Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
ма гумнамі цэп у Зайчыкавым гумне, пацягнуўся на гэтае цупанне. Мел., V, 326. 2. Тупадь. Конік бадзёра цупае na дарозе, памахвае доўгім хвастом. Нав., BC, 260. Параўн. ц ю п a д ь. ЦУПЕ'ЦЬ незак. Цвярдзець, станавіцца цулкім. Коса, з-пад ветру, пасыпаліся снежныя крупы, i зямля пад нагамі стала цупець i шэрхнуць. Рак., B, 62. ЦУРБА'К м. Цурбан. Падымаўся ca свайго цурбака i Франц. Дан., ЗА, 104. Перад яго вісеў на цурбаках, a радыятар, поршні, шатуны — усё нутро машыны ляжала, параскіданае на ўтоўчанай каленямі раллі i на кавалках бруднай паперы. Рак., СЛС, 9. ЦУ'РКА ж. Дачка. Ацец мой дорогій, я ж ваша цурка. БКЭ, № 7; Камаровічы Маз. Ему хотелось также жить по-пански, учить цурек хоть в мозырском или пинском пансионе. Эр., ОБП, 215; Брагін. ЦУРКАТАЦЬ незак. Цурчаць. Толькі цуркоча вада ля вушэй i маскі. Гам., ША, 35. ЦЫГЛАТЫ прым. Цыбаты. Зирнуць людзи, аж гэто якоесь страшыдло: высоки, худы, з доўгими кудлами да з велизазнаю барадою, цыглаты. Серж., СРБП, 122; Лучыцы Маз. ЦЫ'КНУЦЬ зак. Прыкрыкнуць. Мог часам цыкнуць на дзяцей. Шам., ВТБ, 328. «Маўчы, няшчасная!» — цыкнула яна на дачку i выскачыла з-за стала, ужо расчырванелая, раз'юшаная. Шам., IV, 401. ЦЫ'ПКІ:на цыпкі — на кукішкі. Алег таксама прысядаў на цыпкі i размінаў рукамі дзве сухія грудкі зямлі. Гам., ША, 70. ЦЮ'КНУЦЬ зак. безасаб. 1. Прыйсці на думку. Мне цюкнула ў галаву з'ездзіць у Рыгу i абавязкова знайсці кніжку. Саб., ЖЗ, 203. Сто чалавек пройдзе, сто зачэпіцца, а каб узяць камень ды цвік забіць — нікому i ў галаву не цюкне. Сач., БРВ, 95. 2. Параніць. Восенню, ужо ea Усходняй Прусіі, мяне цюкнула яшчэ раз. Нав., ТЮ, 6. ЦЮ'ПАЦЬ незак. Toe, што ц yп a ц ь у 2 знач. Цюпае ззаду i яшчэ здалёк мне ківае i маргае. Саб., БАС, 38. A конік сабе naмалу цюпаў па добра ўезджанай дарозе. Саб., ЖЗ, 14. ЦЭ'ЛЬНЫ (цэлный) прым. Цэлы. Прослужив ён там цэлный год, хозяин дае яму дватцать карбованцов. Рам., БС, III, 222; Гом. ЦЭ'ЛЯ ж. Шчыліна. Жую тую скібку, што падае мне нехта нябачны ў цэлю, п'ю кіпень, ем бруквяную баланду. Сач., ЧН, 174. ЦЯГЛО' н. толькі адз. Цяглавая сіла. Бур'ян ведаў, што без цягла калгас не мог асіліць усю зямлю. Дан, МП, 33. ЦЯЛЕ'СНІКІ толькі мн. Чалеснікі. Чырвонае іскрыстае полымя вырыв алас я з цялеснікаў, нібы яму там цесна было. Саб., ЖЗ, 170. ЦЯЛЕ'ШЫК м. памянш. цурбалак. Ігнаціха сядзела на цялешыку ля агню i зашывала ў кафтане дзіркі. Кап., СЖЛ, 26. ЦЯЛГЦА ж. Цёлка. Зімою, сыночак мой, наша цяліца ацеліцца. Кап., СЖЛ, 34. А сакрэты былі такія, што ў Г рыбка цяліцу нехта ўракнуў. Мел., V, 146. ЦЯЛГЧКА ж. Памянш. да цял iц а. Ды цялічку прырэж, хай дзеці з'ядзяць. Сач., Д, 28. За сталом усё з бацькам ды з бацькам i на мяне тайком паглядае. Як на цялічку — ці добрай будзе на ўдачу. Рак., БВ, 21. ЦЯЛЬПУ'Х м. Цюхцяй, цяльпук. А той, цяльпух, аж млеў ад асалоды. Саб., I, 251. Параўн. цямц я, ч у р б а к. ЦЯЛЬПУ'ХА жан. да ц я л ь п у х. Не тое, што не да душы,— злосць век бярэ на яе, маруду, цяльпуху! Мел., VI, 286. Параўн. ч у л i н д а. цямця аг. Тое, што ц я л ь п у х. Хлопец, можа, i нічога, хоць, памойму, цямця. Шам., VI, 214. Параўн. ч у р б а к. ЦЯЛЮ'Х (целюх) у знач. вык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бурян, зездзіць, зядзяць, разюшаная, цэльны, цэля, цюкнуць, цюпаць, цялеснікі, цяльпуха, цялюх
4 👁
 ◀  / 177  ▶