёжка бойненько. Шэйн, III, 415. БОК м. Бераг (ракі). Наши боки вельми ручают. Радч., ГНП, 10; Гом. БО'ЛЕСНА прысл. Балюча (з адчуваннем душэўнага болю). Чарнушка раптам з калёс пакланіўся ёй, неспадзеўкі твар яго скрывіўся болесна, ён правёў рукавом па вачах, адвярнуўся. Мел., VI, 71. БО'ЛЬНЕЙ прысл. Пар. ст. Болыы. Яна тоды яму ще крапчейшаго напитку дала, каб ен упився болней, пъяней. Рам., БС, III, 183; Гарадзец Раг. БО'ЛЬШАНЬКІ прым. Пар. ст. Болыны, старэйшы. На Вісле яго бедалагу палажыла, i дзеці aciрацелі. I ўсе, як гарох, дробныя: адно аднаго не панясе. A гэты Толік большанькі з іх. Кап., СЖ Л
Дадатковыя словы
белагубачка, берва, бердзечка, бессань, божкаць, бойненькі, больней, бічоука, зява
4 👁