Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
вельмі страшная палеская ліхаманка, па-тутэйшаму хіндзя. Сач., Д, 156. Х ІР Л Я К м. Чалавек кволы, слабасільны. Каб хоць мужчина, а то п'яніца, хірляк. Нав., BC, 188. ХІТА'ЦЦА незак. Хістацца. Праўда, побач з чужим, пазналі, cnaкойна хітаўся Міканор. Мел., VI, 76. ХІТРАЧ м. Хітрун, хітрэц. Чатыры гады праседзеў я з ім на адной парце, не раз рыхтаваў нават разам урокі i ведаю хітрача, ганарыстага Родзьку! Дан., ЗА, 155. ХІТРУН Я жан. да хітрун. Вунь як яны, хітруні, грацыёзна прытупваюць у чырвоных спаднічках. Дан., MH, 137. ХІТРЭ'ННА приел. Хітравата. Боны ў старога так хітрэнна зажму рыліся, што камбайнеры зноў засмяяліся. Шам., ВТБ, 55. Х Л А М А ЦЬ незак. 3 характэрным гукам захопліваць у рот ежу (пра кароў). Скубуць, хламаюць каровы траву. Сач., A, 7. ХЛАПО'ЦКІ (хлопоцкій, хлопяцкі) прим. Хлапечы. Ци ты паньскій, ци цыганьскій, ци хлопоцкій, ци дзявоцкій,— эй ты урок, якій ты урок? Рам., ВС, V, 13; Гарадзец Раг. Выговариваю криксы-плаксы, дянныя, полудянныя, жаноцкія, дявоцкія, рабяцкія, хлопяцкія. Рам., БС, V, 34; Ветк. Параўн. х л а п ц о ўс к i. Х Л А П Ц О У СК І прим. Тое, што х л а п о ц к і. Варта било толькі глянуць на яе паходачку, калі яна шырокімі хлапцоўскімі крокамі ішла па вуліцы. Краўч., НХП, 592. ХЛАПЧАНЯТКА н. ласк, хлапчанё. Што я мог зрабіць, хлапчанятка няшчаснае? Шам., ВТБ, 143. ХЛАПЧЫ НА м. Хлопец. Яна, маці, лічыла б за шчасце, каб такі хлапчына, разумны, стрыманы, разважлівы, пакахаў яе дачку. Шам., IV; 158. ХЛЕ'ВІШЧА н. Месца, дзе быў хлеў. Праз свае соткІ я давалокся да хлевішча, на якім чарнелі абсмаленыя сохі. Сач., Д, 314. ХЛЕПЯТА'ЦЬ (хлепетать) незак. Шамацець, шалясцець, шапацець. Уси листочки не хлепечать, pyчаечки не тякуть. Рам., БС, I—II, 81; Гом. ХЛГПКІ прим. Кволы, слабы. «Baлодзя, а мяне могуць узяць на экскаватар?» — «Наўрад, хліпкі ты». іМел., IV, 345. ХЛ УД ЗГН А ж. Дубец. Ён тады выразаў ладны дубец да падкраўся ззадзі на цыпачках да ŭ ну яе жарыць na спіне хлудзінай. ЧК, II, 457; Гом. ХЛЮ ПАННЕ н. толькі адз. Чвакание, шлёпанне (па гразі). Ля сенечных дзвярэй пачулася хлюпание крокаў, зноў нешта бліснула. Саб., I, 201. Ен нічога не чуў, акрамя хлюпання пад нагамі асенняй густой гразі. Саб., I, 35. ХЛЮ ПАТКГ прим. Хлюпотны, слотны. Позняя хлюпаткая eoсень. Сач., БРВ, 77. ХМАРНЕ'СЕНЬКІ прим. ласк. хмарны. Да у девочки сердце, як летнее солнце, Як ено и хмарнесенько, так усе теплесенько. Радч., ГНП, 142; Гом. ХМУРНЕ'НЬКА (хмурненько) приел, перан. ласк, сумна, панура, хмурна. Чаго ты, Кондратко, хмурненько ходзиш? Шэйн, I, 86; Калкі Рэч. ХМЫЗНЯ'ЧЧА н. Зборн. Хмызняк. Галя зірнула ёй услед i папраставала лесам да таго балота, дзе надоены мужчины пачалі церабіць хмызнячча. Саб., БАС, 11. Х О П К А ж. толькі адз. Салата з растопленым тлушчам i цыбуляй. Радч., ГНП, 13; Гом. ХРА ПА I ж. Морда ў буйной жывёлы. Будзеш ісці, конюх падгоніць да вадапою коней, выбірай лепшага, ударыш яму па храпе i пад наг у i садзіся. ЧК, I, 35; Гацкае Чач. ХРА ПА II ж. толькі адз. Груда замёрзлай зямлі. Няхай на іх застила храпа, але вазок, у які запрэжани бистры конь, коціцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніца, хлапоцкі, хлепятаць, хмарнесенькі, хмурненька, хітацца
2 👁
 ◀  / 177  ▶