Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
пены, на чаране, маці ўсё лета сушыла то ягады, то грушы, то яблыкі, то грыбы. Сач., Д, 24. ЧАСЦІ'ЦЬ незак. Частаваць. Началі з'язджацца к цару госці з прочих зямель. ё н іх прынімае, часціць — гульбішча занялося. ЧК, II, 25; Шарахоўскія Буды Раг. ЧАСЦЯКО'М прысл. Нярэдка, досыць часта. Ужо ў акупацыю, калі часцяком па хатах паліцаі шныпарылі, трасучка прыкінулася. Дан., Ж, 16. ЧАУНО'ЧАК (чоўночэк) м. памяти. човен. Бацюхно ты мой, пайдзі ў лес, вырубай дзерэвінку, чоўночэк зрабі, так я поеду рыбу ловіць. БКЭ, № 1, Маз. ЧАУПЦГСЯ незак. безасаб. Здавацца, вярзціся (пра глупствы, недарэчнасць, неадвязныя думкі). Чаўпецца, быццам з кожнага кутка партизаны цікуюць. Мел., I, 142. Рознае глупства чаўпецца. Мел., II, 188. Старая даўно ўжо не спала. Нешта думалася, чаўплося ў галаве. Саб., I, 24. ЧВІР м. толькі адз. Жвір. Дзядзька Яўмен як утаропіўся ў свае вымурзаныя ў сівую гліну i чвір боты — вымурзаў ён іх, вядома, там, у той яме. Сач., Д, 396. ЧМА'РЫ прим. Цёмны. Хмари чмарыя зьвіліся, вечар пеніўся тугой-атрутай. Дуд., СС, 35. ЧО'УГАЦЬ незак. Пры хадзьбе (у лапцях) рабіць шырокія крокі, адзываючыся характэрным гукам. Неўзабаве Яўхім i Сцяпан з косамі цераз плячо чоўгалі лапцямі к ражку, ад якога меліся пачынаць касіць. Мел., VI, 16. ЧТЬГРЫ ліч. Чатыры. Дам я чтыры тысячи, штобы мне такой сплела. БКЭ, № 40; Ужынец Рэч. ЧУЛГНДА ж. Тое, што ця ль пу х а. За хорошим мужем И чулин* да жена, А за поганым мужем И поповна ряба. Радч., ГНП, 238; Гом. Ч У Н І толькі мн. Пасталы. Сярод абутку былі лапці, чуні, апоркі, розных відаў i фасонаў разбітыя чаравікі. Нав., ТСЗ, 40. ЧУ'НІКІ толькі мн. Памянш. ди ч у н i. На ёй кофта вышываная чунікі ca скуры-сырыцы, а на галаве хусцінка макаўкай. Рак., В, 235. ЧУРБА'К м. Перан. груб. Toe, што ц я л ь п у х. Пагналася за достаткам i там у пайшла замуж за гэтага чурбака. Нав., В, 71. Параўн. ц я м ц я. ЧУТ м. толькі адз. Чутка. А можа, i сапраўды ён памёр, бо ніякага ж чуту i почуту аб ім i ад яго. Саб., I, 280. ЧУ'ХКАЦЬ незак. Абзывацца тукам, падобным да «чук-чук» (пра паравоз). Выразна чуваць, як праз вуліцу, на станцыі, чухкае паравоз. Нав., СТ, 365. ЧЫ часц. Ці. Так чы ж ты можэш достаць тое яблычко, калі там за пяць вёрст агонь із таго саду. БКЭ, № 31; Юравічы Рэч. А чы ж ты ізробіш? БКЭ, № 34; Юраfi ічы Рэч. чынгць незак. Начыняць. От, я буду чыніць келбасы. БКЭ, № 39; Ужынец Рэч. ЧЫ'РКА ж. Сярністы бок карабка з-пад запалак. Міця атрымлівае толавую шашку, кавалак бікфордава шнура. У дадатак пяць сярнічак i чирку. Нав., СТ, 338. ЧЫ РЛІКАЦЬ незак. Цырыкаць. Стала чуваць, як чырлікаюць неўтаймаваныя нават спёкаю птушкі. Мел., II, 211. ЧЫРЫ'ЦЬ незак. Вадзіць, чарціць. Ен сядзеў на лавачцы i чырыў дубцом па зямлі. Нав., В, 34. ЧЭ'КАУКА ж. Заал. Сарока. На радасць, між іншым, жаўтабрушкам ды чэкаўкам, што ў змроку густых кустоў кожнае лета ўюць свае гнёзды. Лупе., ВТ, 224. ЧЭ'КАЦЬ незак. Стракатадь. У густой лістоце слівін чэкала сарока. Дан., Ж, 65. ЧЭ'РАВА н. Перан. Днішча. Ля старое, рассохлае лодкі, што ляжыць чэравам уверх пад нахіленай да вады вярбою, яны спыняюцца. Сач., БРВ, 8. ЧЭРАЗЗЛО'ТНЫ (череззлотны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зязджацца, чауночак, чоугаць, чухкаць, чырка, чырыць, чэкаука, чэкаць, чэраззлотны
3 👁
 ◀  / 177  ▶