та загорнутае ў чыстую вышываную ўціранку. Саб., II, 16.
УЦЯКЦІ (уцекці) зак. Уцячы. Э, ты думаў уцекці, штоб я тут з голоду памерла. БКЭ, № 24; Камаровічы Маз.
УЦЯЛЬМЯШЫЦЬ ◆ уцяльмяшыць у галаву — убіць у галаву. Рыгор, што гэта ты ўцяльмяшыў сабе ў галаву? Шам., ВТБ, 122.
УЦЯМІЦЬ зак. Тое, што раскумекаць. Я ніяк не мог уцяміць тады іх узаемаадносін. Шам., IV, 65. Параўн. сцяміць.
УЧАРАЙШЫ прым. Учарашні. Песьні, песьні! З вас сілы чэрпаць, як паўстане ўчарайшая быль. Дуд., СС, 3.
УЧАУПЦІСЯ зак. Тое, што ўроіцца. От немаведама, што ўчаўплося чалавеку ў галаву. Саб., ЖЗ, 204. І што табе ў галаву ўчаўплося? Пал., КЗС, 5.
УЧКУР м. Матуз. А уже ж чумак прочумаковався: згубив штаны, учкур оборвався. Рам., БС, I—II, 205; Перарост Гом.
УЧУСТВАВАЦЬ зак. Адчуць. Што вы ўчуствавалі, харол і сакол, ніякага непрыятства не даўжно быць. ЧК, I, 67; Рудня Чач.
УШТЫРХНУЦЬ зак. Уштурхнуць. Пекольники отчинили двери, да яго туды и ўштырхнули. Рам., БС, III, 426; Гом.
УШУШКАЦЦА зак. Ухутацца. От ушушкалася. А як ногі, не замерзлі? Саб., ЖЗ, 20.
УШУШКАНЫ дзеепрым. Ухутаны. Ушушканае цела яго, мабыць, аж разамлела. Саб., II, 181.
УШЧАЦЬ зак. Распачаць. Немцы з паліцэйскімі супакойваюць саміх сябе, таму ўшчалі такі вэрхал. Нав., СТ, 250.
УШЧУВАЦЬ незак. Дакараць. «Дык там сядзеў як вады ў рот набраўшы, а тут, за чаркай, дык і ты бравы ваяка»,— ушчуваў Анісіма нехта з яшчэ, відаць, цверазейшых старшынь калгаса. Саб., I, 325. 2. Супакойваць. Галя нават не ведае, як завецца гэтая птушка, але ранішні спеў яе ліецца як гаючы водар, ушчувае боль. Саб., БАС, 11.
УШЧУЦЦА зак. Супакоіцца. А цяпер душэўны боль неяк ушчуўся, і Хадора жыла ўжо так, як жывецца. Саб., I, 24.
УШЧЫНАЦЦА незак. Пачынацца, узнікаць. Бацька бавіўся са стойкай, і не адзін раз у хаце ўшчыналася сварка з-за яе. Саб., II, 42.
УЮННІК м. Рыбалоў, які любіць лавіць уюноў. Галоўны ж і самы заядлы ўюннік — Лявон. Сач., БРВ, 24.
Ф
ФАНАБЭРЛІВЫ прым. Фанабэрысты. Белабрысая такая, фанабэрлівая з выгляду, казала, што звеннявая. Саб., ЖЗ, 56.
ФАСКА ж. Пасудзіна для масла. Радч., ГНП, 14; Гом.
ФАТЫГА ж. Выгада, карысць. Мусіць, не так сабе выпраўляў у дарогу хітры Анан дачку — хацеў мець нейкую фатыгу. Дан., Ж, 13.
Х
ХАДЖАІН м. Тое, што спадар. Частуе хаджаин маскаля, а той ужэ й так асалавеў. Серж., СРБП, 51; Лучыцы Маз. Параўн. хажаін.
ХАЖАІН (хожаин) м. Тое, што
75 👁