сПадар. Устань козынька, Да расходзися, Пану хожаину У ножки склонися. Шэйн, I, 95; Мелішковічы Маз. Параўн. хаджаін.
ХАЗЯЮХНА (хозяюхна) ж. Гаспадыня. Жана моя не хозяюхна, дети мое не сироточки! Рам., БС, I—II, 71; Гом.
ХАЛАДАЦЦА незак. Прахалоджвацца. Пачакаўшы, калі дзяўчына будзе выходзіць халадацца, Анісім асцярожна ўзяў яе за руку, затрымаў у дзвярах. Сач., Д, 75.
ХАП: адным хапам — хутка, адразу. Але ж людзей так проста адным хапам не зраўняеш. Нав., ТЮ, 144.
ХАПАЦЦА (хопацца) незак. Спяшацца. Поперад войска не хопайсь, Позад войска не оставайсь. Радч., ГНП, 22; Гом.
ХАРАМОК м. памянш. хорам, палац. Падабаўся яшчэ адзін аспект гэтай ідэі: падарыць Веце і Дашы казачны харамок. Шам., VI, 43. Параўн. харомчык.
ХАРОЛ м. Арол. Ён бярэ харла і сакала, садзіцца на харла, сакол асвяшчае, а харол чуе. ЧК, I, 67; Рудня Чач.
ХАРОМІНА ж. павел. хорам, палац. Неяк у паўзе, адпачываючы ад праекта Палаца — вунь якая хароміна — ён намаляваў маленькі казачны харомчык. Шам., VI, 43. іран. Дом для жылля. От мая хароміна, заходзьце. Саб., ЖЗ, 236. Густ у старшыні райспажыўсаюза, які за казённыя грошы адгрукаў да вайны хароміну, быў някепскі. Нав., СТ, 32.
ХАРОМЧЫК м. Тое, што харамок. Неяк у паўзе, адпачываючы ад праекта Палаца — вунь якая хароміна — ён намаляваў маленькі казачны харомчык. Шам., VI, 43.
ХАРЧЫЦЦА (харчитца) незак. Харчавацца. Запрог ён свую коня... далі яму грошій на дорогу харчитца. Рам., БС, III, 231; Насімкавічы Раг.
ХАЎКАЦЬ незак. Ледзь дыхаць, дыхаць з цяжкасцю, хапаць паветра. Нядаўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў. Дан., ЗА, 65. Ён чапляўся за жыццё, хаўкаў, як рыба, выкінутая на берег. Краўч., НХП, 11.
ХАЎПЦІ незак. Есці прагна. Гоніш тавар паўз агароды, глядзіш, Коўба ўжо ў бураках, хаўпе на поўны рот бурачнік. Нав., В, 73.
ХАЎТУРЫ толькі мн. Пахаванне. Паехаў ён зноў адзін; заехаў у сяло, наняў папа пахаваць таго чалавека, адслужыў па ём абедню і пазваў на хаўтуры ўсё сяло. ЧК, II, 540; Беліца Гом.
ХВАБРЫЦЦА (хвабрытца) незак. Храбрыцца. Пабачымо, як ты тагды будзеш хвабрытца. Серж., СРБП, 110; Лучыцы Маз.
ХВАІНКА ж. памянш. хвоя. З таго боку палатна тонкія чэзлыя хваінкі, бярэзінкі, якія знікаюць у хісткай шэрані. Нав., ВС, 93.
ХВІЛА ж. Бура. Сверху конопельки клюють воробьи, С исподу конопельки вода подмыла, А в середине конопельки хвила зломила. Радч., ГНП, 37; Гом.
ХВІЛЯ ж. Хвіліна (міг, момант). Тады гэта было зразумела: кожную хвілю мог абарвацца тоненькі валасок, на якім вісела жыццё кожнага салдата. Саб., I, 42.
ХВУЗЕЯ ж. Стрэльба. А ў хаце хвузея стаяла. БКЭ, № 20; Камаровічы Маз. Параўн. хвур'я.
ХВУР'Я (хвурья) ж. Тое, што хвузея. Да хвурью пастроіў, да акно протворыў, да як пальнуў, так бусла забіў. БКЭ, № 29; Камаровічы Маз.
ХІБЕТНЫ прым. Здатны, умелы. «Ты ў мяне хібетная на ўсё»,— казала Хіма да Галі. Саб., БАС, 179. І прыгожая, і хібетная. Рак., В, 213.
ХІЖЫ прым. Драпежны, прагны. Такім цыганістым не вельмі давярай: вока ў яго нейкае хіжае. Дан., Ж, 78.
ХІНДЗЯ ж. толькі адз. Ліхаманка. Мяне пачала трэсці нейкая
76 👁