Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
У Л Е З Ц І зак. Перан. Усяліцца. Вось я, напрыклад, толькі ўлез у новы дом. Шам., IV, 246. УЛЕ'Ш ЧВАЦЬ незак. Ліслівасцю, ласкай улагоджваць, угаворваць. Улешчвае яго, гутарыць, як з малым дзіцем. Сач., Д. 183. УЛГЦЬ зак. Перан. Адлупцаваць. Улі, Васіль, eicycy гэтаму, а то ж расце распуста, на лес гледзячы. Саб., II, 6. УЛО'МАК м. Абломак. Не жалей мяне, сячи зялезными прутами, уломки зялезныа за шкуру мне саджай/ Рам., БС, III, 230; Hiсімкавічы Par. УЛЯКНУ'ЦЦА (улекнутца) зак. Спалохацца. Иди, Гануся, ты не оглядуйся, Оглянешься — улекнешься. Радч., ГНП, 213; Гом. Коли дитенок улякнетца, дак живот уздуя, ня йме ести. Рам., БС, V, 37; Красная Буда Гом. Параўн. у п у г н у ц ц а, у п у ж а ц ца. УМ УДРАВА'ЦЬ зак. Згатаваць, прыгатаваць. Пачакайце, можа от баба ўстане ды снеданне сякое-такое ўмудруе. Саб., II, 149. УМЭ'НТ прысл. Мігам, умомант. «Здурнела! — жахну лася мачыха.— Ды ён жа цябе з вінтоўкі ўмэнт!» Мел., V, 52. УНГМ АК :унімку не было — пра адсутнасць спакою; калі не суняць, не суцішыць каго-н. 3 тыдзень унімку не было, жыць не давала, поедам мяне ела. Сач., А 15. УНУ'РВАЦЦА незак. Рабіцца панурым. I тады ён уваходзіў у самога сябе, таксама ўнурваўся, рабіўся негаваркі. Лупе., ВТ, 112. УПА'ДЫ ВАЦЦА (упадуватца) незак. Завіхацца без стомы. Пришов у комнату — матушка тая упадуетца коло яго: мой сынок, мой такій, мой сякій! Рам., БС, III, 149; Гарадзец Раг. УПЕ'РВА (уперво) прысл. Дагэтуль. З'ьеў ён тое сэрца, да зараз прыбыло ему сілы в два разы болей, як уперво було. БКЭ, № 31; Юравічы Рэч. УПГР м. Вампір. Эр., ОБП, 218; Брагін. УПЛАЗАВА'ЦЬ зак. Збіць. Пакуль на крык пазбягаліся суседзі, дык Панюкі гэтак уплазавалі злодзея, што ў таго носам i ротам пайшла кроў. Саб., II, 113. УПЛАТА'НЫ дзеепрым. Пакрыты чым-н. Е у чаловика скирта гречки, да уплатана сильлём дужо, от самого низу до верху. Рам., БС, IV, 106; Маркавічы Гом. УПЛЁТ (вплёт) м. Стужка (у касу). Ой выплету вплёты з русых кос, Да й повешу вплёты при клети. Радч., ГНП, 84; Гом. УПЛЫ'НЬ прысл. Уплаў. Ганнусенька ўплынь пашла. Б., 137; Раг. УП Л Ю Н УЦ Ц А зак. Развесціся, распладзіцца. У млыне, ведамо, заўсюды чэрці жывуць, а ў гэтум их так много ўплюнуласо, што бывало ў глупась нихто не смеў и близко падысци к млыну. Серж., СРБП, 54; Лучыцы Маз. УПО'ДБЕГ прысл. Под бегам. Убачыўшы старога, што стаяў i глядзеў на яе, здагадалася, напэўна, што запазнілася, адразу заспяшалася, пайшла ўподбег. Мел., V, 91. Галіна ўподбег спяшалася ў калгас. Краўч., НХП, 48. Параўн. у п о д б е ж к і. УПО'ДБЕЖ КІ прысл. Тое, што ў п о д б е г. Убачыўшы Тэклю, ён уподбежкі кінуўся да калодзежа з усмешкай бесклапотнага i вясёлага хлопца. Краўч., НХП, 14. Яна схапіла Рыгорку за руку i амаль уподбежкі пацягнула яго ў хату. Краўч., НХП, 4. УПО'РАЦЦА зак. Управіцца (па гаспадарцы). Як упораюсь дык прійду. Радч., ГНП, 10; Гом. УПО'РВАЦЦА незак. да ў п о р а цц а. На агародзе ад на яна І ўпорвалася. Саб., I, 332. УПОШ АПК1 прысл. Пошапкам, шэптам. У спякотны чэрвеньскі дзень камароўцы не выходзілі з дамоў ці, ва ўсякім разе, са сваіх крэпасцей — двароў i гародаў, упошапкі перагаворваліся праз платы. Шам., V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ак:унімку, зьеў, саджайі, удраваць, уломак, улякнуцца, умэнт, унурвацца, упады, уперва, уплазаваць, уплатаны, уплынь, уподбег, упорацца, упорвацца
5 👁
 ◀  / 177  ▶