УСХВАЛЁВАНАСЦЬ ж. толькі адз. Усхваляванасць. Уся яго ўпэўненая пастава і ў малой меры не выдавала той яго вялікай унутранай усхвалёванасці, якую ён зараз перажываў. Крауч., НХП, 389.
УСХОДЦЫ толькі мн. Усходкі. Іван спыніўся на ўсходцах. Шам., ВТБ, 46.
УСЧАРЭПІЦЦА зак. Іран. Узлезці. Анісім ледзьве ўсчарэпіўся на свайго Буланчыка. Саб., І, 325.
УСЧАЦЦА зак. Узняцца, пачацца. Усчаўся аднойчы пажар, і ўсё прахам пайшло. Дан., Ж, 162.
УСЫРЫЧЫЦЬ зак. Зрасходаваць. Ды мо і грошы ўсе ўсырычыла за яе? Саб., ПД, 24.
УСЮДАХ прысл. Усюды. Мы ж усюдах за тобой ходим. Рам., БС, III, 317; Гом.
УСЮСЕНЬКІ займ. ласк. увесь. Мучылиса ены ўсюсеньку ночку, только ось стало свитаць. Серж., СРБП, 46; Лучыцы Маз.
УСЯДЗЕЦЬ (уседзець) зак. Выседзець. Купіў я морске яйко; як месяц на нім посідзіш, так жэрэбца ўседзіш. БКЭ, № 8; Камаровічы Маз.
УСЯНОЧНЯ ж. толькі адз. Царк. Усяночная. Відаць, паны збіраліся ехаць на ўсяночню. Лупс., ВТ, 248.
УТАЛОПІЦЬ зак. Утаропіць (вочы). Вялікія вільготныя вочы таварыш уталопіў у столь, цяжка, перарывіста дыхае. Нав., СТ, 288.
УТАЎКА ж. заал. ласк. качка. Ой, як жа мне селязёну, не лятаць хмурнаму, Да што маю ўтаўку да й на моры ўбілі. ЗП, 341; Дзякавічы Маз.
УТКАЦЬ зак. Выткаць. До сорока сороков Ена уткала рушничков. Шэйн, III, 402; Дзякавічы Маз.
УТРАПЕЦЬ зак. Атарапець. Збеглі мы з узгорка да балоння, і тут я ўтрапеў: каталася Эма Пшанічная. Лупс., ВТ, 139.
УТРУПЯНІЦЬ зак. Знішчыць, забіць. Няўжо ж гэта ўсё скончылася, няўжо ж свае людзі, сваякі — братавая і пляменніца, дадуць утрупяніць яго? Саб., І, 269.
УТРЭЙКІ прысл. Трэці раз. От и ўтрэйки прыходзиць маладзица к дзедку па воду. Серж., СРБП, 45; Лучыцы Маз.
УТРЭЙЧЫ (утрейчи) прысл. Тое, што тройка. А господар трэба каб узяў куццю з горшком и абышоў ўтрейчи хату. Шэйн, І, 46; Кочышчы Маз. Параўн. тройча, трэйка.
УТУХНУЦЬ зак. Патухнуць. Махнуў ён на (а)бодва бакі — полама і ўтухла. ЧК, І, 254; Мяркулавічы Раг.
УТЫРКНУЦЬ зак. Уткнуць, уваткнуць. Мядзведзь табе скажа: утыркні тапор! Дык ты не торкай у бок, а сячы прама ў пуза. КЖЧК, 163; Азяраны Раг.
УТЭТАКІ займ. Тое, што такавасты. Спрежда кожа на их была утэтакая, як нохти, а посьли того зделалась утэтакая, як и тяпер. Рам., БС, IV, 3; Вылеў Гом. Параўн. такімісты.
УХВАЛЬНА прысл. З ухвалай. «Я ў твае годы акалачваў грошы»,— бацька мяне ўпікне. А маці ўхвальна прамаўчыць. Наўр., ГС, 48.
УХМЫЛІЦЬ зак. Прыціснуць (вушы). А заяц хоць бы што: сеў сабе перад стралцами да только вушы ўхмылиў. Серж., СРБП, 24; Лучыцы Маз.
УХОДЖВАЦЬ (уходжуваць) незак. Уваходзіць. Ідзе ён па дарозе, уходжуе ў лес. ЧК, І, 252; Мяркулавічы Раг.
УЦЁГЛЫ прым. Цягавіты. Працавітыя, рабацяшчыя яны ў яе, уцёглыя, удаліся ў Мікалая, мужа. Сач., ЗМП, 134.
УЦІРА (утира) ж. толькі адз. Страта. Зделалось утиры ў табуне дванатцать штук овец — вовки порезали. Рам., БС, IV, 110; Васільеўка Гом.
УЦІРАНКА ж. Ручнік, уціральнік. Ён дастаў з куфры маю крамную белую ў ружовыя палосы святочную кашулю, даў у рукі неш
75 👁