хуть вернися. Дэмб., ООМГ, I, 570; Рагінь Раг. БАСГНЫ толькі мн. Жалоба па нябожчыку ў яўрэяў, калі яны восем дзён павінны быць босымі. Цяпер Борух босы, няголены i ад таго рыжы, як памяло, сядзеў на падлозе — спраўляў па нябожчыку басіны. Сач., БРВ, 242. БАСЛАУЛЯ'ЦЬ незак. Благаслаўляць (жадаць удачы, шчасця). Hy, тат, баслаўляй: ты з дарогі а мне ў дарогу. ЧК, I,252; Мяркулавічы Раг. БА'ТУХНА м. пры звароце з пашанай да бацькі. ён павёў яе к роднай матухне, Павёў яе к родну батухне. ВП, 321; Беліца Жлоб. БАТЭ'РЫЯ ж. Ваен. Батарэя. Выстоіў батэрыю i ідзе сам на его. БКЭ, № 40; Ужынец Рэч. Зробім батэрые i завоюем усё царство. БКЭ, № 38; Ужынец Рэч. БАУБЕ'ШКА ж. Кольцападобнае ўпрыгожанне. У бакоўцы два акны, вялікі драўляны ложак, спінка якога ўпрыгожана круглымі дубовымі баўбешкамі, i тры табурэткі. Нав., Б, 59. БАУЛЯ'ЦЦА (бавляцьса) незак. Марудзіць, затрымлівацца (доўга). Жэна мая, я там бавляцьса не буду, я зараз прыбуду до вас. БКЭ, № 15; Камаровічы Маз. БАУТУ'ХА ж. Рыб. Таптуха. УКуранях ракі, прастору i глыбіні воднай не было, i снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі. Нав., СЛ, 38. Параўн. б а ў т у ш а. БАУТУ'ІІІА ж. Тое, што б а ў т уха. Калі б у рэчцы вялася рыба, то цяпер яе можна было лав'щь без баўтушы, рукамі. Нав., СД, 283 БАХО'Н м. Бохан. Радч, ГНП, 13; Гом. БА'ЦНУЦЬ зак. Ударыць (модна), стукнуць. У хляве ні за што так бацнуў наском апорка па нагах кашо, што той з перапуду тросся i хроп, калі зноў падыходзіў блізка. Мел., VI, 120. БА'ЦЦА незак. Безасаб. Здавацца, мроіцца. Табе бацца, дурню, што я тебе люблю, а я тебе, дурня, словами голублю. Дэмб., ООМГ, I, 578; Рагінь Раг. БА'ЦЮШКА м. ласк, бацька. Бацюшка кажа — за князя аддаць, Мамачка кажа — у чорныя чарнушкі. ВП, 329; Новыя Дзятлавічы Гом. БА'ЧЦА зак. у знач. пабочн. Здавацца (як быццам, нібыта). Девочка по саду гуляла, красная крапивицу жала, жала ена, небогато нажала, бачца, ни с ким не стояла. Радч., ГНП, 180; Гом. БА'ЯЦЬ незак. Выдумліваць. А тое, што пра машыны баяў, пра гэта i казаць няма чаго. Мел., VI, 94. БЕ'БАХГ толькі мн. Памёт. Шчым не адметная вуліца з рудым пылам ды каровячымі бебахамі. Мел., VI, 8. Параўн. б у б к i. БЕТНУЦЬ незак. Бегчы (хутка рухацца). Бегне лісіца. БКЭ, № 22; Камаровічы Маз. Конь, здаецца, невялічкІ, а бегне хутко. БКЭ, № 27; Камаровічы Маз. БЕДАЛАТА аг. Небарака (хго трапіў у бяду, у цяжкае становішча). Відаць, ніколі не прыходзілася перапраўляцца яму цераз раку — вось i баіцца — аою прысядае бедалага. Дан. ЗА, 83. БЕЖКАМ прысл. Хутчэй. Дык ты пра гэта падумаў, а заступацца бежкам. Сач., Д, 389. БЕ'ЖКІ прысл. Бягом. На калгасную работу — трушком, на вяселле — бежкі. Кап., СЖЛ, 4. БЕЗГАЛО'УЕ н. Турботы, клопаты. А чужыя жоны мужу безголовъе. Рам., БС, I—II, 6; Перарост Гом. БЕ'ЗДАР м. Чалавек бяздарны. А вы на мяне пальцам паказваеце — хвалько, бездар. Мел., VI, 190. БЕЛАВГЦА (беловица) ж. Назва хваробы па колеру хворага месца. А скула ж ты скуляница и синяя муравица, жовтая жавтовица и белая беловица. Рам., БС, V, 90; Карма Гом. Параўн. бял я в i ц а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баслауляць, батухна, батэрыя, баубешка, бауляцца, баутуха, баутуіііа, бахон, бацнуць, баяць, бебахг, безгалоуе, лавщь
30 👁