Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
даць, приехала ранішнім цягніком. Нав., ТСЗ, 116. Ш М АРГАНУЦЬ зак. Шмыгну ць (хутка i непрыкметна ўвайсці або выйсці). А я глядзеў на яго i не ведаў, што мне рабіць: сядзець ці шмаргануць назад. Саб., ЗПД, 164. ШМО'ЦЦЕ н. толькі адз. Зборн. Адзенне, асабістыя рэчы. Перавярнулі ўсё шмоцце на палацях. Саб., I, 202. А я шмоцця накупляла, трэба памяняць, а то няма ўжо чаго есці. Шам., V, 583. Ш М УРГО Л ІЦЬ незак. Шморгаць, тузаць. Доўга шмурголіла ключом у дзвярах Харціна, але ключ не чапляўся язычком за зазубні замка. Саб., ЖЗ, 225. ШМЯ'КНУЦЬ зак. Щнуць са шлёпаючым гукам. Міканор амаль без націску ўсадзіў у твань рыдлёўку, узняў на ёй бліскучую аладку, з якой весела цурчала вада, шмякнуў наводмаш. Мел., V, 214. ШНУРАВА'ЦЬ незак. Перан. Церціся каленямі аб што-н. пры карабканий А Амелька ўжо шнураваў каленямі па тоўстым камлі ясакара. С аб., ЖЗ, 95. Ш ПІГАВАЦЬ незак. Сачыць, шпіёніць. Прыёмнік быў у мяне яшчэ ў вёсцы, але там як установки. Шпігавалі Нав., СД, 387. шпіляць незак. Перан. Засыпаць пытаннямі, падпускаючы шпількі. Мы досыць доўга шпілялі адзін другога пытаннямі наконт прачытаных кніг. Нав., B, 35. ШПО'КАЦЬ незак. Падаць з характэрным гукам. I жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол. Дан., ЗА, 69. На нас шпокалі цвёрдыя грушы-камянічкі. Дан., ЗА, 242. ШПО'НКА ж. Запінка. Ой як выйду на юлицу — разсыпаю шпонки. Рам., БС, I—II, 229; Яроміна Гом. ШПО'ТЫК м. Ражон, пожаг. I вось ноч у лесе, вялікі касцёр з яловых лапак i голля, завостраныя шпотьікі, на якіх мы пражэм сала. Нав., В, 31. Проста пасярод вуліцы i ў дварах задьімілі кцхні, запалалі кастры, немцы смажылі на доўгіх шпотыках курэй i гусей. Нав., СД, 88. ШПУ'ЛЬКА ж. Шпілька. Наце вам, бацькі, шпульку, ідзіце к навалю, няхай ён выкуе з яе булаву ў сем пудоў. ЧК, I, 231; Маз. Ш ТАНДАРА ж. Слуп (у фундаменце). Штандары былі ўжо ўкапаны. Рак., В, 203, ён распілаваў на штандары дуб. Рак., В, 202. Параўн. ш т а н д а р ы н а. ШТАНДА'РКА ж. Памяти, да ш т а н д а р а. Цяпер там пуста, толькі штандаркі ў крапіве бялеюць. Рак., B, 236. Ш ТАН ДАРЫ НА ж. Toe, што ш т а н д а р а. I, каб не раздумаць, тут жа ўкапаў першую штандарыну. Рак., СЛС, 14. ШТОВЕ'ЧАР прысл. Кожны вечар. Але гэта была яго, Іванава сцежка, ён штораніцы ішоў па ёй на працу, штовечар вяртаўся. Шам., ВТБ, 183. ШТО'НІКІ толькі мн. памянш. іран. штаны. Кляпнёў не споўз, як раней, a саскочыў са стала, падцягнуў штонікі, якія ніяк не хацелі трымацца на яго слізкім жываце, пачырванеў. Шам., V, 221. ШТОНО'Ч прысл. Кожную ноч. Цяпер я як не штоноч прачынаюся ад стуку ў нашы вокны ці дзверы. Сач., Д, 43. ШТОРА'НІЦЫ прысл. Кожную раніцу. Замест таго, каб штораніцы чытаць зводкі, як ідуць работы na асушэнні Палесся, колькі пасеяна азімых, ён мусіць цікавіцца, ці «быў жывоцік» у Стасіка. Шам., V, 38. Ш ТУРМА ж. толькі адз. Штурм. Гэта ён дарэмна штурмай naŭшоў. Губ., ГС, 97. ШТУРХАМІЬ м. Штурханец, кухталь. Прачынаюся ад штурхаля ў бок. Сач., БРВ, 277. Ш ТЫ ТАЛЬ м. Кавалак. Я разаслаў наверх посцілкі бацькаў кажух, дастаў з кубла штыгаль сала. Сач., Д
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шмякнуць, шнураваць, шпокаць, шпонка, шпулька, штандарка
4 👁
 ◀  / 177  ▶