Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
травяністай прагаліне на ўзгрыўку густога змешанага лесу. Саб., ЖЗ, 167. УЗДА'ЦЬ зак. Адлупцаваць, набіць. А ето такая труба, што не кажи: два с трубы! А то выскоча двоя й уздадуть. Рам., БС, III, 280; Гом. УЗД ЫХА' Н Е Й КА (уздыханьика) н. толькі адз. памянш. уздыханне. Склопоцылася головынъка от цяжкаго уздыханьика. Эр., СНО, 21; Гом. УЗЛАЖ ЬГЦЬ зак. Надзець. Прышоў чалавек да гасподы й пачаў збиратца ў дарогу: узлажыў чыстую, белую сарочку, абуў новые лапци й прануў чорную свиту. Серж., СРБП, 22; Лучыцы Маз. УЗЛ АКЦГЦЦА зак. Аблакаціцца. Узышла на кафедру, узлакцілася, нібы збіралася гаварыць гнеўную прамову. Саб., БАС, 134. Сядзела, узлакоціўшыся на стол, i глядзела ў вочы... Шам., V, 120. У ЗЛ О Б А К м. Вяршыня. Вятрак стаіць на самым узлобку пясчанага касагора, непадалёк ад школы. Нав., СТ, 151. Сонца тут, на ўзлобку, здорава смаліла. Дан., Ж., 32. УЗНЕПАКО'Щ Ь зак. Пазбавіць спакою. Узнепакоіў ён толькі яе, узварушыў ранейшае. Лупе., ВТ, 123. УЗРЭ'ЗАЦЬ зак. Парэзаць. Дзед да за тую Беду — да біў, біў — да ўзрэзаў, i ўтоптаў, i калоду наложыў. БКЭ, № 24; Камаровічы Маз. УЗУ'ТЫ дзеепрым. Схаваны, пра тое, што ўлажылі куды-н. Па тьім беразе, ля самай ракі, хадзілі па двух, na трох амерыканскія вартавыя — у касках, абцягнутых маскіровачнымі сеткамі, у шырокіх, узутых у жоўтыя чаравікі, штанах. Сач., A, 103. УЗШ ТУРХА'ЦЦА зак. Перан. Прачнуцца i пачаць займацца справамі. От даў Бог дзень — узштурхалиса людзи. Серж., СРБП, 129; Млынок Маз. Параўн. у с п ё р ц і с я. УЗЯ'ДЗЕНЫ дзеепрым. Узяты. А то во у Вугольщини, откуль матка моя нябощица була ўзядзена. Рам., БС, IV, 139; Прыбор Гом. УЗЯ ц ь зак. Пачаць. Яна як узяла отца просиць, узяла отца просиць, каб беспременно дом поставив. Рам., БС, III, 155; Навасёлкі Раг. УК А СА Ц Ц А зак. Унадзіцца. А ўкасався проклятый змей ик яго матцы. Рам., БС, III, 148; Гарадзец Раг. УКЛАНГЦЦА (уклониться) зак. Пакланіцца. Уходя ён у хату к яму, помолився на богов и ўклонився. Рам., БС, IV, 83; Карма Раг. УКЛЕ'ЙНЯ ж. Сетка рыбалоўная. Дэмб., ООМГ, II, 576. УКО'ЦАЦЬ зак. Забіць, пазбавіць жыцця....Самі ж ледзъ не ўкоцалі яго, калі хацеў уберагчы ад абозу каня. Мел., V, 322. УКРАСТО'ВАНЫ (укрэстованый) прым. Прыбраны, убраны крыжами Зрабіўсе паніч убраный у ерэбро, у золото, укрэстованый, што ах! БКЭ, № 18; Камаровічы Маз. УКУ'ЧЫ прысл. Разам. Хадзілі па свету песельнік i казачнік. Сышлісь яны ў места i сталi ўкучы хадзіць. ЧК, И, 217; Раг, У Л АДА В А'Ц Ь I зак. Уладкаваць. Прывітаўшыся з Ганнай Пятроўнай, Петрусёк падхапіў з яе рук чамаданчык, сам уладаваў яго ў задку воза, у салому. Краўч., НХП, 458. УЛАДАВА'ЦЬ (уладувать) II зак. Тое, што ў в а б р а ц ь. Забраўса туды, гдзе гаспадыня пахавала пачостку да ўсе й ўладуваў. Серж., СРБП, 129; Млынок Маз. УЛАДЖ А'ЙНЕНЬКА (уладжайненько) н. толькі адз. ласк, уладжванне. Уклоняйса молода Гапко У сему своему роду — И старому и малому, И маци ў белы ноги За яе за годовайненько, За хорошее уладжайненько. Шэйн, III, 414; Дзякавічы Маз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

айненька, турхацца, уздаць, узнепакощ, узрэзаць, узядзены, уклейня, укоцаць, украстованы, укучы, уладаваць, ўклонйвся
1 👁
 ◀  / 177  ▶