Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
ШУБЯЛЁВЫ прыМ. Сабаліны. Oŭ, я знаю, што ён дома, На ім шуба шубялёва. ЗП, 187; Тонеж Лельч. ШУГАНУ'ЦЬ зак. 1. Прамільгнуць. Цікаўная вавёрка грыбнікоў не баіцца: спусціцца на ніжні сук, падзівіцца вокам-шрацінкай i шугане рыжай маланкай між зялёнай навісі. Нав., B, 89. 2. Вырасці (прыкметна прыбавіцца ў росце). Колькі дзён узапар сеяў ціхі, цёплы дожджык, i збажына прыкметна шуганула ўгору. Дан., MH, 33. 3. Прагнаць. Дачакаліся, калі шуганулі з нашай зямлі навалач, збераглі яе. Дан., ЗА, 125. 4. Разнесціся. Аднак усё роўна громам i маланкай у халодны кастрычніцкі дзень шуганула na сяле вестка, што Іван Батрак i Taica Міхайлаўна naŭшлі ў сельсавет запісвацца. Шам., ВТБ, 20. ШУЛЯ'К м. Буд. Шула. 3 год pacцягвалі вяскоўцы Іванаў двор: хто дошку, a каму І шуляк спатрэбіўся, дык ноччу выкапаў. Лупе., П, 37. Шыя таўшчынёй як не з шуляк. Лупе., П, 73. У агародах, нават у двары дзе-небудзь пад шуляком на ўсе лады звоняць конікі. Лупе., ВТ, 4. Ш УМ А ж.толькі адз. Пена. Струмень выносіць шуму ў берагі ўсю. Дуб., I, 409. ШУМАВГННЕ н. толькі адз. Трава (сухая). А качка дык гняздо сваё схавае ў шумавінне. Саб., II, 19. ШУМАРХА'ЦЬ незак. Раскідаць, шкуматаць. Прошу тябе, золотит браточка, ня шумархай, кости ня ломи, живота ня зноби. Рам., БС, V, 58; Кашалёва Раг. ШУР м. Швагер. Ты разбойницкій сын, що убив ты, загубив мойго брата роднаго свойго шурья большаго. Рам., БС, I—II, 27; Перарост Том. Ш УФ'ЯНКА м. Ласк, да ш у р. А гэта будзе мая цешчухна. А гэта будзе да мой шур'янка. ВП, 325; Чамярысы Браг. ШУ'СНУЦЬ зак. І.Шмыгнуць (порстка, вельмі хутка куды-н. скрыцца). Ш у сну ў у чысты ракой, апрануўся. Нав., СТ, 48. Хлопчык хуценька шуснуў пад коўдру, укрыўся з галавою. Саб., I, 352. Грачаніха атрымала свой гарох i шуснула з чаргі. Нав., ТСЗ, 60. 2. Паляцець, узвіцца. Ракета гэтая, Сцяпан мой кажа, шусне ў неба, разарвецца там i разгоніць хмару. Кап., СЖЛ, 10. ШЧА'ВА ж. толькі адз. Бат. Шчаўе. Ты не зважай, што яно кіслае, як шчава. Саб., I, 138. Ш ЧАКАУЗНУЦЦА (іцакаўзнутца) зак. Паслізнуцца, саскаўзнуцца. Што ступиць мужык на лазину, цакаўзнетца нага, а ён плясь у гразь. Серж., СРБП, 59; Лучыцы Маз. ШЧАНЬ м. Чан. У каморы i цяпер стаялі вялізныя, пузатыя, аж пад столь, бочкі, шчані, кадаўоцы. Сач., Д, 259. ШЧАПО'ЦЬ ж. Дробка. Той, хто займеў хоць шчапоць сапраўднай солі, насіў яе загорнутай у насовачку, як самую каштоўную рэч. Нав., ТЮ, 6. Параўн. шчопадь. Ш ЧАЦГНІЦЦА незак. Тапырыцца, як шчацінне. Вакол шчацініўся густы хвойнік. Сач., БРВ, 308. ШЧО'ПАЦЬ ж. Тое, што ш ч а поць. ён нарэшце знайшоў невялікі вузельчык i высыпаў на стол шчопаць солі. Дан., Ж, 6. ШЧУ'РАЧКА (щурачка) ж. памянш. трэшчына, след ад чаго-н. Загиб, як кажуць, прапаў и щурачки не нашли. Серж., СРБП, 51; Лучыцы Маз. Ш ЧЫГУ'ЛІСТЫ прым. Франтаваты, фарсісты. У іх была бяда, а ён, як ні ў чым не бывала, усё такі ж чысценькі i шчыгулісты, павольна каціў па бруку на сваім матацыкле. Рак., СЛС, 56. Параўн. ш ч ы г у л ь н ы ў 1 знач. ШЧЫГУ'ЛЬНА (щегулно) (прысл. Фарсіста, франтавата. Красных девушак любити — щегулно ходити. Рам., БС, I—II, 125; Перарост Том. ШЧЫГУ ЛЬНАСЦЬ ж. толькі адз. Акуратнасць, франтаватасць. Hi
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кадаўбцы, разбойнйцкій, уфянка, шугануць, шумархаць, шурянка, шуснуць, шчурачка, шчыгульна
13 👁
 ◀  / 177  ▶